Гісторыя Агратурызм Біяграфічны летапіс

Біяграфічны летапіс

-

- Рэклама -

Георгіеўскія кавалеры Віцебшчыны

 Мы сабралі біяграфічныя звесткі пра кавалераў чатырох Георгіеўскіх крыжоў – ураджэнцаў Віцебшчыны. Многія імёны дагэтуль застаюцца малавядомымі шырокаму колу чытачоў, а іх біяграфіі, на жаль, утрымліваюць даволі сціслыя звесткі пра салдатаў і малодшых афіцэраў Расійскай арміі, якія вызначыліся ў баях руска-японскай і Першай сусветнай войнаў. Пошукі вяліся па айчыннай энцыклапедычнай літаратуры, найноўшых выданнях расійскіх даследчыкаў і ўдакладняліся геаграфічнымі дадзенымі з дарэвалюцыйных даведнікаў і біяграфічнымі звесткамі рэпрэсаваных з сайта міжнароднага таварыства «Мемарыял». Некаторыя звесткі, напрыклад, пра М. Багдановіча, Д. Канопку, У. Кляро, І. Фаміна і братоў Казачонкаў, былі дапоўненыя змястоўнымі артыкуламі ў мясцовай прэсе і «Краязнаўчай газеце». Разам з тым мы разумеем, што прыведзены ніжэй спіс кавалераў зусім не поўны і будзе паступова папаўняцца новымі і новымі імёнамі.Чытаць далей…

Рэч не толькі ў тым, што адсутнічаюць падагульняючыя статыстычныя дадзеныя па кожнай з абласцей Беларусі. Яшчэ не распачатая мэтанакіраваная праца па папулярызацыі Георгіеўскіх кавалераў у маштабе ўсёй краіны. Прыемнае выключэнне складаюць грунтоўныя даследаванні і сістэматычныя пошукі гісторыка Мікалая Барысенкі, ініцыятара ўшанавання памяці Георгіеўскіх кавалераў з Магілёўшчыны. Пошукі ўзнагароджаных ўскладняюцца сцісласцю біяграфічных дадзеных, адсутнасцю дакладнага месца жыхарства ці памылкамі пры яго напісанні, адсутнасцю імя па бацьку, нават апісання кожнага гераічнага ўчынку, які быў адзначаны Георгіеўскім крыжам. І гэта справа наўрад ці калі ўжо будзе праведзеная да канца: зашмат трагічных падзеяў зведала нашая краіна на працягу ўсяго мінулага стагоддзя, і імёны не толькі многіх людзей, але і назвы шматлікіх населеных пунктаў адышлі ў нябыт, не знайшлі адбітку ў памяці людской і гістарычных дакументах.

 З гісторыі ордэна Святога Вялікамучаніка і Перамоганосца Георгія

 Ордэн лічыўся адной з самых шаноўных узнагародаў у Расійскай Імператарскай арміі. Ён быў зацверджаны ўказам імператрыцы Кацярыны ІІ у 1769 г. і праіснаваў 151 год – апошнія ўзнагароджанні адбыліся пад час грамадзянскай вайны ў Белых арміях. У статуце ордэна адзначалася, што «никакие личные заслуги, положение, происхождение и т.п. не могут служить основанием для награждения этим орденом, а только храбрость и мужество, проявленные на поле брани». Пра каштоўнасць узнагароды сведчыць наступны факт: калі ордэн 4-й ступені атрымалі каля 13,5 тысячы афіцэраў, то ордэнам 1-й ступені была адзначана мужнасць і воінскі талент усяго 25-і прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва арміі. Сярод кавалераў ордэна такія вядомыя военачальнікі, як П. Румянцаў, Р. Пацёмкін, Д. Давыдаў, М. Скобелеў і І. Рамейка-Гурко. Да ваеннага ордэна была прылічаная і ўзнагародная зброя. На шаблях і корціках у такім выпадку рабілі надпіс «За храбрасць», а эфес зброі ўпрыгожвалі белым эмалевым крыжыкам і цемляком з Георгіеўскай стужкі.

У 1807 г. быў зацверджаны знак адзнакі ваеннага ордэна для ўзнагароджання салдатаў і ніжніх чыноў (з 1913 г. – уласна Георгіеўскі крыж). Спачатку існавала толькі адна ступень Георгіеўскага крыжа, а з 1856 г. – чатыры ступені і Георгіеўскі медаль «За храбрасць» таксама чатырох ступеняў. Знакі вырабляліся з золата (1-я і 2-я ступені) і срэбра (3-я і 4-я ступені) і мацаваліся да Георгіеўскай стужкі. Узнагароджванне здзяйснялася паслядоўна, але былі і розныя выключэнні, калі атрымлівалі і два крыжы адной ступені ці адразу крыж першай ступені, у абыход другой, як у выпадку з беларусам І. Вашчылам. Характэрна, што афіцэр таксама мог атрымаць салдацкі крыж за асабістую доблесць і мужнасць, а ў 1917 г., пасля лютаўскай рэвалюцыі, гэта ўвогуле стала звычайнай справай. У той год рэвалюцыйных зменаў у Расійскай імперыі Георгіеўскі крыж атрымаў лаўровую галіну і афіцыйны статус ордэна. Агульная колькасць Георгіеўскіх кавалераў дагэтуль не падлічаная. Вядома, што толькі за Першую сусветную вайну больш за 30 тысячаў ніжніх чыноў арміі былі ўзнагароджаныя чатырма ступенямі Георгіеўскага крыжа, і толькі каля 10 тысячаў з іх сталі поўнымі Георгіеўскімі кавалерамі, гэта значыць атрымалі поўны Георгіеўскі бант – усе чатыры крыжы і ўсе чатыры медалі. Пакуль устаноўленыя імёны 114-і беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, узнагароджаных чатырма і болей Георгіеўскімі крыжамі. Мы раскажам пра тых, хто нарадзіўся ў межах тэрыторыі сучаснай Віцебскай вобласці, а таксама згадаем ураджэнцаў Віцебскай губерні, чыё дакладнае месца жыхарства пакуль невядомае.

Канстанцін ГАЙДУКОЎ, Барыс МАЦВЕЕЎ, г. Віцебск

(Далей чытайце ў “Краязнаўчай газеце”, №№ 39 – 42 за 2017 г.)

Папярэднi артыкулНе застацца па-за Кармою…
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам