Гісторыя Агратурызм Асоба ў краязнаўстве

Асоба ў краязнаўстве

-

- Рэклама -

Масток і дрэва памяці

 Акцыя гонару і памяці «Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны», прымеркаваная да Года малай радзімы, 95-годдзя раёна і 15-годдзя выхаду кнігі «Памяць. Бярэзінскі раён», распачалася ў нашым раёне ў жніўні. Яна прысвечаная краязнаўцу, настаў­ніку, археолагу П. Прыбыткіну.

Творчая дэлегацыя з Беразіно і аграгарадкоў раёна, у якую ўвайшлі таксама паплечнікі і аднадумцы П. Прыбыткіна, журналісты, ветэраны педагагічнай працы, перш наведалі аграгарадок Багушэвічы, дзе 50 гадоў жыў і працаваў выдатны наву­коўца і патрыёт. Зачынам стала акцыя «Масток памяці» з наведваннем хаты зем­ля­ка. Потым завіталі ў музей Багушэвіцкай школы, стваральнікам якога быў П. Пры­быткін.Чытаць далей…

sdr dav dav Prybytkin_04Гучным акордам акцыі стала вечарына «Васілёк на жытняй ніве памяці» ў Ба­гу­шэвіцкай бібліятэцы-клубе. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадста­вілі відэапрэзентацыю «Жыцця ўзнёслыя акорды» на аснове цікавых фактаў біягра­фіі і фотаздымкаў з сямейнага архіва Прыбыткіных. Са словам пра земляка высту­пі­лі краязнаўца І. Жукоўскі, былыя калегі-настаўнікі і вучні, прадстаўнік Багушэвіц­кага сельскага Савета, пісьменнік, журналіст і мастак У. Несцяровіч прысвяціў земляку верш. Вечарыну аздобіла выступленне самадзейнай артысткі раённага цэнтра куль­туры Маргарыты Хаметшынай. Са словамі, што сталі дэвізам, «Жыццё закон­чылася – памяць застаецца» ўдзельнікі вечарыны пасадзілі імянное дрэва ў гонар навукоўца як сімвал сувязі пакаленняў і памяці нашчадкаў.

Было таксама вырашана ўсталяваць памятны знак насупраць хаты вядома­га земляка і надаць мясцоваму школьнаму музею імя П. Прыбыткіна.

 Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам