Гісторыя Агратурызм Беларусы ў свеце

Беларусы ў свеце

-

- Рэклама -

Вяртанне палешука на Радзіму

 17 мая ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася творчая сустрэча з кандыдатам гістарычных навук, магістрам Варшаўскага ўніверсітэта Ігарам Мельнікавым. У яе рамках прайшла прэзентацыя кнігі «Адысея палешука». Выданне накладам 300 асобнікаў пабачыла свет у выдавецтве «Альфа-кніга» дзякуючы 136 ахвярадаўцам з Беларусі, ЗША, Літвы, Польшчы, Ізраіля, Германіі і Чэхіі. Гэта другая прэзентацыя выдання. Першая адбылася у офісе «TUT.BY» 11 мая.

У першай частцы кнігі друкуюцца ўспаміны беларуса, жаўнера Другога польскага корпуса Паўла Каленікавіча Нічыпарука, які памёр у ЗША.Чытаць далей…

Цікава, што з рукапісам успамінаў гэтага чалавека азнаёміўся Васіль Быкаў, які пісаў сваяку сп. Нічыпарука: «Я прачытаў вашыя мемуары. Несумненна, яны заслугоўваюць увагі. Трэба іх выдаць. Дзеля гэтага вам трэба звярнуцца ў выдавецтва ў Мінску (напрыклад, у выдавецтва «Беларусь»), якое выдае падобнага кшталту літаратуру, у экзэмпляры рукапісу. Справа гэтая працяглая, таму трэба пачынаць не губляючы часу.

Жадаю Вам поспехаў! На днях з’язджаю з Мінска на месяц, таму Ваш рукапіс можаце атрымаць у Доме літаратара (вул. Фрунзе, дом 5) у сакратаркі Ніла Гілевіча (3 паверх). З прывітаннем Васіль Быкаў. 13.09.1989». Аднак, нават тады, у часы перабудовы, мемуары беларуса так і не ўбачылі свет. Доўгія дзесяцігоддзі яны ляжалі і чакалі свайго даследчыка…

П. Нічыпарук нарадзіўся ў жніўні 1902 года на хутары Жардзечна паблізу вёскі Запруды (цяпер Кобрынскі раён). У 1941 годзе яго арыштавалі і накіравалі ў лагер у Свярдлоўскай вобласці. У 1942 годзе беларус трапіў у Армію Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з фашыстамі ў Італіі. У 1948 годзе пасяліўся ў ЗША, дзе і памёр у 1979 годзе.

У нататках Нічыпарука, надрукаваных на машынцы на маленькіх амерыканскіх аркушах паперы, ёсць усё: цяжкая сялянская праца, нечалавечыя ўмовы савецкіх турмаў і ГУЛАГа, фронт і баі з фашыстамі, расставанне з сям’ёй і жыццё ў эміграцыі. А яшчэ вялікая настальгія па роднай Беларусі. Лёс Нічыпарука тыповы для шматлікіх беларускіх андэрсаўцаў. Нехта пасля вайны вяртаўся ў БССР (і ў 1951 годзе савецкія ўлады іх дэпартавалі ў Іркуцкую вобласць). Іншыя вырашылі застацца на Захадзе.

Пра гераізм беларускіх жаўнераў Другога польскага корпуса, якія мужна змагаліся супраць гітлераўскіх войск на Заходнім фронце, на Радзіме на доўгі час забыліся. І толькі цяпер, калі тых ветэранаў Другой сусветнай ужо няма, праўда пра іх жыццё і выпрабаванні, праз якія яны прайшлі, становяцца здабыткам беларускай грамадскасці, адзначае ва ўводзінах да навукова-папулярнага выдання І. Мельнікаў.

У другой частцы выдання змешчаныя нарысы гісторыка, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі ХІХ  – ХХ стагоддзяў. У выданні скарыстаныя здымкі з прыватнага архіва гісторыка, з фондаў Нацыянальнага архіва Каралеўства Нідэрландаў у Гаазе, з фондаў Польскага інстытута і Музея імя генерала Сікорскага ў Лондане.

Безумоўна, «Адысея палешука» будзе перавыдадзеная. Лічу, што было б нядрэнна арганізаваць прэзентацыі ў Кобрыне і Пінску, іншых гарадах Беларусі і замежжа.

 Аляксей ШАЛАХОЎСКІ, г. Мінск

Папярэднi артыкулЗагадка для даследчыкаў
Наступны артыкулВёска Дзераўная ў 1930-я гады
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам