Гісторыя Агратурызм Акцыя «“Краязнаўчая газета” – роднаму краю!»

Акцыя «“Краязнаўчая газета” – роднаму краю!»

-

- Рэклама -

 Перыядычныя выданні цяпер перажываюць не лепшыя часы – у многіх выданняў зніжаюца тыражы. Не абышло гэта і «Краязнаўчую газету», аб чым добра ведаюць і нашыя сябры, чытачы, аўтары і падпісчыкі. Таму даўнія пастаянныя аўтары і падпісчыкі «Краязнаўчай газеты» выступілі з ініцыятываю, скіраванай на папулярызацыю нашага выдання. Пра тое мы распавялі ў № 20 нашага выдання. Нагадаем, што сутнасць яе ў тым, каб падпісаць на «КГ» школу ці бібліятэку, музей або іншую ўстанову ў тым населеным пункце, адкуль паходзіць той ці іншы сябра нашай газеты, з якім не парывае сувязі, жывучы ў іншым месцы Беларусі. Зрэшты, не кожная навучальная або культурніцкая ўстанова нават ведаючы пра «Краязнаўчую газету», мае магчымасць падпісацца на яе з адпушчаных на падпіску сродкаў.Чытаць далей…

З такімі думкамі і пачалася акцыя «“Краязнаўчая газета” – роднаму краю!». Яна мусіць паспрыяць не толькі падпісцы на выданне, але і дапаможа аператыўна данесці інфармацыю пра новыя знаходкі ў даследаваннях канкрэтнага рэгіёна, умацуе зямляцкія повязі. Многія з неабыякавых людзей у стане падпісаць на газету (на паўгода або на тры месяцы) сваю школу, якую некалі скончылі, бібліятэку, што працуе ў іх на радзіме, іншую навучальную ці культурніцкую ўстанову, урэшце – мясцовае прадпрыемства, прыход праваслаўнай царквы або каталіцкага касцёла, пэўную асобу, якая зацікаўленая ў атрыманні «Краязнаўчай газеты» і яе распаўсюджванні, але не мае фінансавай магчымасці падпісацца.

І вось першыя вынікі. «Краязнаўчая газета» з пачатку ліпеня прыйшла ў некалькі установаў. Школы, якія скончылі, на 6 месяцаў падпісалі галоўны рэ­дак­тар выдання Уладзімір Гілеп (гімназія № 1 г. Слуцка; выпускнік 1955 г.) і сябра рэдкалегіі газеты Анатоль Бутэвіч (Сноўская СШ Нясвіжскага раёна; выпускнік 1966 г.). Дырэктар фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі на паўгады выпісаў «Краязнаўчую газету» для бібліятэкі г.п. Любча – мястэчка, дзе ён нарадзіўся. Ёсць і іншыя адрасы, пра якія рупліўцы, на жаль, не далі нам дакладных звестак.

Акцыя «“Краязнаўчая газета” – роднаму краю!» не абмежаваная толькі летам 2016 г. Мяркуем зрабіць яе пастаяннай і спадзяемся, што будуць далучацца іншыя асобы, неабыякавыя да лёсу роднага края, краязнаўства і краязнаўчай газеты. Праз гэта будуць мацавацца і зямляцкія повязі выхадцаў з канкрэтнай мясцовасці, якія раскіданыя па розных мясцінах краіны. А да ўстановаў, якія пачалі атрымліваць з ліпеня газету, маем просьбу: будзем шчыра ўдзячныя, калі вы пазней ужо самі падпішацеся на «Краязнаўчую газету» – каб сустракацца і надалей.

І вядома ж, удзячныя мы ўсім, хто падпісаўся на нашую газету самастойна. Будзьма разам, сябры, калегі, аднадумцы!

 Рэдакцыя і рэдкалегія «Краязнаўчай газеты»

Папярэднi артыкулПадпіска-2016
Наступны артыкулПросім аўтараў звярнуць увагу
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам