Гісторыя Агратурызм Аграсядзіба па-беларуску

Аграсядзіба па-беларуску

-

- Рэклама -

З галавой на плячах і ў адказе за традыцыі

У нас нямала ініцыятыўных, творчых людзей, якія здольныя распрацаваць арыгінальную ідэю і ажыццявіць яе. Пра гэта чарговы раз думалася пад час круглага стала «Крэатыўная эканоміка, турызм і рэгіянальнае развіццё», які стаў завяршальным мерапрыемствам праекта «Турыстычная дэстынацыя “Зэльвенскі дыяруш”: узмацненне партнёрства, развіццё крэатыўных ініцыятываў і адраджэнне спадчыны», што фінансуецца Пасольствам ЗША ў Беларусі. Арганізавала мерапрыемства БГА «Адпачынак у вёсцы». Сёння ў Зэльвенскім раёне працуюць восем аграсядзібаў, рэгіён адзін з найбольш «прасунутых» у краіне.

З прывітальным словам выступіў другі сакратар Пасольства ЗША ў Белару­сі Пітэр Слоўн, які адзначыў, што ў нас вельмі прыгожыя вёскі. І спадзяецца, што досвед, веды і напрацоўкі, атрыманыя ў Зэльвенскім раёне, будуць плённа скарыстаныя ў іншых праектах.

Далей старшыня праўлення «Адпачынку ў вёсцы» Валерыя Кліцунова распавяла пра асноўныя этапы праекта. Працягам стаў выступ Наталлі Гаспадарык з аддзела спорту, турызму і адукацыі і Алены Казыры з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама.Чытаць далей…

Напачатку была ацэнка турыстычнага патэнцыялу раёна, якую правялі сту­дэнты факультэта міжнародных адносінаў Белдзяржуніверсітэта. У раёне створа­ная школа крэатыўнай эканомікі, распрацаваны пашпарт тэрытарыяльна арыен­та­ванага развіцця раёна на пяць гадоў, развіцця турызму. Летась у жніўні адбыў­ся трэнінг з удзелам амерыканскіх экспертаў. У аграгарадках пачалі праводзіць свае брэндавыя мерапрыемствы – штомесяц у розных месцах ладзілі імпрэ­зы: свята клубніцаў, свята малака, калодзежа і г.д., у райцэнтры ўжо стала пра­хо­дзіць адроджаны «Ганненскі кірмаш». Чытачы нашай газеты ведаюць па публі­ка­цыях і пра раённы кулінарны конкурс «Гатуем сваё» (вынікам стаў топ-9 найлеп­шых страваў мясцовай кухні, выйшаў набор паштовак з рэцэптамі), пісалі мы пра кулінарную экспедыцыю вучняў Князеўскай СШ у пошуках старадаўніх страваў, пра фестываль «Зялёная гулянка / Organic party» і прэс-тур «Свежына ў Міхася» на аграсядзібе «Верас».

Старшыня спажывецкага кааператыва «Валожынскія гасцінцы» Васіль Грынь, гаспадар сядзібы «Засценак “Скрыплеў”» пачаў з напаміну аб тым, што ў барда Віктара Шалкевіча ёсць песня, дзе паўтараецца «Божа мой, Божа, чаму так сумна ў Валожыне?» І распавёў, што даводзіцца часцяком чуць ад землякоў: «У нас ні­чога німашака», «У нас німа што глядзець», «Хто б разумны прыехаў – разумнаму навучыў»… Але, перакананы В. Грынь, ёсць галоўнае – галава на плячах. І на прыкладзе дзейнасці аргасядзібаў Валожынскага раёна распавёў, якія праекты можна ажыццяўляць паасобку і разам.

– Мы пастаянна прапануем сваім наведнікам роварныя вандроўкі (распра­ца­ваная сетка з 300 км маркіраваных маршрутаў), – зазначыў выступоўца, – ёсць магчымасць сплаву на байдарках па Іслачы і Заходняй Бярэзіне (калі сабраць ра­зам, то флот Валожыншчыны найбольшы ў Беларусі). Развіваем конны турызм, су­працоўнічаем з клубам «Залатая шпора», аграсядзібай «Гаспадар», конна-спар­тыўнай школай «Палачаны». У сябе на сядзібе я наладзіў леваду, вадапой, тут маг­чымы пастой. На машынах можна рушыць па мясцінах, звязаных з Першай сусветнай вайной. І новы від баўлення вольнага часу – Nordic Walking, хада з лыж­нымі кіямі. У раёне праходзяць разнастайныя імпрэзы. Усе чулі пра фэст «Вольнае паветра» на сядзібе Уладзіміра Шаблінскага «Шаблі», праходзіць ка­валь­скі фэст; я ў сябе праводжу гастранамічны фэст «Капыцікі» (прымеркаваны да забою свінні) і танцавальны фольк-фэст «Ноч танцаў у маёвым садзе». Цяпер ёсць задума запачаткаваць лірніцкі фэст – у Беларусі ёсць 12 лірнікаў.

Далей пра напрацоўкі і аб планах распавяла Вольга Нарушэвіч, намеснік дырэктара Князеўскай СШ:

– Мы пачыналі з экалагічнай адукацыі, правялі акцыю «Зямля ў нас адна – другой не будзе ніколі». Потым былі ўдзел у працы школы маладога фермера, што ладзілася на аграсядзібе «Верас», у «Зялёнай гулянцы», у праекце «Па душы нам жыць у вёсцы», калі вучні абыходзілі вяскоўцаў сталага веку і запісвалі старадаўнія абрады, мясцовыя паданні і легенды. З’явілася ідэя сабраць рэцэпты мясцовых страваў – у выніку выпусцілі кнігу «Крамяніцкі вузельчык». Зладзілі таксама фотавыстаўку «Маўклівыя сведкі гісторыі». Правялі акцыю «Знаходка года», і школьны краязнаўчы музей папоўніўся новымі цікавымі экспанатамі, а нейкія рэчы аднавяскоўцы даюць для дэманстрацыі на пэўны час.

Цікавым быў выступ гаспадароў найбольш вядомай на Гродзеншчыне ся­дзібы – Ірыны і Міхаіла Макеяў. Яны не толькі распавялі аб мерапрыем­ствах, што шырока асвятляліся ў СМІ, але і падзяліліся сакрэтамі фермерства:

– Кожны год нашай працы – гэта крэатыўная эканоміка. Штогод трэба пры­ду­маць, што рабіць, каб і прыбытак быў, і людзі маглі зарабіць. Прыкладам, была забарона на гадаванне свіней – пачалі вырошчваць індыкоў. Цяпер мы абралі на­кірунак аграсядзібы – кулінарная спадчына; у нас гэта атрымліваецца. Беларусы такія – не адчайваюцца, прыдумаюць, што рабіць. Немалаважна таксама пака­заць не толькі прыгажосць вясковага жыцця, але і ягоныя выгоды, прыбытко­васць.

Аб сваім праекце канцэпцыі аграсядзібы і экалагічнай сцяжыны «Вялікая Мядзведзіца» расказалі студэнты ФМА Белдзяржуніверсітэта Алеся Смяховіч, Сафія Жывалкоўская і Уладзімір Швайко. У асновы канцэпцыі пакладзены вядо­мы раман Сяргея Пясэцкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» – 1930-я гг., Заход­няя Беларусь, савецка-польскае памежжа, кантрабандысты. Тут прадугледжаныя гульнявыя прыгоды, што адбываліся ў тыя гады пры перасячэнні граніцы: хованкі, пагоні, пера­стрэлкі і г.д. Добрае адхланне, асабліва маларухомым на працы, тым жа офісным работнікам.

Скончыўся круглы стол абмеркаваннем пачутага, дзе найбольш актыўнымі былі Васіль Грынь, гісторыкі Андрэй Кіштымаў і Сяргей Сергачоў. Дарэчы, апош­нія звярталі ўвагу гаспадароў аграсядзібаў, прадстаўнікоў Зэльвенскага раёна на тое, што неабходна ў працы адштурхоўвацца ад таго, што ўжо дадзенае – родная мова, мяс­цо­выя помнікі архітэктуры, гістарычныя падзе (прычым, не толькі «Ганненскі кір­маш»), лёсы вядомых ураджэнцаў і знакамітасцяў, якія ў розныя часы жылі тут. І да месца тут прыгадаць выказ­ванне В. Нарушэвіч: «Мы ў адказе за традыцыі». Агратурызм для гэтага – па­мочнік, падтрымка. І крыніца новых ідэяў.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Папярэднi артыкулНавіны БФК
Наступны артыкулВандроўка па знакавых мясцінах
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам