Гісторыя Агратурызм Будзем памятаць мы…

Будзем памятаць мы…

-

- Рэклама -

З думкамі пра Нацыянальны Пантэон

 Імя і асоба нашага перашдрукара вядомыя не толькі ў Беларусі. Ён уша­на­ваны ў розных краінах. Чытачы «КГ», бадай, ведаюць пра партрэт Францыска Ска­рыны ў Падуанскім універсітэце ў «зале сарака». У Лондане некалькі дзесяці­год­дзяў працуе беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны. У сталіцы Чэхіі Празе стаіць першы замежны (і пакуль адзіны за межамі Беларусі) помнік нашаму асветніку.

Усё гэта я згадаў таму, што хачу распавесці пра нядаўнія крокі грамад­скас­ці па ўшанаванні нашага земляка ў свеце. Сёлета ў кастрычніку амаль два тыдні доўжылася культуралагічная трансгранічная вандроўка праекта «Шляхамі Скары­ны: да 500-годдзя выдання Пражскай Бібліі», якую зладзіў Дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» сумесна з Беларускім фондам культуры. Падтрымалі акцыю Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Рэспубліцы Беларусь (праграма «Мост»), Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, амбасадары Італіі, Польшчы, ФРГ, Літвы і Ватыкана ў нашай дзяржаве; інфармацыйнымі партнёрамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, тэлеканал «ОНТ» і газета «СБ. Беларусь сегодня». У своеасаблівую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі грамад­скасці і музыкі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.Чытаць далей…

Szlachami_06Сярод мэтаў вандроўкі – наданне залатому юбілею Беларускага Кнігадруку маштабнасці і агульнаеўрапейскага гучання, знаёмства элітаў Старога Свету з ду­хоўным і культурным патэнцыялам беларускай нацыі, яшчэ раз прадэманстра­ваць яе гістарычныя карані, што арганічна і гарманічна звязваюць наш край з агульнаеўрапейскай культурнай традыцыяй цягам больш як паўтысячагоддзя.

Пра гэта нядаўна распавёў пад час адмысловай прэс-канферэнцыі ў сталіч­ным Доме дружбы ініцыятар культуралагічнага праекта Пятро Краўчанка, былы міністр замежных справаў Беларусі, ганаровы старшыня фонду «Спадчына М.К. Агін­скага». Гэтая сустрэча мела своеасаблівы падзагаловак «Ад Ф. Скарыны і М. Агінскага – да Нацыянальнага Пантэона».

Szlachami_05– Своеасблівай квінтэсэнцыяй, пасылам нашай вандроўкі было адно сло­ва – Memoria, – адзначыў Пятро Кузьміч. – Мы хацелі ўвекавечыць памяць не­каль­кіх нашых славутых суайчыннікаў, добра знаных і ў свеце, – разам з Скары­нам мы ўшанавалі памяць выдатнага кампазітара і дыпламата Міхала Казіміра Агінскага. А таксама ажыццявілі даўно задуманую акцыю. У Рыме ў базіліцы Сан-Клементэ, дзе пахаваны святы роўнаапостальны Кірыл, вакол яго магілы размешчаныя мемарыяльныя дошкі ад імя народаў, што сёння скарыстоўваюць кірыліцу. Болей за 20 гадоў таму я звярнуў увагу, што нестае толькі адной дошкі – ад беларусаў. Я падзяліўся ідэяй з аднадумцамі. Вядомы беларускі скульптар Валяр’ян Янушкевіч амаль адразу ж выканаў знак. Але ўсё не было магчымасці перавезці дошку і ўсталяваць яе ў саборы Сан-Клементэ. Урэшце сёлета мы гэта зрабілі. За дзесяцігоддзі памянялася сітуацыя ў самім храме, і цяпер можна сказаць, што беларускаю дошкаю (высокамастацкім творам) будзе адкрывацца шэраг падзякаў народаў, якія скарыстоўваюць кірыліцу.

Szlachami_04Варта дадаць, што цырымонія перадачы ад імя ўдзячнай Беларусі мема­ры­яльнай дошкі ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія адбылася ў саборы Святога Клімента, у ёй бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў Італіі А. Гур’янаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі пра Ватыкане, былы міністр культуры Расіі, А. Аўдзееў, дыпламаты Балгарыі, Сербіі, Македоніі, Польшчы і Чарнагорыі. Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы пры Ватыкане зачытаў прывітальнае Пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі. Па сканчэнні цырымоніі адбыўся канцэрт, прысвечаны памяці выдатных славянскіх асветнікаў.

Але першая сустрэча адбылася 9 кастрычніка ў Кракаўскім Ягелонскім універ­сітэце. Дэлегацыю прыняў прарэктар па міжнародных сувязях навучальнай уста­новы, а потым былі ўскладзеныя кветкі ў галоўным корпусе ўніверсітэта (Калегіум Новум) да мемарыяльнай шыльды ў гонар Ф. Скарыны. 10-га ж ванд­роўнікі былі ў Празе. Да помніка першадрукару непадалёк сада, дзе наш зям­ляк працаваў каралеўскім садоўнікам, кіраўнік дэлегацыі П. Краўчанка і Надзвычайны Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Валерый Курдзю­коў усклалі кош з кветкамі. Там жа адбыўся невялікі канцэрт, у якім выступіў лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Мацюшонак.

Szlachami_02Szlachami_0311 кастрычніка дэлегацыю прыняла віцэ-мэр па культуры горада Падуі Фран­чэска Бенцыаліні. А ў гістарычнай зале «Аула Манія» ў Падуанскім універ­сі­тэ­це (акурат у ёй у XVI ст. чытаў лекцыі па матэматыцы Галілеа Галілей) адбы­ла­ся ўрачыстая цырымонія перадачы гэтай навучальнай установе 20-томнага фак­сі­мільнага выдання Бібліі яе выбітнага выпускніка Ф. Скарыны. Быў таксама пе­ра­дадзены афорт беларускага мастака Генадзя Вяля «Бівлия Руска». Кіраўнік дэлегацыі і Генеральны Консул Беларусі ў Італьянскай Рэспубліцы Марыя Даў­га­полая ўсклалі кош кветак да мемарыяльнай дошкі ў гонар нашага асветніка (яе 20 кастрычніка 1992 г. адкрываў тагачасны міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь П. Краўчанка). Скончылася мерапрыемства мемарыяльным канцэртам, прысвечаным нашаму земляку.

Szlachami_0112 кастрычніка кіраўніцтва фонду імя Агінскага было прынятае віцэ-мэрам па культуры горада Фларэнцыі, узяло ўдзел у цырымоніі ўскладання кашоў кветак да мемарыяльнага саркафага Міхала Клеафаса Агін­ска­га, які пахаваны ў Нацыянальным Пантэоне Італіі (сабор Санта-Крочэ). І гэтае мемарыяльнае мерапрыемства скончылася канцэртам му­зыкантаў актэта маладзечанскага каледжа. У гэты час любы наведнік сабора (ці тое італьянец, ці іншаземец) мог спыніцца, застацца, паслухаць нашых артыс­таў. І абыякавых не было, кажа Пятро Кузьміч. Асабліва працяла ўсіх выкананне паланэзу «Развітанне з Радзімай», у многіх на вачах былі слёзы. Некаторыя італьянцы па сканчэнні падыходзілі да беларусаў са словам «Граціо».

– Як бачыце, адзін праект цягне за сабою іншы, – зазначыў напрыканцы Пятро Кузьміч. – Усё пачалося шмат гадоў таму з ушанавання памяці беларус­кага першадрукара. Потым я дадаў сюды памяць пра выдатнага кампазітара і дыпламата. Цяпер мы ўсталявалі дошку ўдзячнасці ад імя беларусаў братам Кірылу і Мяфодзію. А цяпер я маю ідэю, што з часам у сталіцы нашай дзяржавы паўстане свой Нацыянальны Пантэон. Мы збярэм найлепшых нашых сыноў і дочак, не падзяляючы іх паводле поглядаў і палітычных сімпатыяў. Тут могуць з’явіцца і сімвалічныя знакі-магілы нашых выбітных Асобаў. На прыкладзе іх лёсаў, іх руплівай працы на карысць сваёй Зямлі, свайго Народа можна выхоўваць маладое пакаленне, маладую змену, патрыётаў Беларусі. Вядома ж, гэта станецца не адразу, не заўтра. Але працаваць у гэтым накірунку трэба.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Фота прадастаўленае арганізатарамі вандроўкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам