Гісторыя Агратурызм Часопіс "Штэрн"

Часопіс “Штэрн”

-

- Рэклама -

Ліст-зварот да рэдакцыі «Краязнаўчай газеты»

 Шаноўная рэдакцыя, апошнім часам звярнула на сябе ўвагу значная колькасць матэрыялаў пра асвятленне яўрэйскай культуры ў Беларусі (якая, як вядома, налічвае не адну сотню гадоў з часоў ВКЛ). Напрыклад, нядаўна з’явіўся цікавы матэрыял аб музеі «Прастора Хаіма Суціна» ў «КГ» № 45 (686) за снежань 2017 г., друкаваліся матэрыялы пра выбітнога яўрэйскага паэта Ізю Харыка, у выпусках «Малой краязнаўчай энцыклапедыі» не абмінаюць нашых славутых землякоў яўрэйскага паходжання – Ю. Пэна, М. Шагала і іншых.

Так атрымалася, што з часоў працы ў Белрэстаўрацыі я (мастак Андрэй Дубінін) захапіўся мовай ідыш, і цяпер завяршаю новы пераклад на беларускую мову рамана-паэмы «Зэлмэнавічы» Майсея Кульбака, які і жыў, і працаваў у Мінску апошнія дзевяць гадоў свайго жыцця.Чытаць далей…

У Мінску (у сувязі з вышэйсказаным) ёсць адзін цікавы адрас, які лучыць творчыя біяграфіі многіх беларускіх і яўрэйскіх пісьменнікаў 1920 – 1940-х гг.: вул. Рэвалюцыйная, 2. Даем спасылку з энцыклапедыі:

«ШТЭРН» (“Зорка”), літаратурна-мастацкі і навукова-палітычны часопіс. Выдаваўся з мая 1925 да крас. 1941 у Мінску на яўр. мове. З 1932 орган Аргкамітэта ССП БССР, з 1934 – ССП БССР. Друкаваў творы яўр. і бел. (у перакладзе на яўр. мову) сав. пісьменнікаў, артыкулы па пытаннях л-ры і мастацтва, хроніку культ. жыцця Беларусі і саюзных рэспублік (…) У часопісе ўдзельнічалі яўр. сав. пісьменнікі З. Аксельрод, Ц. Даўгапольскі, Э. Каган, Г. Камянецкі, М. Кульбак, А. Платнер, Р. Рэлес, І. Харык, Г. Шведзік і інш.».

(«Беларуская савецкая энцыклапедыя». Т. XI. Футбол – Яя. Мінск: БелСЭ, 1974. С. 364).

Звяртаемся да Беларускага фонду культуры і рэдакцыі «Краязнаўчай газеты» з просьбай падтрымаць сваім аўтарытэтам ініцыятыву ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі па месцы былога знаходжання рэдакцыі беларускага яўрэйскага часопіса «Штэрн».

Штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс «Штэрн» цягам 15 гадоў быў важнай з’явай культурнага жыцця Мінска, Беларускай ССР, дый усяго Савецкага Саюза. Да таго ж, з сярэдзіны 2010-х гг. актывізуецца прыцягненне замежных турыстаў у Беларусь. Сярод гэтых турыстаў нямала зацікаўленых «яўрэйскай тэмай», а між тым у Мінску візуальна мала што сведчыць пра даваеннае культурнае жыццё беларускіх яўрэяў, якое было даволі разнастайным, хоць і супярэчлівым. На сённяшні дзень у горадзе прадстаўлена перадусім гісторыя знішчэння вязняў гета (мемарыяльны комплекс «Яма», помнікі на Юбілейнай плошчы, на вул. Сухой і г.д.), што вельмі важна, але недастаткова. Дошка з яўрэйскім пісьмом, на нашую думку, стане адной з цікавостак, дзеля якой прыедуць у Мінск турысты з далёкага замежжа, асабліва калі аб’ект па Рэвалюцыйнай, 2 будзе ўключаны ў адпаведныя экскурсійныя маршруты.

 Андрэй Дубінін, мастак, перакладчык з ідыш, Вольф Рубінчык, палітолаг, перакладчык з ідыш

 Ад рэдактара. Выканкам ГА «Беларускі фонд культуры» падрыхтаваў прапанову ў Мінгарвыканкам усталяваць мемарыяльную дошку (на дзвюх мовах – па-беларуску і на ідыш) на доме № 2 па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску, дзе ў 1925 – 1941 гг. размяшчалася рэдакцыя часопіса «Штэрн».

Папярэднi артыкулПрэмія пісьменніка — краязнаўцу
Наступны артыкул30 гадоў часопісу
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам