Гісторыя Агратурызм Асоба ў краязнаўстве

Асоба ў краязнаўстве

-

- Рэклама -

 Стала краязнаўства справай жыцця

Сёлета 16 красавіка слыннаму рагачоўскаму краязнаўцу Аляксандру ПА­ТА­ПАВУ споўнілася 60 гадоў.

У маім дзённіку 15 студзеня 2009 года ёсць такі запіс: «Сёння пазнаёміўся з краязнаўцам з Рагачова Аляксандрам Фёдаравічам Патапавым. Ён, у прыват­на­сці, займаецца рэлігійным краязнаўствам. Падараваў мне экзэмпляр сваёй кнігі “Вытокі станаўлення праваслаўя і другіх рэлігійных абшчын на Рагачоўшчыне”, якая ўбачыла свет у Рагачове ў 2008 годзе». З таго часу нас аб’ядналі агульныя інтарэсы.Чытаць далей…

Patapau_03Нарадзіўся Аляксандр у вёсцы Уладзіміраўка ў Буда-Кашалёўскім раёне. Але ў 1961 годзе яго бацькі пераехалі за некалькі кіламетраў – у вёску Раманаўка Рагачоўскага раёна. У 1968 годзе – новы пераезд, у вёску Стоўпня, таксама Ра­га­чоўскага раёна. Тут мой сябар скончыў сярэднюю школу. Дарэчы, ужо са школь­най парты Аляксандр займаўся калекцыянаваннем – манетаў, этыкетак запал­ка­вых карабкоў. Тады ж пачаў цікавіцца і краязнаўствам. Потым была тэрміновая служ­ба ў Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі Аляксандр працаваў у лясной гас­падарцы, быў будаўніком. Дзякуючы гэтым прафесіям, пабываў у многіх вёсках Рагачоўшчыны, у іншых месцах Беларусі. І паўсюль у вольны час займаўся края­знаўствам – сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, запісваў іх успаміны, збіраў эт­на­графічныя рэчы, а дзе была магчымасць – працаваў у архівах.

Апошнія гадоў дзесяць Аляксандр мэтанакіравана даследуе рэлігійную тэ­ма­тыку, аддаючы перавагу гісторыі праваслаўя. На гэта ён атрымаў дабра­слаў­ленне ад благачыннага Рагачоўскай акругі протаіерэя Алексія Сматрыцкага і на­месніка Гомельскага мужчынскага Свята-Мікалаеўскага манастыра архімандрыта Амвросія (Шаўцова), радавыя карані якога, дарэчы, паходзяць з Рагачоўшчыны. З 2014 года Аляксандр – актыўны сябра царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай праваслаўнай епархіі. Да гэтага часу ўжо ўбачылі свет яго чарговыя кнігі: «Выто­кі…-2», «Вытокі…-3» і «Вытокі…-4», а таксама – напісаная сумесна з аўтарам гэтых радкоў кніга «Довск и Старый Кривск: Летопись времени» (Мінск-Рагачоў, 2016). А яшчэ Аляксандр з’яўляецца адным з стваральнікаў і аўтарам першага на Рага­чоў­шчыне краязнаўчага альманаха «Рагачоўскі сшытак», першы нумар якога ўбачыў свет у лютым 2016 года (кіраўніком праекта з’яўляецца рагачоўскі края­знаўца, педагог Аляксандр Лейкін; сёння ўжо выйшла 6 нумароў «РШ»).

Patapau_01Patapau_02А. Патапаў не абмяжоўваецца аднымі даследаваннямі мінуўш­чы­ны роднага краю. Ён сваімі рукамі адраджае гэтую гісторыю. Так, у 2014 годзе з яго ініцыятывы ў вёсцы Свержань прайшоў суботнік па добраўпарадкаванні тэры­то­рыі вакол рэшткаў былой царквы ў гонар Нараджэння Божай Маці. Царква была пабудаваная ў 1808 годзе і спачатку была драўлянай, а ў 1835 годзе яе перабу­да­валі з цэглы. У 1930-я гады закрылі. Пад час суботніка было спілавана больш за 20 дрэваў, якія ўзялі пабудову «ў палон». Побач быў усталя­ва­ны інфармацый­ны шчыт. А ў 2015 годзе, зноў жа з ініцыятывы і дзякуючы пра­ца­вітым рукам А. Патапава і пры дапамозе мясцовага фермера Ула­дзі­міра Драблян­кова ў лесе побач са Свержанем была адроджаная старажытная Свя­та-Траецкая крыніца (згадвалася яшчэ ў 1861 годзе на старонках «Могилёв­ских епархии­аль­ных ведомостей»). Сёння тут назіраецца масавае паломніцтва, па ваду едуць лю­дзі з многіх куткоў Беларусі (аб гэтым пісала «КГ»). За свае сродкі і сваімі рука­мі Аляксандр добраўпарадкаваў мемарыяльны знак у го­нар камандзіра 8-га асоб­нага афіцэрскага штрафнога батальёна, які ў 1944 годзе вызваляў Рагачоў, пал­коў­ніка Аркадзя Восіпава (1908 – 1995). Знак знахо­дзіц­ца на вуліцы, што носіць імя франтавіка. Размешчаная яна ў пасёлку Космас (у межах Рагачова). Яшчэ Аляксандр упа­рад­каваў магілу рэпрэ­саванага ў гады савецкай улады святара Гаўрыіла Зубава (1894 – 1958), які слу­жыў у Журавічах і Жлобіне, а свой век дажываў у Свержані, дзе і пахаваны.

Patapau_04Аляксандр удзельнічае і ў краязнаўчых выстаўках, што ладзяцца ў Рага­чо­ве, Жлобіне, іншых месцах. Часта сустракаецца з вучнямі і настаўнікамі школ.

Краязнаўчая дзейнасць А. Патапава не засталася па-за ўвагай Ра­гачоўскага райвыканкама. Гэты энтузіяст стаў лаўрэатам раённай краязнаўчай прэміі імя мецэнатаў мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў мужа і жонкі Ёлшыных (за 2009 год), а ў 2015 годзе – лаўрэатам раённага прыза «Залаты Рог» за значны ўнё­сак у развіццё грамадска-культурнага і духоўнага жыцця Рагачоўшчыны.

У Аляксандра Фёдаравіча шмат новых задумаў. Пажадаем яму поспехаў у іх рэалізацыі.

Мікалай ШУКАНАў, краязнаўца, г. Жлобін

На фота аўтара: каля Свята-Траецкай крыніцы; мемарыяльны знак у гонар палкоўніка Аркадзя Восіпава; адзін з крязнаўчых куткоў, які А. Патапаў абсталяваў на сваёй сядзібе

 

Беларускі фонд культуры і «Краязнаўчая газета» далучаюцца да він­шаванняў Аляксандру Патапаву. Шчыра зычым юбіляру моцнага здароўя, поспехаў у абранай справе, новых знаходак і спрыяння з боку землякоў.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам