Афіцыйна

-

- Рэклама -

Рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні Х Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва «Берагіня»

20-24 чэрвеня 2018 года

(Зацверджаныя Міністэрствам культуры 7 ліпеня 2017 г.)

Друкуецца ў скарачэнні

Фестываль грунтуецца на прынцыпах выяўлення, аднаўлення, трансляцыі і распаўсюджвання народнай культуры ва ўсіх яе традыцыйных лакальных праяўленнях: народная харэаграфія, спеўнае і інструментальнае музычнае выканальніцтва, народная проза, народныя ўмельствы (ДПМ – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), а таксама даследавання, вывучэння і абагульнення фальклорнай практыкі свайго краю.

Фестываль скіраваны на далучэнне дзяцей, падлеткаў, навучэнскай і працоўнай моладзі, творчых суполак беларусаў замежжа да аўтэнтычных формаў народнага мастацтва Бацькаўшчыны шляхам вуснага пераймання.

Заключнымі мерапрыемствамі фестывалю ў рэгіёнах маюць быць раённыя, гарадскія, абласныя агляды, конкурсы, прэзентацыі, тэматычныя канцэрты, выстаўкі, навукова-практычныя канферэнцыі і іншыя творчыя імпрэзы, прысвечаныя традыцыйнай народнай творчасці, а таксама папулярызацыя здабыткаў народнай культуры ў друкаваных і электронных крыніцах.

Заключны этап Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» пройдзе ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці 20 – 24 чэрвеня 2018 г. з удзелам дзіцячых фальклорных калектываў, аўтэнтычных гуртоў, маладзёжных фальклорных ансамбляў, фальклорных калектываў беларусаў замежжа, салістаў і параў (дуэтаў) – выканаўцаў беларускіх народных танцаў, сямейных ансамбляў, гасцявых беларускіх, а таксама замежных фальклорных калектываў.Чытаць далей…

Bierahinia_00Складнікамі заключнага этапу фестывалю маюць быць наступныя мерапрыемствы:

  • Прэс-канферэнцыя;
  • Адкрыццё фестывалю;
  • V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура і дзеці: Праблемы этнавыхавання»;
  • VIIІ Рэспубліканскі турнір дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў;
  • XIV Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў беларускіх народных побытавых парных танцаў;
  • Другі Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнай імправізацыі (салісты); намінацыі – «Жабка», «Мікіта», «Чобаты»;
  • Агляд-прэзентацыя аўтэнтычных гуртоў;
  • Прэзентацыя замежных і беларускіх гасцявых фальклорных калектываў;
  • Першы Рэспубліканскі конкурс апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка»;
  • Першае Свята народнай харэаграфіі, музыкі і песні Рудабельскага краю «Рудабельскі баль»;
  • «“Берагіня” вандроўная» (серыя канцэртаў удзельнікаў і гасцей фестывалю па шляху ў г.п. Акцябрскі: раёны Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай абласцей);
  • Х Рэспубліканскае народнае свята «Рудабельскае Купалле»;
  • Х Рэспубліканскае свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш»;
  • Майстар-класы па традыцыйных відах і жанрах рэгіянальнай мастацкай культуры (танец, песня, проза, гульня, народныя рамёствы і інш.);
  • Выстаўка фотакалекцыяў «Берагіневыя раскрэсы»;
  • Выстава партрэтаў носьбітаў беларускай аўтэнтыкі;
  • Музейныя праекты: «Берагіня» у 20-гадовай прасторы»;
  • Круглы стол: «Нацыянальны фестываль “Берагіня”»: погляд у заўтрашні дзень»;
  •  Відовішча-шэсце ўдзельнікаў фестывалю;
  • Заключны канцэрт. Узнагароджванне пераможцаў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.

У рамках заключнага этапу фестывалю праводзяцца:

  • Конкурс на лепшую даследчую працу пад дэвізам «Адвечнае» (фальклорны, этнаграфічны, краязнаўчы, радаводны кірункі; арганізатар – Дырэкцыя фестывалю пры падтрымцы Беларускага фонду культуры і «Краязнаўчай газеты»);
  • Месячнік фальклорна-этнаграфічных фільмаў ва ўстановах культуры і мастацтваў краіны: 1-ы тыдзень чэрвеня – Магілёўская і Мінская вобласці; 2-і тыдзень чэрвеня – Брэсцкая і Віцебская вобласці, 3-і тыдзень – Гродзенская воблась і г. Мінск, 4-ы тыдзень – Гомельская вобласць і Акцябрскі раён;
  • Конкурс рэгіянальных фальклорна-этнаграфічных відэафільмаў пад дэвізам: «Традыцыя» (арганізатары – Дырэкцыя фестывалю і Галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў);
  • Выстаўка рэгіянальных фотакалекцыяў «Фестываль “Берагіня” ў прасторы і часе» (арганізатары – галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуы і па справах моладзі аблвыканкамаў);
  • Гомельскі абласны пленэр драўлянай скульптуры ў культурнай прасторы г.п. Акцябрскі пад дэвізам: «Танец. Музыка. Рамёствы» (арганізатар – Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама);
  • Пленэр выяўленчага мастацтва (з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў кафедры ДПМ Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў, педагогаў студыі ДПМ Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска»).

Удзельнікі заключнага тура фестывалю:

У заключным туры фестывалю прымаюць удзел ад кожнай вобласці і г. Мінска (разам з суправаджаючымі):

• аўтэнтычны гурт (да 16 чал.);

• сінкрэтычны дзіцяча-маладзёжны (школьны ўзрост) фальклорны калектыў установы культуры (або мастацтваў) ці адукацыі (да 25 чал.);

• удзельнікі конкурсу беларускіх народных побытавых парных танцаў: па 3 пары ў кожнай узроставай катэгорыі: А (9 – 12 гадоў), Б (13 – 16 гадоў), В (17 – 25 гадоў), Г (26 – 50 гадоў), Д (ад 51 года), Е – работнікі культуры і адукацыі розных узростаў (у тым ліку тыя, хто мае спецыяльную адукацыю).

На заключныя мерапрыемствы фестывалю могуць быць запрошаныя калектывы-госці.

Акцябрскаму раёну (як гаспадару фестывалю) надаецца права прадставіць на заключны рэспубліканскі тур фестывалю дадаткова па два дзіцяча-маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя гурты; па дзве танцавальныя пары ў кожнай з вышэй адзначаных узроставых катэгорыяў, дзве музычныя інструментальныя капэлы традыцыйнага складу.

Удзельнікі і госці фестывалю акрамя абавязковых выступленняў (агляды, конкурсы, канцэрты-прэзентацыі) прымаюць удзел у па-за конкурсных мерапрыемствах: зводных канцэртах, выязжаюць з сольнымі праграмамі ва ўстановы культуры Акцябрскага і суседнія раёны Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей.

Рэгламент выступленняў:

  • не менш за 45 хвілінаў – сольныя выступленні (колькасць выступленняў вызначаюць арганізатары фестывалю);
  •  выступленні ў сумесных імпрэзах – іх колькасць і працягласць каардынуюць арганізатары фестывалю.

Абавязковай умовай удзелу ў заключным туры мае быць наяўнасць народных строяў мясцовай традыцыі ва ўсіх чальцоў дэлегацыі і прадстаўленне народных касцюмаў на ўсіх фестывальных мерапрыемствах.

Кожны калектыў-удзельнік заключнага тура фестывалю павінен мець у наяўнасці штандар, дзяржаўны сцяг краіны, сцяг раёна (горада, вобласці), якія прадстаўляе.

Патрабаванні да мастацкіх праграмаў удзельнікаў фестывалю

Мастацкія праграмы ўдзельнікаў фестывалю фарміруюцца з узноўленых і бытуючых у сваёй мясцовасці ўзораў каляндарнага (вясна-лета) і сямейна-родавага (радзіны-вяселле) цыклаў, а таксама рознажанравых пазаабрадавых узораў (танец, песня, гульня, найгрыш, твор народнай прозы і інш.).

Прэзентацыйныя праграмы гасцявых калектываў не павінныя перабольшваць 15 хвілінаў.

У праграме замежных гасцявых калектываў пажадана мець адзін твор з беларускага народнага рэпертуару (танец ці найгрыш або песня).

Выкананне аўтарскіх, апрацаваных ці стылізаваных твораў – не дазваляецца.

 

Умовы рэалізацыі мастацкіх праграмаў

 VIIІ Рэспубліканскі Турнір дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў (школьны ўзрост) складаецца з наступных праграмаў і намінацыяў:

Праграма «Харэаграфічнае мастацтва» (да 18 хвілінаў):

Намінацыі: «Карагод»;

«Традыцыйны танец»;

«Кадрыля»;

«Імправізацыя» (да 3-х асобаў);

«Полька» (парна-гуртавая форма).

Праграма «Музычнае мастацтва»

Падпраграма А. «Інструментальнае выканальніцтва» (да 8 хвілінаў)

Намінацыі: «Ансамблевае выканальніцтва»; «Траіста музыка»; «Дуэт».

Падпраграма Б. «Песенная творчасць» (да 9 хвілінаў)

Намінацыі: «Ансамблевыя жаночыя спевы» (4-8 асобаў; Жніво, Вяселле); «Ансамблевыя мужчынскія спевы» (не менш 3-х чал.); «Ансамблевыя спевы мяшаным складам (да 7 чал.).

Падпраграма В. Сольнае выканальніцтва*

Намінацыі: «Песня абрадавая»; «Найгрыш з прыпеўкамі»

* Выконваюцца творы, што не ўключаныя ў іншыя праграмы.

 

XIV Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў беларускіх народных побытавых парных танцаў

 Праводзіцца ў шасці ўзроставых катэгорыях.

Выканаўцы прадстаўляюць варыянты (з захаваннем мясцовага адметнага мастацкага стылю) праграмных танцаў:

К а т э г о р ы я А: «Лявоніха», «Мікіта»*, «Полька імправізаваная», «Матылёк» («Бабачка»), «Падыспань», «Кракавяк», «Пцічкі», «Козачка» («Базар», «Какетка»)**

К а т э г о р ы я Б: «Лявоніха», «Мікіта», «Полька імправізаваная», «Грачанікі», «Васадуля» («Ва саду лі»), «Мальвіна», «Гапак», «Матлёт», «Вальс», («Лысы»**).

К а т э г о р ы я В: «Лявоніха», «Мікіта», «Полька імправізаваная», «Месяц», «Абэрак», вальс «Златыя горы», «Барыня» (імправізаваная форма), полька «Верацяно», «Сто адзін» («Яблычка», «Ойра»)**.

К а т э г о р ы я Г: «Лявоніха», «Полька імправізаваная», «Мікіта», «Лысы», «Ночка», полька «Верацяно», «Субота», вальс «Златыя горы», «Барыня» (імправізаваная форма) («Нарэчанька», «Каробачка»)**.

К а т э г о р ы я Д: «Лявоніха», «Мікіта», «Полька імправізаваная», «Вальс», «Шамяля» («Ойся»), «Ліцьвін», «Лысы». «Барыня» (імправізаваная форма) («Ночка»,»Каханачка»)**.

К а т э г о р ы я Е: «Лявоніха», «Мікіта», «Полька імправізаваная», «Каваль», «Гапак», «Абэрак», «Шамель», «Сто адзін», «Субота», «Вальс», «Барыня» (імправізаваная форма).

* Пад час выканання танца «Мікіта» палкі (жэрдачкі ці прадметы хатняй гаспадаркі) памерам 1,6 – 1,9 м не павінныя быць змацаваныя паміж сабой.

 ** Танцы, якія пазначаны ў дужках зорачкамі (дадатковы рэпертуар), могуць быць прапанаваны экспертамі для выканання ў абавязковай праграме.

ІІ Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнай імправізацыі (салісты); намінацыі – «Жабка», «Мікіта», «Чобаты»

 Конкурс праводзіцца ў чатырох узроставых катэгорыях:

1-я катэгорыя – 13 – 20 гадоў; 2-я катэгорыя – 21 – 40 гадоў; 3-я катэгорыя – 41 – 50 гадоў; 4-я катэгорыя – ад 51 года.

Выступленне танцавальных параў і салістаў ацэньваецца па адкрытай (магчыма і па закрытай) 10-бальнай шкале.

Пры недастатковай колькасці параў (салістаў) ці іх перабольшванні ў пэўнай групе арганізатары конкурсу маюць права пераводзіць выканаўцаў у іншыя узроставыя катэгорыі.

Заяўкі могуць падавацца як абласнымі і Мінскім гарадскім аргкамітэтамі, а таксама і па ўласнай ініцыятыве жадаючых удзельнічаць у конкурсе (зацвярджэнне спіса удзельнікаў – пасля прагляду прадстаўленых відэаматэрыялаў).

 

ІІ Рэспубліканскі конкурс апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка» (заключны тур у г.п. Акцябрску)

 Умовы удзелу

 У Другім рэспубліканскім конкурсе апавядальнікаў народнай прозы прымаюць удзел вучні 5 – 11 класаў агульнаадукацыйных школ, гімназіяў, калектываў установаў культуры і мастацтваў, цэнтраў дадатковай адукацыі (катэгорыя А) і навучэнцы сярэдніх спецыяльных і студэнты вышэйшых навучальных установаў, а таксама працоўная моладзь (да 25 гадоў; катэгорыя Б).

Кожная вобласць і г. Мінск прадстаўляюць па два чалавекі ў кожнай узроставай катэгорыі, Гомельская вобласць і Акцябрскі раён – дадаткова па два чалавекі адпаведна ў кожнай катэгорыі.

Праграма заключнага тура конкурсу складаецца з намінацыяў:

Катэгорыя А:

Намінацыі: «Казка», «Лічылка» (3), «Хуткамоўка» (3). Працягласць выступлення – да 6 хв.

Катэгорыя Б:

Намінацыя: «Казка» (ці любы твор на выбар: «Легенда», паданне, былічка, вусны-бытавы расказ).

Намінацыя: «Імправізацыя на заданую казкавую тэму».

(Заданне вызначаюць арганізатары конкурсу ў форме жараб’ёўкі – пад час рэгістрацыі)

Заданні складаюцца з своеасаблівых зачынаў, напрыклад:

• «Жылі дзед і баба. Баба ўмерла, а дзед застаўся адзін, і была ў яго дзевачка…»;

• «Жылі-былі дзед і баба. Было ў іх тры сыны: два разумных, адзін дурачок…»;

• «Было гэта даўным-даўно, калі шчэ Бог хадзіў па зямлі…» і дтп).

Далей выступоўца спантанна стварае самастойны варыянт адной з вядомых беларускіх народных казак.

Працягласць выступлення – да 7 хв.

Крытэрыі ацэнкі:

  • дасканалае веданне сюжэта;
  • захаванасць мясцовага дыялекту;
  • мастацкая якасць узору;
  • веданне разнастайных беларускіх казкавых сюжэтаў (для імправізацыі на заданую казкавую тэму);
  • майстэрства імправізацыі.

 

Агляд-прэзентацыя аўтэнтычных фальклорных гуртоў

 Гурты прэзентуюць (да 15 хв.) абрадавую дзею вяснова-летняга ці сямейна-родавага цыкла з уключанымі ў яе песнямі, інструментальнай музыкай, танцамі, атрыбутыкай, моўным кампанентам (прыказкі, прымаўкі, прыгаворы, пажаданні і г.д), касцюмам.

 

Прэзентацыя замежных і беларускіх гасцявых фальклорных калектываў (працягласць выступлення калектыву – да 15 хв.)

 Замежныя фальклорныя калектывы ўключаюць у свае прэзентацыйныя праграмы адзін твор беларускага народнага мастацтва (песня, танец, найгрыш – на выбар), а таксама рыхтуюць для ўдзелу ў Х Рэспубліканскім народным свяце «Рудабельскае Купалле» адзін-два творы купальскага рэпертуару.

Беларускія гасцявыя фальклорныя калектывы акрамя прадстаўлення яскравых праграмаў, складзеных з разнажанравых узораў мясцовай традыцыі, засвойваюць рэпертуар свята «Рудабельскае Купалле».

Замежныя калектывы суайчыннікаў удзельнічаюць у фестывалі на агульных умовах.

 

ІХ Рэспубліканскае народнае свята «Рудабельскае Купалле»

 У ІХ Рэспубліканскім народным свяце «Рудабельскае Купалле» разам з месцічамі і турыстамі задзейнічаныя ўсе творчыя калектывы – удзельнікі і госці фестывалю. Пад час свята выконваецца шэраг купальскіх песень сваёй мясцовасці, а таксама абавязковыя песні купальскага рэпертуару[1] фестывалю:

Завіванне вянкоў. Абход вёскі. Абход жыта. Абранне Купалінкі. Распальванне вогнішча. Карагоды вакол вогнішча. Спальванне ведзьмы. Пусканне вянков па вадзе.

Пад час Купалля калектывы прадстаўляюць: рэгіянальныя купальскія песні і праграму мясцовых танцаў, гульняў (для сумеснага развучвання ў інтэрактыўнай танцавальна-гульнёвай праграме).

Арганізацыйныя пытанні

 Для разгляду пытання аб удзеле ў заключным туры фестывалю творчых групаў, танцавальных параў, салістаў, прадасталяліся на адрас Рэспубліканскага аргкамітэта да 1 кастрычніка 2017 года неабходныя дакументы:

  • анкета-заяўка;
  • творчая інфармацыя аб калектыве і яго кіраўніку;
  • праграмы выступленняў у праграмах і намінацыях, падрыхтаваныя па форме;
  • прыкладны спіс удзельнікаў дэлегацыі;
  • якасныя мастацкія фотаздымкі памерам 10 х 15 см.: тры – зробленыя на фоне прыроды ці народнай архітэктуры ў працэсе выканання твора; па адным – у фармаце партрэта: калектыў, танцавальныя пары, штандар.

Фотаздымкі прадстаўляюцца ў электронным фармаце. Кожны фотаздымак павінен мець подпісы (назва ўстановы, калектыву, твора; прозвішчы і імёны выканаўцаў, дата здымкі).

  • запіс конкурсных праграмаў і намінацыяў у выкананні: калектыву, танцавальных параў, салістаў – на лічбавых відэаносьбітах.

Дакументы, прадастаўленыя не ў тэрмін ці не ў поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.

Дакументы дасылаюцца на адрас дырэкцыі фестывалю:

Аддзел ідэалагтчнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама; вул. Савецкая, 62, г.п. Акцябрскі, 247319, Гомельская вобласць. Кантактныя тэлефоны: (8-02357) 5-42-80, 5-17-82; mail: oktiabrkult@tut.by.

Дасланыя матэрыялы не вяртаюцца.

Запрашэнне на ўдзел у заключным рэспубліканскім туры фестывалю накіроўваецца Рэспубліканскім аргкамітэтам (ці дырэкцыяй) фестывалю ў рэгіёны пасля разгляду прадстаўленых у поўным аб’ёме дакументаў, відэаматэрыялаў і прыняцця рашэння (зацвярджэння спісу ўдзельнікаў).

Заявіцель на ўдзел у фестывалі прымае ўсе ўмовы дадзеных Рэкамендацыяў.

Акрэдытацыя СМІ завяршаецца 10 чэрвеня 2018 года.

Навуковае і мастацкае кіраўніцтва Х Рэспубліканскім фестывалем-конкурсам фальклорнага мастацтва «Берагіня» ажыццяўляе аўтар праекта, навуковы і мастацкі кіраўнік фестывалю М.А. Козенка.

 Аргкамітэт



[1] Гл.: «Купальскі спеўнік» (уклад. Т. Пладунова). – Мінск, 2013.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам