Гісторыя Агратурызм Агратурызм па-беларуску

Агратурызм па-беларуску

-

- Рэклама -

 Каб мелі доступ і інваліды

У рамках Тыдняў устойлівага развіцця – 2017 (пры садзеянні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі) у Мінску адбыўся семінар «Турызм і адпачынак для ўсіх – прасоўваем усеагульную даступнасць». Арганізатарамі мерапрыемства сталі БГА «Адпачынак у вёсцы», ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» і факультэт міжнародных адносінаў БДУ.

У рамках праекта арганізацыя сёлета выпусціла брашуру «Туризм и отдых для всех – продвигаем всеобщую доступность». Кіраўнік арганізацыі Валерыя Кліцунова адзначыла, што ёсць задума стварыць хаця б адзін раён у краіне, дзе б турысты з абмежаванымі магчымасцямі маглі паўнавартасна рэабілітавацца і адпачыць. Валожынскі раён быў абраны невыпадкова: тут жывуць больш за 2000 чалавек з інваліднасцю. І калі тамтэйшы досвед стане ўдалым, то будзе перанесены на іншыя рэгіёны. Сёння створаны новы турыстычны прадукт «Даступны Валожын», амаль створаная экасцяжына ў Налібоцкай пушчы, што прадугледжвае запатрабаванні людзей у інвалідных вазках і са слабым зрокам.Чытаць далей…

Пад час семінара досведам працы з інвалідамі падзяліўся гаспадар агра­ся­дзібы «Ос» (што ў Ратамцы непадалёк Мінска) Дзяніс Орліс. Дырэктар сацыяльна-дабрачыннай установы «Дорогою добра» Яніна Казюк, гаспадыня аграсядзібы «Фальварак “У Рыся”» (в. Карэвічы Свіслацкага раёна), распавяла пра свой досвед працы з дарослымі і дзецьмі; там цяпер будуецца дом для рэабілітацыі інвалідаў, адкрываюцца працоўныя месцы для іх.

Удзельнікі семінара (сярод іх прадстаўнікі таварыстваў інвалідаў, турыстычнай галіны, органаў улады, навучальных установаў, СМІ, гаспадары аграсядзібаў) падпісалі Мінскую дэкларацыю аб даступнасці турызму для ўсіх. Падпісанты спадзяюцца, што дакумент будзе станоўча ўспрыняты грамадскасцю і надасць паскарэнне пераменам у гэтай сферы, наладжванню партнёрскай супрацы зацікаўленых бакоў.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Фота з сайта www.ruralbelarus.by

Deklaracyja_01

Мінская дэкларацыя аб даступнасці турызму для ўсіх

 Беручы пад увагу Канвенцыю ААН аб правах людзей з інваліднасцю 2006 года як міжнародную аснову для стварэння ўніверсальнай даступнасці, дзе ў артыкуле 30 гаворыцца аб праве людзей з інваліднасцю на доступ да спартыўных, турыстычных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў вольнага часу;

улічваючы той факт, што Рэспубліка Беларусь ратыфікавала вышэйзгаданую Канвенцыю ў 2016 годзе;

спасылаючыся на Рэкамендацыі па даступным турызме, прынятыя на 20-й Асамблеі Сусветнай турыстычнай арганізацыі ў 2013 годзе як асноўны дакумент для прадстаўнікоў сферы турызму ў галіне павышэння даступнасці іх інфраструктуры, прадуктаў і паслугаў;

абапіраючыся на Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017 – 2025 гады, дзе ў мерапрыемствах замацаванае прыманне мераў па стварэнні ўмоваў і пашырэнні ўдзелу людзей з інваліднасцю ў турыстычных, спартыўных мерапрыемствах і мерапрыемствах вольнага часу;

улічваючы Дзяржаўную праграму аб сацыяльнай абароне і спрыянні занятасці насельніцтва на 2016 – 2020 гады, Раздзел 9 Падпраграмы 4 «Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асобаў», дзе гаворыцца, што безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці – гэта ўмовы, што забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перасоўвання, доступу ў будынкі і збудаванні, у тым ліку месцы адпачынку і турызму, іншыя аб’екты рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння, а таксама атрыманне ўсімі турыстамі поўнага комплексу паслугаў і інфармацыі;

прымаючы пад увагу дзеянні, распачатыя прадстаўнікамі органаў улады і суб’ектамі турыстычнай інфраструктуры ў галіне развіцця турызму для ўсіх,

удзельнікі семінара «Турызм і адпачынак для ўсіх – прасоўваем усеагульную даступнасць»:

1. Перакананыя, што турызм для ўсіх прыносіць карысць не толькі людзям з інваліднасцю і з асаблівымі патрэбамі, але і ўсім людзям, забяспечваючы эканамічную выгаду турыстычнай галіне і сумежным галінам.

2. Ведаюць пра праблемы і магчымасці развіцця даступнага турызму для ўсіх.

3. Упэўненыя, што поспех у развіцці даступнага турызму залежыць ад партнёрства паміж прадстаўнікамі ўлады, дзяржаўнага і прыватнага бізнесу, арганізацыямі, якія прадстаўляюць інтарэсы людзей з інваліднасцю, і шырокімі слаямі грамадства.

Адзінагалосна заклікаюць усе зацікаўленыя бакі:

1. Спрыяць унясенню дапаўненняў у Дзяржаўную праграму развіцця турызму на 2016 – 2020 гады ў разрэзе мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне развіцця турызму для ўсіх.

2. Далучаць прадстаўнікоў турыстычнай галіны да навучальных мерапрыемстваў, павышаць дасведчанасць грамадскасці аб даступным турызме для мінімізацыі адмоўнага стаўлення да людзей з асаблівымі патрэбамі, а таксма дэманстрацыі эканамічнай мэтазгоднасці інвеставання ў інклюзіўны турызм.

3. Сачыць за тым, каб пры стварэнні новых і рэканструкцыі раней створаных турыстычных аб’ектаў выкарыстоўваліся прынцыпы ўніверсальнага дызайну.

4. Стымуляваць выкарыстанне IT і smart-тэхналогіяў для прадастаўлення поўнай інфармацыі аб паслугах (незалежна ад узроўню іх даступнасці), каб даць магымасць турыстам самастойна ацаніць даступнасць таго ці іншага аб’екта ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі.

5. Патлумачыць важнасць даступнасці ўсяго турыстычнага ланцужка, уключаючы транспарт, паслугі пражывання, харчавання, вольны час, інфармацыю і г.д.

6. Распаўсюджваць інфармацыю пра лепшыя прыклады інклюзіўных турыстычных аб’ектаў.

7. Узмацняць узаемадзеянне паміж суб’ектамі, зацікаўленымі ў стварэнні турыстычных прадуктаў, даступных для ўсіх.

 Мінск, 23 кастрычніка 2017 года

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулКраязнаўчыя чытанні
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам