Гісторыя Агратурызм Адраджэнне кірмаша

Адраджэнне кірмаша

-

- Рэклама -

Пагулялі ад душы на Іллінскім кірмашы!

 Вясёлыя гулянні разгарнуліся на падворку «Іллінскі кірмаш», які арганізавалі работнікі культуры і ўдзель­нікі мастацкай сама­дзейнасці Касцюковіцкага раёна на VI Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», што пра­хо­дзіў 27 красавіка ў Мсціслаўскім раёне.

Іллінскі кірмаш паходзіць з Саматэвічаў, яму амаль дзвесце гадоў. На кірмаш прыязджалі з Рослаўля, з Бранска і нават з Кіева – куплялі, прадавалі, забаўляліся. Няма даўно ўжо старых Саматэвічаў, загубіў іх Чарнобыль, але памятаюць жыхары пра свае карані. І на новым месцы, у Новых Саматэвічах, зажыў кірмаш па-новаму.Чытаць далей…

На тэматычна аформленай пляцоўцы замежных гасцей су­стракалі і забаўлялі ўдзельнікі клуба аматараў народнай творчасці «Пошук» Нова­саматэвіцкага клуба вольнага часу. Які кірмаш без грошай і гандлю? Таму ў конкурсах і на атракцыёнах можна было зарабіць спецыяльныя грошыкі – «кірмашыкі» – і тут жа на іх пры­дбаць сувеніры і гасцінцы.

Потым гасцей запрасілі гаспадыні «Гусінага свята», якое традыцыйна праводзіцца ў Белай Дуброве і ўжо стала адметнасцю Касцюковіцкага раёна. Даспадобы прыйшліся замежным гасцям стравы беларускай народнай кухні, прада­стаўленыя гандлёвымі прадпрыемствамі горада: раённым спажывецкім таварыствам і філіялам № 2 «Цэментгандаль» Беларускага цэментнага завода. На развітанне госці па­ўдзель­нічалі ў «Гусіных забегах», самая хуткая «гусь» і яе паганяты атрымалі медалі.

kirmasz-Illinski_01 kirmasz-Illinski_02 kirmasz-Illinski_03 kirmasz-Illinski_04Усе ўдзельнікі кірмашу атрымалі немалую порцыю добрага настрою ад цёплай сустрэчы і сумеснага падарожжа ў мінулае.

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам