Гісторыя Агратурызм Будзем памятаць...

Будзем памятаць…

-

- Рэклама -

Памяці Міколы Аўрамчыка

 8 мая 2017 года пасля працяглай хваробы на 98 годзе жыцця адышоў у лепшы свет апошні рамантык беларускай літаратуры, вядомы паэт, празаік і перакладчык Мікола Якаўлевіч Аўрамчык, які нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Плёсы на Бабруйшчыне.

Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1937 годзе. У 1930-я быў знаёмы з класікам беларускай літаратуры народным паэтам Янкам Купалам. Да вайны паспеў скончыць тры курсы літаратурнага факультэта мінскага педінстытута. Ваяваў на Паўночна-Заходнім і Волхаўскам франтах, быў у фашысцкім палоне. Пасля вайны скончыў журфак БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Выдаў дзясяткі зборнікаў вершаў і два празаічныя раманы. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы. Ганаровы грамадзянін Бабруйшчыны.Чытаць далей…

З М. Аўрамчыкам мы пазнаёміліся ў 2007 годзе. Ён мне падпісваў сваю перадапошнюю кнігу «Знаёмыя постаці» – выданне, напісанае інтэлігентна і цікава. У яе ўвайшлі нарысы, прысвечаныя празаікам, паэтам і грамадскім дзеячам. З павагай і ўдзячнасцю піша аўтар пра Якуба Коласа, Кандрата Крапіву, А. Куляшова, П. Панчанку і Максіма Танка. Лірызмам і смуткам прасякнутыя ўспаміны пра А. Коршака, А. Пысіна, І. Мележа, Змітрака Бядулю…

Мне асабіста спадабалася, як аўтар распавядае пра Пятра Машэрава… У 2015 годзе выдавецтва «Беларуская навука» выдала выбраныя творы М. Аўрамчыка. Наклад кнігі 700 асобнікаў. Да выдання спрычыніўся Георгій Кісялёў. Карэктарам з’яўляецца вядомая паэтка Наталля Кучмель…

Мікола Якаўлевіч быў малады духам чалавек. Пра гэты факт зняў рэпартаж славуты журналіст Іван Мацяс, які асвятляе пытанні культуры…

Развітанне з М. Аўрамчыкам адбылося 10 мая 2017 года ў «Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры». Развітацца з патрыярхам прыйшлі тры дачкі, сястра і ўнукі паэта. Таксама шматлікія калегі і паплечнікі Міколы Якаўлевіча далучыліся да жалобнага мерапрыемства: Генрых Далідовіч. Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Мікола Лавіцкі, Барыс Пятровіч, Сяргей Законнікаў, Алесь Пашкевіч, Марыя Баравік, прадстаўнікі грамадскіх ўстановаў, арганізацыяў і сродкаў масавай інфармацыі.

Трэба спадзявацца, што на Бабруйшчыне будзе ўстаноўленая мемарыяльная дошка ў гонар славутага земляка і названая адна з вуліцаў ў імя паэта у Мінску і Бабруйску, а таксама нададзенае імя Міколы Аўрамчыка адной з бібліятэк.

 Аляксей ШАЛАХОЎСКІ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам