Гісторыя Агратурызм Бібліятэка імя выдатнай мастачкі

Бібліятэка імя выдатнай мастачкі

-

- Рэклама -

Алена Лось на Пружаншчыне

 Нядаўна на Пружаншчыне ўшанавалі памяць выбіт­най мастачкі: імя Алены Лось было нада­дзенае раённай дзіцячай бібліятэцы. Аўтарам ідэі стаў пісь­меннік Ула­дзімір Ягоў­дзік, а здзяйс­неннем яе займалася загад­чыца бібліятэкі Вольга Дзімітруковіч. Пад час свят­кавання 85-год­дзя з дня нара­джэння мастачкі была ад­крытая мемарыяльная дошка на будынку бібліятэкі. Слова мелі госці, якія аса­біста ведалі Алену Георгіеўну: началь­нік ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола­дзі Пружан­скага рай­выкан­кама Канстанцін Панімаш, У. Ягоў­дзік, дырэктар музея-ся­дзібы «Пружан­скі палацык» Юрый Зялевіч, народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая. Ад­крылі дошку доб­рыя сябры бібліятэкі – вучні 6-га класа пружан­скай гім­назіі Лізавета Хатулёва і Дзяніс Пропер.Чытаць далей…

Працягам свята стала вечарына «Маляўнічыя акорды Алены Лось». Вядучыя Наталля Куцюк і Людміла Вашчук рас­казалі пры­сутным пра жыццё і творчасць мастачкі. Пад час ім­прэзы вы­ступілі калектывы дзіцячай школы мастац­тваў імя Р. Шырмы: фальк­лорны гурт «Світанак» пад кіраўніц­твам Кацярыны Гугі, інструмен­тальны ансамбль «Каларыт» пад кіраўніц­твам Міхаіла Захарківа.

bibl-ka-A-Los'_02 bibl-ka-A-Los'_03Каштоўныя падарункі ат­рымала бібліятэка ад У. Ягоў­дзіка: дып­лом імя Васіля Віткі, якім была ўзнагаро­джаная Алена Лось за серыю малюнкаў у часо­пісе «Вя­сёлка», дзіцячую кнігу з ілюс­трацыямі лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэс­пуб­лікі Беларусь «За духоўнае адра­джэнне» Валерыя Славука і кнігі самога У. Ягоў­дзіка.

На Пружаншчыне Алена Георгіеўна правяла дзяцін­ства. Яна з любоўю ўспамінала і мястэчка Лыскава, дзе баса­нож бегала разам з іншымі дзецьмі за мат­ацыклам і крычала: «Ляпатун! Ляпатун!», і стары панскі парк з возерам у вёсцы Магілёўцы, і дзівос­ныя сапегаў­скія Ружаны, якія памяталі шыкоўныя балі, тэатральныя па­станоўкі, бачылі трох каралёў Рэчы Паспалітай. Мена­віта тут будучая мастачка зачаравалася прыродай, заха­пілася маляваннем. Успамінам пра гады мален­ства стаў цыкл каляровых літа­графіяў «Ружан­скія паданні», на якіх мастачка ад­люст­равала жрыцу багіні Лады Ружу, ад імя якой пайшла назва паселішча, апякунку мястэчка святую Ганну, паляванне, на якім бавілі вольны час магнаты.

Творы Алены Георгіеўны былі знаёмыя пружанцам і раней. Гэта не толькі ілюстрацыі да дзіцячых кніг, але і жыва­пісныя працы, якія ўпрыгож­ваюць адзін з пакояў дзіцячай бібліятэкі. Мастачка падарыла іх праз бібліятэкара М. Кулецкую, з якой па­знаёмілася ў Мінску ў 1995 г. і пад­трым­лівала сяброў­скія зносіны.

Сёння ўсе бібліятэкі Пружаншчыны знаёмяць сваіх чытачоў з творчасцю мастачкі. Акрамя таго, плануецца што­год ла­дзіць раённы конкурс мастакоў. Спа­дзяемся, што імя Алены Лось назаўсёды за­станецца ў памяці нашчадкаў.

 Вольга МАКАРЧУК

Фотаздымкі Вольгі Кумаковай

Папярэднi артыкул80-годдзе Віцебскай вобласці
Наступны артыкулЦуды на стыку рук і агню
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам