Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная ініцыятыва: шляхамі стагоддзяў

Бібліятэчная ініцыятыва: шляхамі стагоддзяў

-

- Рэклама -

Падарожжа да вытокаў гісторыі

 Дзень беларускага пісьменства – свята кожнага, хто паважае родную мову і культуру, ахоўвае і ўзбагачае духоўную спадчыну. У Рэдкавіцкай сельскай бібліятэцы Любанскага раёна да гэтага дня была аформленая тэматычная выстаўка «Да вытокаў першапісьменства» з падраздзеламі «Сведчаць старажытныя летапісы», «Шляхамі асветніка Францыска Скарыны, «Беларуская кніга – найлепшы скарб».

Сёлета ў Полацку акрамя 500-годдзя беларускага кнігадрукавання святкавалі Дзень пісьменства і 1155-годдзе горада. Не кожны змог пабываць у гэтыя дні ў Полацку, таму я вырашыла правесці для вучняў Рэдкавіцкай сярэдняй школы завочнае гістарычнае падарожжа «Крыніцаў жыватворных вытокі».Чытаць далей…

Найперш нагадала вучням пра «паплечнікаў» першадрукара, таксама палачанаў – руплівіцу кніжнай справы святую Ефрасінню Полацкую і асветніка Сімяона Полацкага, якія неслі сваім землякам святло ведаў пра Бога, пісалі кнігі, стваралі малітвы і пропаведзі…

Redkaviczy_01Расказала і пра выбітныя мясціны Полацка. Велічны Сафійскі сабор – найвялікшая славутасць горада. Раней тут размяшчалася багатая бібліятэка. Адным з сёлетніх сімвалаў стаў новы помнік, усталяваны побач з саборам, – памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Велічна і нават крыху па-казачнаму выглядае помнік Усяславу Чарадзею. А ў Полацкім музеі сярэднявечнага рыцарства можна ўбачыць рыцарскі рыштунак, рэчы сярэднявечнага побыту. Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку – унікальны, бо ў ім сабраныя старажытныя рукапісы і старадрукі, каштоўныя сучасныя выданні. А напярэдадні свята горада зноў адчыніла дзверы абноўленая кнігарня «Светач – Полацк».

Спадзяюся, дзякуючы гістарычнаму падарожжу вучні больш даведаліся пра калыску нашай дзяржаўнасці – старажытны Полацк. А самымі ўважлівымі ўдзельнікамі сталі Ангеліна Канапелька, Дар’я Рабая, Арсеній Сляпцоў, Паліна Рудзька, Юлія Цвірко, Кірыла Кулага.

Марыя СЛІВЕЦ, бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам