Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная ініцыятыва: з куфэрка

Бібліятэчная ініцыятыва: з куфэрка

-

- Рэклама -

Рэліквіі з бібліятэчнага куфэрка

 Беларуская зямля… Яна непаўторная сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, народнай творчасцю. Асаблівыя пачуцці захоўвае большасць людзей да тых мясцінаў, дзе нарадзіліся і выраслі, адкуль пайшлі ў жыццёвую дарогу. І куды б ні закінуў чалавека лёс, у яго душы цепліцца, не памірае любоў да таго месца, дзе жылі продкі, дзе яго карані. А каб не згасла іскра гэтай любові, трэба яе падтрымліваць.

Захоўваць, зберагаць і развіваць разнастайныя формы традыцыйнай народнай культуры – абавязак кожнага сумленнага чалавека, а цэнтрамі ў гэтай справе становяцца бібліятэкі.Чытаць далей…

У 2006 года Раклевіцкая сельская бібліятэка ў Дзятлаўскім раёне была рэарганізаваная ў бібліятэку – цэнтр традыцыйнай культуры. Супрацоўнікі ладзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да нацыянальных святаў, прысвечаныя абрадам, вывучаюць гісторыю роднага краю, ушаноўваюць лепшых прадстаўнікоў культуры і мастацтва, сваіх землякоў.

kuferak_01З 2017 года бібліятэка працуе па мэтавай бібліятэчнай праграме «Жывуць традыцыі – квітнее зямля». Яе мэта – вывучэнне гісторыі, культуры свайго краю, выхаванне павагі і любові да спадчыны. Нацыянальны стыль, беларуская мова пакладзеныя ў аснову афармлення інтэр’ера бібліятэкі. Створаны таксама краязнаўчы куток «Я гэты край радзімаю заву», дзе карыстальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з прадметамі працы, хатняга побыту бацькоў і дзядоў. Нашыя продкі беражліва захоўвалі сямейныя рэліквіі – ручнікі, вышытыя яшчэ прабабулямі, калаўроты, верацёны ды іншае.

Пры бібліятэцы працуе аматарскае аб’яднанне «Спадчына», сяброў якога з’яднала цікавасць да гісторыі роднага краю. Раз на квартал адбываюцца сустрэчы: этнаграфічны каляндар «Маслёнку святкуем – бліны з мёдам гатуем», свята фальклору «Беларуская народная казка», гадзіна цікавага «Прыйшоў Спас – пайшло лета ад нас», жывая размова «Легенды і паданні роднага краю». Удзельнікі аматарскага аб’яднання збіраюць абрадавыя і старадаўнія песні, прыпеўкі, прымаўкі, жарты, словы-дыялекты, што бытуюць у сем’ях навакольных вёсак. Увесь гэты матэрыял змешчаны ў альбоме «Мясцовы фальклор». Вядзецца картатэка народных умельцаў, у якой сабраныя звесткі пра іх.

Супрацоўнікі бібліятэкі пастаянна шукаюць новыя формы працы, якія дапамогуць захаваць у сэрцах людзей часцінку любові да роднай зямлі, навучаць з павагай ставіцца да сваіх вытокаў, адкрыюць неацэннае жыццёвае і духоўнае багацце, што застанецца на ўсё жыццё.

 Таццяна ЦЫГЕЛЬ, бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры, Дзятлаўскі раён

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам