Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная ініцыятыва: вечаровая

Бібліятэчная ініцыятыва: вечаровая

-

- Рэклама -

Бібліявячоркі да прафесійнага дня

 У рамках інфармацыйнага тыдня «Чытаем і гаворым па-беларуску» супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавалі цікавае і змястоўнае мерапрыемства «Бібліявячоркі – 2017» і прысвяцілі яго прафесійнаму святу.

Усе пакоі ўстановы былі аздобленыя ў нацыянальным каларыце. У чытальнай зале размясцілі выстаўку вышываных карцінаў і сурвэтак.

На абанеменце – беларуская хата-траўніца, дзе прадстаўленыя гаспадарчыя прылады працы і хатнія рэчы, посуд, а таксама стравы беларускай кухні.

Kareliczy_02 Kareliczy_01Чытачоў чакала сустрэча з паэтам і музыкантам Уладзімірам Цэнуніным, май­стар-класы і кансультацыі па вырабах з гліны, саломапляценні і вышыўцы стужкай. Таксама наведнікі акунуліся ў гісторыю беларускага мужчынскага і жаночага адзення.

Працавалі выстаўкі працаў майстроў аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліц­кага Дома рамёстваў і экспазіцыі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея.

Павіншаваць бібліятэкараў са святам прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І. Санчук, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў В. Куляка, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Л. Шэўка, настаяцель Райцаўскай царквы Святой Варвары айцец Аляксей, мясцовыя пісьменнікі-краязнаўцы.

У рамках мерапрыемства найлепшыя чытачы былі ўзнагароджаныя дыпломамі Карэліцкай раённай бібліяітэкі.

Да мерапрыемства падрыхтавалася і Карэліцкая дзіцячая бібліятэка. Маленькіх чытачоў і іх бацькоў чакала выступленне народнага лялечнага тэатра «Батлейка» Мірскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, майстар-клас па пляценні фенечак, гульнёвая пляцоўка ды інш.

Цягам усяго свята гучалі беларуская музыка і песні, не змаўкала родная мова.

Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам