Гісторыя Агратурызм Беларусы ў свеце

Беларусы ў свеце

-

- Рэклама -

Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў

 У красавіку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Інстытутам Польскім сумесна з Свята-Петра-Паўлаўскім саборам Мінска, Брацтвам у гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія была арганізаваная прэзентацыя дзейнасці выдавецтва «Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах» (Бельск-Падляшскі, Рэспубліка Польшча).

Этнаграфічны музей трыццаць гадоў таму стварыў у сваёй хаце сябра беларускай дыяспары Падляшша 18-гадовы Дарафей Фіёнік, захоплены гісторыяй і культурай польскіх беларусаў.Чытаць далей…

За час існавання музей у Студзіводах пераўтварыўся ў значны культурны цэнтр, дзе адзначаюцца народныя святы, ладзяцца фальклорныя фестывалі, у якіх удзельнічае шырокае кола зацікаўленых як з польскага боку, так і з замежжа.

 Padlaszsza_01Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў музей актыўна падтрымлівае і развівае беларуска-польскае культурнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў межах фестываляў «Там па маёвай росі», «Алень па бору ходзіць», Дзён славянскага пісьменства і інш.

Стваральнікам музея Д. Фіёнікам сабраны вялікі архіў гісторыі беларусаў Падляшша, дзе захоўваюцца таксама асабістыя фонды. Дзесяць гадоў пры музеі дзейнічае выдавецтва, якое выпускае навуковыя і навукова-папулярныя выданні па гісторыі і культуры беларусаў Падляшша, аўдыядыскі традыцыйных фальклорных калектываў і асобных выканаўцаў, запісаў беларускіх спектакляў.

За гэты час выдадзена больш за 20 манаграфічных кніг, прыкладна 15 кружэлак, 54 перыядычныя краязнаўча-культурныя тамы зборніка паўгадавіка «Бельскі гасцінец». Мова выданняў – беларуская літаратурная, падляшская (якую можна аднесці да старабеларускай) і польская. Асноўныя крыніцы інфармацыі – архівы Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, царкоўныя летапісы, мемуары і інш. Тэматыка – гісторыя, культура, краязнаўства, мова беларусаў Падляшша.

Padlaszsza_02У рамках серыі «Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў» пабачылі свет чатыры кнігі, прысвечаныя розным аспектам беларускай культуры на Падляшшы, беларуска-польскім памежжы, а таксама знакавым персаналіям і важным гістарычным падзеям («Міеста в гісторыjі і кул’туры пудл’ашскіх біелорусув», «Бежанства. Дарогі і павароты. 1915 − 1922», «Бельскі Сойм Велікі року Божого 1564»). У студзені 2017 года выйшла новая кніга гэтай серыі – «Айцец Канстанцін Байко. Духаўнік. Настаўнік. Лекар». Яна пра выдатнага праваслаўнага святара з Падляшша, на фоне жыцця якога апісаная ўся гісторыя тамтэйшай беларускай праваслаўнай царквы. Кожная з кніг падрыхтаваная на багатым архіўным матэрыяле, успамінах мясцовых жыхароў, выдатна праілюстраваная. Чарговае 600-старонкавае выданне, што рыхтуе Д. Фіёнік, прысвечанае памяці бельскіх яўрэяў, якія жылі на Падляшшы да Першай сусветнай вайны.

Padlaszsza_05У маі ў Студзіводах адбудецца фестываль славянскага пісьменства, на які Д. Фіёнік гасцінна запрасіў прысутных.

Padlaszsza_03Padlaszsza_04Пад час прэзентацыі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была падараваная кніга пра К. Байко. На сустрэчы выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ Алесь Суша, кіраўнік Інстытута Польскага ў Мінску Матэвуш Адамскі, выдавец, польскі гісторык і этнограф Д. Фіёнік, народны хор імя Аляксандра Рашчынскага, навуковы прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі Аляксандр Слесараў, народны гурт «Рада», дырэктар цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка і інш.

 Наш кар.

 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам