Гісторыя Агратурызм Багатая плынь фальклору – прыкметы

Багатая плынь фальклору – прыкметы

-

- Рэклама -

Памяць аб прыкметах продкаў

 У канцы 2017 года, з разбежкай у месяц, выйшлі дзве кніжкі пісьменніка Валера Санько: «Жыць – прыкметы вучыць» і «Сабака ў кватэры – сябра ці вораг. Што кажуць пра гэта народныя прыкметы».

У абедзвюх кніжках упершыню найболей поўна прадстаўленая тая багатая плынь беларускага фальклору, якую гадамі многія не заўважалі – прыкметы.

Аўтар вывучаў фальклор амаль паўстагоддзя. Збіраў доктар народнай меды­цы­ны прыкметы ў старых людзей за дзесяцігоддзі паездкаў па Беларусі, у вёсках і мястэчках, бальніцах, вывудзіў з архіваў, старадаўняй літаратуры. А потым класіфікаваў іх па розных тэмах – гарэлка, курава, ла­янка, інтэрнэтныя забаўкі, наркотыкі, самазабойствы, адмова ад веры продкаў…Чытаць далей…

Sanko_prykmetyПрадстаўленыя кнігі выклікалі станоўчыя водгукі ў Лідскай раённай бібліятэ­цы. Цікава выказваліся пра іх бібліятэкары Тэрэза Чайка, Галіна Курбыка, Святлана Ненартовіч ды іншыя. На згуртаванні лідскага літаратурнага аб’яднання «Суквецце» шмат уражанняў выказалі Станіслава Белагаловая, Ірына Маркевіч, Уладзімір Васько, Уладзімір Дронаў, Ларыса Кавалеўская. Падкрэслівалася, што прыкметы дзейнічаюць напрамую і не напрамую на розных людзей.

Малюнак у цэлым па Беларусі выглядае непрывабным. За год амаль 3 тыс. ча­ла­век робяць спробы самагубства. Болей за сто дыхтоўных кватэраў гарыць з-за курцоў. За шэсць месяцаў 2015 года больш як 7 тыс. чалавек атрымлівалі прышчэп­кі супраць шален­ства (70 % з іх кантактавалі з сабакамі).

У кнізе «Жыць – прыкметы вучыць» у асобнай главе з неча­ка­нага погляду раз­глядваецца паняцце каляндара. Боль­шасць сучасных аўтараў б’юць у адзін звон: летазлічэнне – ад рымскіх калян­дароў, календаў. Аўтар усё тлу­мачыць іначай. Сонца адвеку ходзіць па колу, па каляіне. Даўнішнія жыхары плане­ты звалі яго Кола. Пасля Карачуна, у зімовую халадэчу, калі Сон­ца нізенькае, нягрэйкае, прыходзяць на планету Каляды. У гэты дзень хоць на куры­ны шажок дзень пачынае прыбываць. З лёдавага акалення, сну, марознасці і снегу Каляда з павялічваным днём па колу ваколіць, безупынку валачэ большае кола – Сонца. Ад Каляды, Калядаў пайшлі календы, а не наадварот.

З нечаканых пазіцыяў аўтар гаворыць пра адну з найстаражытных на­цыяў – беларусаў (нашчадкаў этрускаў, венедаў, готаў, арыйцаў). Сярод славян­ства па за­ха­ванасці фальклору беларуская нацыя першая. Беларус болей за ўсіх ідзе па шля­ху традыцыі, адданасці радзімнаму кутку. Асвятляла яму сцяжыны, па­магло вы­цер­пець нягоды захаванне прыкметы, развіццё прыкметы, следаванне прыкмеце. Іх у беларуса шмат, аб чым і сведчаць кнігі В. Санько, дзе ўпершыню найбольш поўна прадстаўленая самая багатая плынь фальклору – прыкметы.

…Усё жыццё знаюся з кніжкамі. На вялікі жаль, надта многія з іх праз вочы і сэрца праходзяць неўзамет. Гэтыя ж проста так, на хвіліну-дзве, не адкрыеш. Мусіш чытаць, думаць і чытаць.

Даўніна пасабляе чалавеку пачуць дапамогу і мець повязь са сваімі продкамі, народам.

 Алена БЫСТРЫЦКАЯ, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам