Гісторыя Агратурызм Асоба ў краязнаўстве

Асоба ў краязнаўстве

-

- Рэклама -

Прамінула трыццаць дзён, як пайшоў у Нябесную Беларусь шчыры руплівец на ніве беларускай культуры і мовы, вядомы краязнаўца Пастаўска-Мядзельскага рэгіёна Ян Драўніцкі. Сябры Пастаўскай раённай арганізацыі ТБМ глыбока смуткуюць з прычыны цяжкай страты і выказваюць шчырыя спачуванні родным, блізкім, знаёмым і паплечнікам гэтага цудоўнага чалавека.

Апошні год, займаючыся ўкладаннем даведніка «Краязнаўцы Пастаўшчыны», ліставаўся з Янам Пятровічам: дасылаў анкету, рэдагаваў адказ, узгадняў праўкі. У выніку атрымалася найбольш поўнае энцыклапедычнае апісанне жыццёвага і творчага шляху Я. Драўніцкага.

 Ігар ПРАКАПОВІЧ, г. Паставы

15 сакавіка 2018 г.

 Чытаць далей…

Драўніцкі з Нальшчаншчыны

 DraunickiJa_01Драўніцкі Ян (Іван, Яська) Пятровіч, педагог, настаўнік вышэйшай катэгорыі (1991), краязнаўца. Нарадзіўся 6 траўня 1932 г. у вёсцы Гвоздавічы Камайскай гмі­ны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства (цяпер Пастаўскі раён). Закон­чыў Камайскую сямігодку (1948), Пастаўскае педагагічнае вучылішча (1952), кур­сы вы­кладчыкаў беларускай мовы і літаратуры пры Аршанскім педінстытуце (1952), за­воч­на факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Мінскага педа­га­гічнага інстытута імя Максіма Горкага (1960), факультэт палітэканоміі Мінскага ўніверсітэ­та марксізму-ленінізму (1963). З 01.11.1954 па 30.11.1956 служыў у Бал­тый­скім ВМФ СССР.

Працаваў з 1952 па 2000 г. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, выкладчыкам нямецкай мо­вы Клюшчанскай НСШ былога Свірскага раёна (ця­пер Астравецкі раён), дырэктарам Маласырмежскай НСШ бы­лога Свірскага раёна, дырэктарам Вялікастаўпяняцкай НСШ, дырэктарам Куцькаўскай НСШ Мядзельскага раёна, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, працоўнага навучання Куцькаўскай СШ, а потым кіраўніком края­знаўчага гуртка Базы юных турыстаў і «Дома дзіцячай творчасці» Мядзель­скага раёна. З 2014 г. на пенсіі.

Краязнаўствам займаўся з 1958 г. Вялікі ўплыў на краязнаўчую дзейнасць ака­залі настаўнікі Камайскай школы Алесь Рылько і Іосіф Быхавец, потым пад час су­стрэчаў і кантактаў Мікола Ермаловіч, Адам Мальдзіс, Генадзь Каханоўскі, Яў­ген Рапановіч, Мікола Улашчык, Яраслаў Звяруга, Міхаіл Чарняўскі, Канстанцін Кара­тай, Якаў Якубоўскі, Міхал Гіль. Даследаваў часткі Нальшчаншчыны, што ця­пер уваходзяць у склад Гродзенскай (Астравеччына), Мінскай (Мядзельшчына) і Віцеб­скай (Пастаўшчына) абласцей: у асноўным рэгіён вадазбору ракі Страчы і яе пры­токаў. Сфера інтарэсаў у краязнаўстве: фальклор, тапаніміка, лакальная гісторыя, знакамітыя людзі. Аўтар артыкулаў для кніг «Памяць» Пастаўскага, Мя­дзельскага і Астравецкага раёнаў. Артыкулы краязнаўчай тэматыкі надрукаваныя ў часо­пісах «Куфэрак Віленшчыны», «Родная прырода», «Байрам», «Нашы карані», «Род­нае слова», «Праб­лемы выхавання», «Выкладанне этыкі ў школе», «Этыка», «На­род­ная асвета». Дру­каваўся ў газетах «Астравецкая праўда», «Нарачанская зара», «Пастаўскі край», «Народнае слова», «Настаўніцкая газета», «Наша слова» і іншых.

Узнагароды Я. Драўніцкага. Ганаровая Грамата ВС БССР «За шматгадовую работу па каму­ніс­тычным выхаванні працоўных» (1976); Ганаровая Грамата Рэспубліканскага камітэта прафсаюза ВШ і НУ «За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні вуч­няў» (1964); Грамата Прэзідыума Рэспубліканскага Савета педагагічнага Тава­рыст­ва БССР «За высокую і плённую работу па эстэтычным выхаванні вучняў» (1983). Узнагароджаны таксама знакамі «Выдатнік асветы БССР» (1977), «Выдатнік асветы СССР» (1985), медалямі «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970), «Ветэран працы» (1983).

 Публікацыі Я. Драўніцкага

 Кнігі. Мая Віленшчына. – Паставы: Сумежжа, 2004; Мястэчка пры По­лац­кім тракце. – Паставы: Сумежжа, 2005; Касцёл у Канстанцінаве. – Пас­тавы: Сумежжа, 2005; Пацеркі хваляў і соснаў бурштын (у сааўт.). – Паста­вы: Сумежжа, 2005; Легенды Нарачанскага краю. – «ISAR, Inc» (ЗША) у Рэс­публіцы Беларусь, 2007; Сядзібны дом Раманішкі і яго гаспа­дары. – Паста­вы: Сумежжа, 2008; Прафесар музыкі з Камай. – Паставы: Сумежжа, 2008; Былыя сядзібы і паркі Паазер’я. Мядзельшчына (разам з М. Гілем). – Паставы: Сумежжа, 2008; Смарагдавы край. – 2011; Мастакі з ды­настыі Ромераў. Жыццё і творчасць, родзічы і сябры. – Паставы: Су­межжа, 2013; Тутэйшая. Гэлена Ромер-Ахенкоўская. – Паставы: Сумеж­жа, 2013; Спадчына Міжазер’я. – Мінск: РыфтурПрынт, 2013; Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі (разам з Т. Якубоўскай). – Мінск: Тэхналогія. 2015; У мядз­ве­джым кутку. – Паставы: Сумежжа, 2015; Легенды і паданні Нальшчан­скага Паазер’я. – Паставы: Сумежжа, 2015; Навакол­ле Сарачанскіх азёр. – Паставы: Сумежжа, 2015; На правабярэжжы Стра­чы. – Паставы: Сумежжа, 2015; Наднарочча ў легендах і падан­нях. – НДААЦ «Зуб­ра­ня», 2015; Мы памятаем! Мы ганарымся! – Мя­дзел: Мядз. друкарня, 2015; Пастаўская Беларуская  настаўніцкая семіна­рыя. – Паставы: Сумежжа, 2016.

Артыкулы ў гісторыка-дакументальных хроніках «Памяць». Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. – Мінск: Беларуская Энцы­клапедыя імя П. Броўкі, 1998; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна. – Мінск: БелТА, 2001.

Удзел у экспедыцыях, экскурсіях. Распрацаваў і здзейсніў паходы па марш­рутах: «Чароўны родны край Астравеччына», «Шэметаўшчына», «Полацкі тракт», «Наваколле Свірскага і Вішнеўскага азёраў», «Да Рымарчыкавага каменя Шаста­ковічаў», «Экскурсія па міжазер’і», «У графскую сядзібу Каралінова», «Па экалагіч­най сцежцы Блакітных азёраў», «На радзіму паэта Казіміра Сваяка», «У Глушыцу да Іяланты Валуевіч»; «Сцежкамі Габрыелі Пузыні» і інш.

Публікацыі пра Я. Драўніцкага шматлікія аўтары змяшчалі ў многіх газетах і часопісах Беларусі.

 Падрыхтаваў Ігар ПРАКАПОВІЧ

(Надрукавана са скарачэннямі)

Папярэднi артыкулКраязнаўства і кінематограф
Наступны артыкул700 нумароў за 15 гадоў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам