Гісторыя Агратурызм Будзем памятаць мы...

Будзем памятаць мы…

-

- Рэклама -

Сляды Аладавай і Купрэева

 Адразу дзве краязнаўчыя даты адзначыла Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма: 110-годдзе з дня нараджэння мастацтвазнаўцы, былога дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алены Аладавай і 80-годдзе паэта і празаіка Міколы Купрэева.

Пад час гадзіны мастацтва «Захавальніца духоўных скарбаў» вядучыя Воль­га Кумакова і Алена Цэван пазнаёмілі навучэнцаў аграрна-тэхнічнага кале­джа з незвычайным лёсам і творчым шляхам Алены Васільеўны, якая нарадзі­ла­ся ў 1907 годзе ў Пружанах. З маленства бацькі далучалі дзяўчынку да прыгожа­га, штогод бралі з сабой у Маскву, дзе наведвалі выстаўкі, тэатры. Мастацтва ста­ла яе жыццём, якое складалася са шматлікіх камандзіровак па ўсім Савецкім Саюзе ў пошуку набыцця для Дзяржаўнай карцінай галерэі БССР каштоўных экс­па­натаў. Дзякуючы яе нястомнай працы кожны наведнік Нацыянальнага мастац­кага музея сёння можа ўбачыць Шарашоўскае Евангелле XVI стагоддзя, Шара­шоў­скі іканастас XVII стагоддзя, царскія вароты з Варанілавіцкай царквы, творы вядомых рускіх мастакоў І. Аргунова, А. Антропава, Д. Лявіцкага, У. Баравікоў­скага, К. Брулова, І. Рэпіна і іншых.Чытаць далей…

Aladava_01Алена Васільеўна пражыла ў Пружанах толькі 8 гадоў, але заўсёды памятала пра яго, марыла, каб у былым шляхецкім доме Швыйкоўскіх была адкрытая карцінная галерэя. Яе мары здзейсніліся. Сёння музей-сядзіба «Пружанскі палацык» ладзіць выстаўкі беларускіх і замежных майстроў.

Творчасць Міколы Купрэева для вучняў старэйшых класаў узгадала Анта­ні­на Ярмушчык. Усё жыццё ён шукаў сябе, свой шлях, свой прыстанак. На Пружан­шчы­ну Купрэеў прыехаў у сталым узросце, працаваў настаўнікам у Папялёўскай сярэдняй школе. Тут стварыў шмат цудоўных вершаў, якія ўвайшлі ў другі яго збор­нік «Правінцыйныя фантазіі», стаў прызнаным паэтам-прафесіяналам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Высокамастацкімі лічацца і празаічныя творы Міколы Сымонавіча, многія з іх грунтуюцца на перажытым асабіста: «Дзіцячыя гульні пасля вайны», «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», «Рэчкаю плывем, плы­вем». Менавіта яго кнігай «Палеская элегія» была распачата серыя «Лімаўскі фальварак» (2007).

Кожны юбіляр пакінуў свой свой след на зямлі, але ён будзе жывы толькі тады, калі мы, як нашчадкі, будзем не толькі ведаць і ганарыцца вядомымі землякамі, але знаходзіць час, каб непасрэдна далучацца да мастацтва: наведваць музеі і чытаць літаратурныя творы.

 Вольга МАКАРЧУК, г. Пружаны

Папярэднi артыкулКаб пісаць па-беларуску правільна
Наступны артыкулЛюдзі побач
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам