Гісторыя Агратурызм Будзем сустракацца ў рэальнасці!

Будзем сустракацца ў рэальнасці!

-

- Рэклама -

Сябры, шаноўныя чытачы і аўтары! 

Шчыра ўдзячныя вам за ўвагу да «Краязнаўчай газеты». Кожны з вас – наш калега, наш аднадумца. Але многія, на жаль, чытаюць матэрыялы нашай газеты, размешчаныя ў інтэрнэце, на сайце bfk.by. І прычыны тут розныя – брак грошай у некага, хтосьці знаходзіцца далёка ад Бацькаўшчыны, дзе падпісацца немагчыма, некаму дастаткова і таго, што змяшчаецца на сайце… Вось да інтэрнэт-сяброў якраз і наш сённяшні зварот.

Вы чыталі ранейшы зварот аб тым, што наклад «Краязнаўчай газеты» зменшыўся. І гэтая тэндэнцыя закранула не толькі нашае выданне. Сапраўды, многія аддаюць перавагу электроннаму выгляду над папяровым выданнем. Шалёны сучасны рытм (а таксама безграшоўе людзей) маюць на ўвазе і тое, што інфармацыю можна атрымліваць хутка, амаль «за так», аплаціўшы толькі інтэрнэт-трафік, што каштуе адносна няшмат. Ды забываецца тое, што папяровыя выданні ствараліся і працуюць акурат для таго, каб выходзіла рэальная газета, на паперы, якую можна прачытаць, пакласці ўбок, перачытаць, нехта выража ўпадабаны, патрэбны артыкул, захавае на будучыню (як гэта робіць прафесар А. Мальдзіс). Чаго нельга зрабіць з віртуальнай версіяй. І звяртаюцца тады некаторыя: «У нейкім нумары была змешчаная пэўная інфармацыя, на сайце чытаў (чытала). А хацелася б мець газету. Паспрыяйце». Але ж – не будзе выходзіць папяровае выданне, не будзе і такой колькасці інфармацыі, артыкулаў у электронным выглядзе на сайце.

Зрэшты, і на сайт мы, як нашыя пастаянныя чытачы заўважылі, выстаўляем далёка не ўсе публікацыі, многія змешчаныя ў скароце або толькі пачатак артыкула. Праўда, часам на сайце мы выстаўляем большую колькасць ілюстрацыяў, калі бракуе месца на газетнай старонцы, каб змясціць усё дасланае аўтарам. Але гэта толькі паказвае, што САЙТ ДАПАЎНЯЕ ДРУКАВАНАЕ ВЫДАННЕ «КРАЯЗНАЎЧАЙ ГАЗЕТЫ», А НЕ ЗАМЯНЯЕ ЯГО.Чытаць далей…

Верагодна, некаму дастаткова і няпоўнай версіі на сайце. Толькі не тым, хто рупліва займаецца краязнаўствам, вывучэннем мінуўшчыны Бацькаўшчыны, хто шукае тую інфармацыю, якой няма ў іншых газетах ды часопісах, на разнастайных сайтах. Таму прапануем нашым чытачам выйсці з «віртуальнага свету» ды падпісацца на «Краязнаўчую газету». Тым больш, падпіска на тры месяцы супаставімая з коштам невялікай брашуры, а на паўгода – сярэдні кошт кнігі на тую ж гістарычную тэматыку. Ну, альбо можна параўнаць з коштамі на CD з музыкай або прыкладнымі праграмамі, з фільмамі на DVD, са звычайнай флэшкай… Можна прывесці і ўлюбёнае параўнанне з боханам хлеба ды кілаграмам каўбасы (зрэшты, для многіх жа занятак краязнаўствам гэткі ж неабходны, як дыхаць ды харчавацца).

Такім чынам, сябры, вяртайцеся ў шэрагі падпісчыкаў газеты, чытачоў яе папяровай версіі, далучайцеся, новыя падпісчыкі! Будзем разам напаўняць нашае з вамі выданне новым зместам, новай якасцю!

Напрыканцы ж – просьба да тых, хто чытае нашую газету ў інтэрнэце, каб не паленаваліся ды хаця коратка распавялі нам:

– як вы даведаліся пра «Краязнаўчую газету»;

– ці выпісвалі раней нашую газету;

– чаму адмовіліся ад папяровай версіі (не задумваліся аб падпісцы);

– што прапануеце зрабіць рэдакцыі, каб канкрэтна вы падпісаліся на газету;

– можа, маеце свае тэмы ды прапановы для «Краязнаўчай газеты».

 

Шчыра вашая – «Краязнаўчая газета»! Будзьма разам у рэальнасці і сустракацца ў віртуальным свеце!

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам