Навіны Беларускія характары і мясціны

Беларускія характары і мясціны

-

- Рэклама -

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, што месціцца ў гістарычным цэнтры сталіцы, некалькі тыдняў гэтай восені ў адной з залаў гасцявалі эмоцыі і пейзажы беларускай «глыбінкі», што зафіксавалі ў фотаздымках маладыя фотамастакі Эдуард Клуйша і Андрэй Ганчароў. Гэта Беларускі дзіцячы фонд су­месна з Музеем гісторыі горада Мінска, кампаніяй «Мастеркард» і «БПС-Сбербанк» у рамках дабрачыннага праекта «Першая афіша» зладзіў фотавыстаўку «Пачатак дзвюх дарог».

Дзіцячы фонд не адзін год падтрымлівае таленавітых дзяцей-сіротаў і дзяцей з інваліднасцю, ажыццяўляе праект «Першая афіша» – садзейнічае ў арганізацыі першай персанальнай выстаўкі, канцэрта, выдання кнігі ці аўдыякружэлкі і пад. Многія з удзельнікаў сталі вядомымі артыстамі айчыннай эстрады, педагогамі-мастакамі, музыкамі, пісьменнікамі.

f Iryna Dajnakova_01Андрэй родам з Барысава. Заняткі дэкаратыўна-ўжытковым мастацтвам (а по­тым фатаграфіяй) для яго мела тэрапеўтычны эфект, каб адолець цяжкасці ка­му­нікацыі з-за фізічных асаблівасцяў. Мае спецыяльнасць «фатограф, аператар камп’ютарнай графікі». Аддае перавагу рэпартажным здымкам і пейзажам. «У Бела­русі надзвычай прыгожая прырода, – тлумачыць Андрэй. – І я хачу данесці іншым прыгажосць кожнай з чатырох пораў года». Але звяртае ўвагу фотамастак і на пры­гажосць на першы погляд някідкую – рэчка, балаціна, старая сядзіба на ўскрайку…

Эдуард нарадзіўся і жыве ў Смаргоні, скончыў фоташколу Юрыя Ілюхіна, браў удзел у шэрагу фотаконкурсаў Беларусі і замежжа. Яго любімы жанр – фо­та­партрэт, праз які паказвае разнастайныя эмоцыі, імкнецца выявіць унутраны свет канкрэтнага чалавека. Цяпер хлопец сам вядзе фотагурток у родным горадзе. «Акрамя фатаграфіі мяне хвалююць праблемы людзей з інваліднасцю, – зазначае Эдуард. – Таму я распрацаваў і рэалізую мясцовую ініцыятыву “Нам по пути”, дзей­насць якой скіраваная на пашырэнне магчымасцяў па працаўладкаванні і самаза­нятасці людзей з інваліднасцю, а таксама стварэнне інклюзіўнага асяроддзя ў ін­тэр­нэце і грамадстве».

Пад час урачыстасці адкрыцця персанальнай выстаўкі маладых творцаў не толькі віталі арганізатары імпрэзы, але й выступілі сталыя фотамайстры, якія пад­казалі, параілі, як будаваць сваю творчасць далей: «Пасля выстаўкі варта перапы­ніцца, задумацца, што рабіць далей, бо варта разумець: гэтая падзея – своеасаб­лівая планка, ніжэй якой, горш вы проста не можаце рабіць. Толькі наперад, шукаць новыя падыходы».

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Фота прадастаўленыя Беларускім дзіцячым фондам (фота з адкрыцця — Ірыны Дайнаковай)

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам