Чытанні

-

- Рэклама -

Архівіст узвышанскага племені

 26 мая Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сумесна з мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў арганізавалі і правялі XVII Узвышанскія чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння гісторыка, архівіста, пісьменніка Міхася Мялешкі.

Нарадзіўся навуковец 27 красавіка (9 мая паводле новага стылю) 1892 года ў вёсцы Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён).Чытаць далей…

У 1918 годзе паступіў у Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута на археаграфічны факультэт, навучанне ў якім закончыў у 1921 годзе. Адначасова працаваў у Віцебскім аддзяленні Беларускага нацыянальнага камісарыята, губваенкамаце, губернскім архіве ў Віцебску. З 1923 года член Інстытута беларускай культуры. Апрача таго, з лістапада 1922 года М. Мялешка працаваў у цэнтральным архіве Беларусі, а з 1927 года ў цэнтральным архіўным упраўленні БССР. Літаратурная спадчына М. Мялешкі разнастайная ў жанравых адносінах: вершы, празаічныя абразкі і замалёўкі, рэцэнзіі і водгукі на літаратурныя творы, этнаграфічныя, гістарычныя і культуралагічныя артыкулы, прысвечаныя пытанням гісторыі Беларусі, краязнаўству, архіўным справам, гісторыі сялянскага руху на Віленшчыне, развіццю беларускай літаратуры.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва большасць дакументаў М. Мялешкі захоўваецца ў асабістым фондзе гісторыка, літаратуразнаўцы і архівіста Віталя Скалабана, які займаўся пошукам і даследаваннем спадчыны свайго папярэдніка.

Пад час чытанняў адбылася творчая сустрэча з нашчадкамі М. Мялешкі: кампазітарам і канцэртмайстрам Наталляй Спічко, заслужаным артыстам Расіі Васілём Спічко і салістам Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Іванам Спічко.

На пленарным пасяджэнні выступаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт навукова-даследчага Інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Станіслаў Рудовіч з дакладам «Міхась Мялешка ў рэвалюцыйным вадавароце 1917 года: погляд праз стагоддзе». Потым слухачы падзяліліся на 2 секцыі. Першай кіраваў дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхась Шумейка. Яму ў дыспуце дапамагаў даследчык Віктар Жыбуль. Выступала таксама дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, якая распавяла пра вывучэнне асобы М. Мялешкі ў даследаваннях В. Скалабана. Кінарэжысёр Марта Клінава прыгадала працу над дакументальным фільмам пра паэтаў, расстраляных у 1937 годзе.

Спадабаўся мне выступ Вольгі Бабковай, якая кіруе літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і працуе археографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя прайшла захапляльна, крэатыўна і змястоўна.

 Аляксей ШАЛАХОЎСКІ, г. Мінск

(Цалкам артыкул надрукаваны ў № 21 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам