Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная ініцыятыва: новае свята

Бібліятэчная ініцыятыва: новае свята

-

- Рэклама -

У Астраўцы прайшоў Дзень дуба

 16 верасня ў Астраўцы ўпершыню прайшло мерапрыемства – свята «Дзень дуба», у якім актыўны ўдзел брала і Астравецкая раённая бібліятэка.

Бібліятэка распрацавала палажэнне аб раённым конкурсе па зборы жалудоў, удзел у якім мог прыняць кожны жыхар Астравеччыны. Цягам двух тыдняў бібліятэкары раёна прымалі жалуды ад насельніцтва. Пераможцаў вызначала раённае журы.Чытаць далей…

Для конкурсу-выстаўкі аб’ёмных фігураў супрацоўнікі раённай бібліятэкі змайстравалі свой арыгінальны дубок, на якім «выраслі» разумныя лісточкі, дзе можна было прачытаць народныя прыказкі і прымаўкі. За яго быў ўручаны дыплом пераможцы. Бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі Г. Садоўская падрыхтавала і прывезла на свята арыгінальны куфар з «залатымі жалудамі» і жолуд, у сярэдзіне якога вырас малады каранасты дубок.

SviataDuba_03Пры ўваходзе ў лесапаркавую зону, што стала галоўнай пляцоўкай свята, бібліятэкары арганізавалі жалудовую кавярню, дзе госці мелі магчымасць не толькі пакаштаваць каву з сапраўдных жалудоў, але і атрымаць рэцэпты іншых страваў, якія можна прыгатаваць з гэтых пладоў: кісель з жалудовай кавы, суп жалудовы малочны, бліны з жалудовай мукі, галушкі жалудовыя з салам – усе рэцэпты былі прыгожа аформленыя асобнай брашурай, якую падрыхтавала бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі Г. Керэль і якую бясплатна атрымалі ўсе цікаўныя.

Нумар восеньскай калекцыі модаў, што дэманстравалі бібліятэкары на тэму дуба, высока ацаніла раённае журы. У выніку супрацоўнікі атрымалі два дыпломы – як пераможца раённага конкурсу талентаў у намінацыі «За найбольш яркае выкарыстанне тэматыкі свята» і за актыўны ўдзел.

SviataDuba_01 SviataDuba_02Дарэчы, дыпломы ў той дзень літаральна сыпаліся на бібліятэкараў. Іх разам з каштоўнымі падарункамі атрымалі В. Тварагаль, А. Садоўская, Н. Шостак.

Здзіўлялі землякоў сваім тэатралізаваным прадстаўленнем бібліятэкары ў той дзень і на ўласнай пляцоўцы непадалёк сімвала свята – дуба, што знаходзіцца ў на вуліцы Берагавой. За аснову было ўзятае мясцовае паданне пра дуб. Артысты-бібліятэкары некалькі разоў запар паказвалі прадстаўленне для кожнага новага гледача. Там жа была разгорнутая літаратурная выстаўка кніг і публікацыяў, прысвечаных Яго Вялікасці Дубу. А супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі праводзілі для дзетак конкурсы і гульні.

Галіна ФРАНЦКЕВІЧ, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам