Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная ініцыятыва

Бібліятэчная ініцыятыва

-

- Рэклама -

Кніжчыны домікі ў Навагрудку

 Напачатку мая ў некаторых месцах Навагрудка (у скверы і непадалёк бібліятэкі) з’явіліся незвычайныя мініяцюрныя домікі. І «жывуць» у іх не людзі, а… кнігі. Гэтыя кніжчыныя домікі, так бы мовіць, своеасаблівыя бібліятэчкі.Чытаць далей…

Navahr-knihi_01Сутнасць задумы простая: любы ахвочы з імправізаванага сховішча мо­жа ўзяць адну ці дзве кнігі, а ўзамен пакласці сваю. Гэтым праектам Нава­гру­дак далучыўся да руху «Little Free Library» (што азначае «маленькая бяс­платная бібліятэка») па стварэнні міні-бібліятэк пад адкрытым небам. Дарэчы, у ім удзельнічаюць больш за 16 тысячаў бібліятэк больш чым у 60 краінах. Атрым­ліваецца сапраўдны кругаварот кніг.

Але ёсць адна істотная адметнасць навагрудскіх кніжчыных домікаў – у нашым выпадку кнігаварот адбываецца без удзелу сацыяльных сетак. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы, каб хтосьці іншы, выпадковы, мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць такое ж дзеянне, паклаўшы ў домік сваю кнігу. Задача нашага праекта – даць чалавеку магчымасць чытання ў любым месцы і ў любы час.

Ідэя рэалізацыі праекта «Альтэрнатыўная бібліятэка: домік для кніг» ў нашым горадзе належыць маладзёжнаму парламенту пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, у прыватнасці, вучаніцы СШ № 7 Наталлі Маліноўскай. Домікі змайстраваныя і ўсталяваныя Навагрудскай жыллёва-камунальнай гаспадаркай. А пачатак кніжнаму абароту паклала нашая раённая бібліятэка – гэта яе супрацоўнікі расклалі ў домікі першыя кніжкі. Вось такі атрымаўся саюз установаў і арганізацыяў горада. Усіх нас з’ядналі кнігі і чытанне.

 Фаіна МАЛЮЖЭНЕЦ, загадчык аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі

Папярэднi артыкулФэст экскурсаводаў 2017
Наступны артыкулБудзем памятаць…
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам