Гісторыя Агратурызм Будзем памятаць мы…

Будзем памятаць мы…

-

- Рэклама -

Пра родную Жлобіншчыну ён думаў пастаянна

 Пайшоў з жыцця пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы грамадзянін горада Жлобіна Уладзімір ФЕДАСЕЕНКА (22.04.1926 – 03.01.2018).

Найперш Уладзімір Канстанцінавіч быў патрыётам Баць­каўш­чы­ны. Калі ў 1941-м на родную зямлю прыйшоў вораг, нашаму земляку было ўсяго 15 гадоў. Але Уладзімір адразу ўзяў у рукі зброю і змагаўся з захопнікамі ў партызанах, быў разведчыкам, узначальваў дыверсійную групу – значыць знаходзіўся на самым пярэднім краі барацьбы. Быў паранены. У 17 гадоў за праяўленую мужнасць яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі (ці ёсць яшчэ прыклад, калі б у такім узросце беларус атрымаў такую высокую баявую ўзнагароду?), пазней – ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I і II ступеняў (таксама – рэдкі выпадак).Чытаць далей…

Барацьба з нямецка-фашысцкімі акупантамі стала асноўнай тэмай яго літаратурнай творчасці. Пры гэтым усе ваенныя раманы У. Федасеенкі («Дубовая града», «Віхры на скрыжаваннях», у пэўнай ступені і раман «Пасля смерчу», а таксама апошні, пра родныя мясціны, – «Мутныя росы») па сваім змесце глыбока аўтабіяграфічныя. Успамінаючы грозныя ваенныя гады, аўтар пісаў на старонках жлобінскай раёнкі: «Хочацца шчыра падзякаваць землякам, якія дапамагалі мне выжыць у гады ваеннага ліхалецця. На маёй зямлі не сустрэлася ніводнага здрадніка, які б прадаў разведчыка-дыверсанта. Наадварот, многія людзі папярэджвалі мяне аб небяспецы, хавалі».

У. Федасеенка пасля вайны стала жыў у Мінску, але часта наведваўся на ра­дзіму – на Жлобіншчыну, дзе быў жаданым госцем. Тут яго ведалі, любілі і па­важалі, абавязкова штогод запрашалі на святкаванні Дня Перамогі і на чарговыя ўгодкі вызвалення Жлобіна ад акупантаў – 26 чэрвеня. Яго запрашалі і ў родную Мормальскую школу, іншыя школы раёна. У. Федасеенка вельмі любіў сустра­кац­ца са школьнікамі, яны былі ўважлівымі слухачамі. Аўдыторыю Уладзімір Кан­стан­цінавіч мог трымаць гадзінамі тым, як расказваў праўду пра вайну.

Fiedasiejenka_01Мне пашчасціла быць блізка знаёмым з гэтым чалавекам звыш дваццаці гадоў. Часта У. Федасеенка перад тым як адправіцца ў дарогу, тэлефанаваў мне, каб сустрэцца. Ён не раз паўтараў:

– Пра родны край я думаю пастаянна. На Жлобіншчыне я нарадзіўся, змагаўся з ворагам, чэрпаў матэрыялы для сваіх твораў. І ва ўсіх маіх кнігах адна праўда.

…Пахавалі Уладзіміра Федасеенку на Паўночных могілках у Мінску з ваеннымі ўшанаваннямі, з аружэйным салютам. На пахаванні была і дэлегацыя Жлобінскага раёна – прадстаўнікі райвыканкама, Мормальскай школы і грамадскасці раёна.

Памяць аб нашым земляку мы захаваем у сваіх сэрцах.

 Мікалай ШУКАНАЎ, супрацоўнік жлобінскай райгазеты «Новы дзень», краязнавец

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам