Гісторыя Агратурызм Бібліятэчная прыдумка

Бібліятэчная прыдумка

-

- Рэклама -

Жнівень – месяц юбілеяў

Апошні месяц лета сёлета багаты не толькі на высокі ўраджай зернявых на палях краіны, але і на юбілейныя даты.

Чытаць далей…

Краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135 гадоў таму нарадзіліся Янка Купала і Якуб Колас, а 100 гадоў таму – Янка Брыль і Пімен Панчанка, святкуе 100-гадовы юбілей найстарэйшая беларускамоўная газета «Звязда», 85-годдзе адзначыў выдатны беларускі вучоны Адам Мальдзіс…

DyktoukaНе засталіся абыякавымі да слаўных юбілеяў і жыхары Дзяржыншчыны. Днямі ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася беларускамоўная дыктоўка, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Году навукі і 100-годдзю газеты «Звязда». З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыктоўкі (а іх сабралася каля 20 чалавек) звярнуліся дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч і старшыня раённай арганізацыі БРСМ Кірыл Шык.

Vol'ha ZhyburtДля дыктоўкі быў выбраны ўрывак з апавядання Якуба Коласа «Крыніца», што ўвайшло ў зборнік «Казкі жыцця». З вялікім натхненнем радкі гэтага выдатнага твора дыктавала супрацоўніца бібліятэкі, паэтка, сябра літаратурна-паэтычнага клуба «Выток» Вольга Жыбурт. Трэба было бачыць, з якім стараннем, быццам вучні школы, пісалі дыктоўку чытачы бібліятэкі, узрост якіх хістаўся ў межах ад 18-і да 76-і, як радасна ва ўсіх свяціліся вочы! На дыктоўцы прысутнічалі журналісты «Звязды» і мясцовай раённай газеты «Узвышша».

Наогул, нашая раённая бібліятэка, якую ўзначальвае ўлюбёная ў сваю справу В. Клімовіч, даволі часта праводзіць цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, пераважна на роднай мове. Праверыў свае веды беларускай мовы і аўтар гэтых радкоў. Пасля такіх культурных мерапрыемстваў не пакідае думка, што беларуская мова не знікне, ёй наканавана доўгае-доўгае жыццё.

Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Папярэднi артыкулГісторыя адной вёскі
Наступны артыкулСтарыя традыцыі на новы лад
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам