Гісторыя Агратурызм Будзем памятаць мы…

Будзем памятаць мы…

-

- Рэклама -

Даследчыца з Заходняга Палесся

 Нядаўна сябры і калегі апантанай краязнаўцы з Кобрыншчыны Ніны Марчук згадалі жанчыну цёплымі словамі, адслужылі паніхіду па ёй. Прайшло 40 дзён, як на 69-м годзе Ніна Рыгораўна пайшла з жыцця.

Н. Марчук мела дзве вышэйшыя адукацыі – эканаміст і журналіст, кіравала фермерскай гаспадаркай. Вялікі ўнёсак зрабіла па вяртанні забытых імёнаў і па­дзе­яў, што тычацца Заходняга Палесся. Яна друкавалася ў газетах і часопісах Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы; выйшлі больш за 100 яе гістарычных матэры­я­лаў. Неаднаразова была пераможцам літаратурных конкурсаў «Рэха Берасцей­шчы­ны» (праводзіць аднайменны краязнаўчы сайт) і «Польшча – прыязная суседка Беларусі» (абвяшчае Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь). У 2018 годзе перамагла ў тэлегульні «Адзін супраць усіх». У 2017 годзе выйшла ў свет энцыклапедыя «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь», дзе напісана пра Ніну Рыгораўну як пра асобу, якая зрабіла значны ўнёсак у гісторыю. Гэта быў цікавы, жывы і рознапланавы чалавек.Чытаць далей…

Яе заўчасны і раптоўны сыход – страта не толькі для сям’і, але і для ўсёй Беларусі. «Беларускае Радыё Рацыя» цытуе яе мужа Георгія Марчука, з якім пражыла амаль 50 гадоў:

– Яна была душой у хаце. І цяпер хата апусцела, тут няма душы. Мы былі роз­ныя людзі, вельмі розныя, і нам было цяжка па жыцці. Я быў прыземлены ча­лавек, а яна ўвесь час лятала.

Цытуе «Рацыя» і Аляксандра Меха з Кобрына: «Гэта быў чалавек, які не прос­та шмат працаваў у галіне гісторыі, але ж і ў галіне развіцця нашага грамадства. Я лічу Ніну Марчук часткай эліты нашага грамадства».

У жніўні выйшла кніга Н. Марчук «Паміж памяццю і гісторыяй», на прэзен­та­цыі якой прысутнічала і аўтар. Кніга, як аказалася, стала апошнім падсумаваннем жыцця краязнаўцы, якая пакінула яркі след у гісторыі Кобрыншчыны і Брэстчыны.

 Падрыхтаваў Уладзімір ПІРОГ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам