Гісторыя Агратурызм Да 100-годдзя з дня нараджэння П.М. Машэрава

Да 100-годдзя з дня нараджэння П.М. Машэрава

-

- Рэклама -

«МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч [н. 13(26).02.1918, в. Шыркі Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (Сенненскі р-н Віцебскай вобл.)], савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) … Першы сакратар ЦК КП Беларусі … Скончыў Віцебскі пед. інстытут імя С.М. Кірава (1939) … У 1939 – 41 выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобл. У жн. 1941 М. стварыў і ўзначаліў Расонскае камуністычнае падполле. З крас. 1942 камандзір партыз. атрада імя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім раёнах … З сак. 1943 камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага ў Віцебскай і Вілейскай абл. … У разгортванні барацьбы супраць акупантаў М. паказаў асабістую мужнасць і выдатныя здольнасці арганізатара і кіраўніка … Двойчы паранены…».

(«Беларуская савецкая энцыклапедыя». Т. VII. Мінск, 1973)

 Чытаць далей…

Два эпізоды

 

Maszerau_01Эпізод першы: «Юбілей»

У свой дзень юбілейнага 60-годдзя Пётр Міронавіч, як заўсёды, быў на працы, і там яго віншавалі. Віншавалі і свае, і прыезджыя з усіх рэспублік тагачаснага Савецкага Саюза.

У маім кабінеце былога будынка ЦК КПБ на 4-м паверсе раздаўся тэлефонны званок па ўнутранай сувязі. Званіў памочнік П. Машэрава В. Крукаў. Ён папрасіў мяне як былога музейшчыка, а цяпер інструктара аддзела культуры ЦК КПБ, пад’ехаць на дачу Машэрава ў Драздах і за кароткі час, пакуль Пётр Міронавіч яшчэ на працы, расставіць, развесіць, раскласці, як Крукаў вымавіў па-музейнаму, «экспазіцыю» падарункаў.

Няпроста было ў жылым памяшканні (ды і дача была не гмахам – прыкладам сучасных драздоўскіх «дамкоў») размясціць усё тое, што надарылі першаму сакратару ЦК КП Беларусі. Запомнілася ў першую чаргу: нацыянальны каларыт падарункаў з саюзных рэспублік, нашыя беларускія вышыванкі, партрэт П. Машэрава пэндзля народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага і мора кветак – жывых, яшчэ нераспукнутых ружаў, дастаўленых з розных краёў СССР (нагадваю: гэта быў люты 1978-га, калі і кветкавых магазінаў было яшчэ вельмі мала).

На сваю рызыку, каб захаваць усю гэтую прыгажосць я запрасіў (яшчэ да вяртання дадому Машэрава) брыгаду з кінастудыі «Беларусьфільм». Кіношнікі ўключылі свае сафіты якраз тады, калі вярнуўся Пётр Міронавіч. Трэба было бачыць яго, амаль дзіцячае, здзіўленне, калі мы паказалі, як ружы раскрываюцца на нашых вачах ад цяпла і святла прыбораў. Адбываўся неверагодны рух часу, тое, што можа адбыцца толькі ў сне, альбо толькі пры адмысловых рапідных здымках, адмысловай апаратурай.

Гэткі фокус не мог быць не адзначаны бутэлькай шампанскага, якую мы асушылі разам з сям’ёй Пятра Міронавіча за яго 60-годдзе.

Праўду сказала Наталля Машэрава ў інтэрв’ю на tut.by (хто не чытаў – пачытайце): Пятра Міронавіча любілі людзі – простыя людзі з усяго Савецкага Саюза, і вельмі любілі беларусы.

 

Эпізод другі: «Мамка»

Давялося мне суправаджаць П. Машэрава ў паездцы (на верталёце) з кінарэжысёрам Э. Клімавым па месцах былых баёў беларускіх партызанаў. Гэта адбывалася пад час маральнай падрыхтоўкі Э. Клімава да працы над фільмам «Ідзі і глядзі» (тады Э. Клімаў называў будучы фільм «Забі Гітлера»).

Пасля шэрагу ўзлётаў-пасадак (Хатынь, ушацкі «Прарыў», «Курган дружбы» ў Верхнядзвінскім раёне) мы спыніліся на абед у Расонах. Абед быў заказаны ў памяшканні райвыканкама і на ім прысутнічалі акрамя нас з загадчыкам аддзела культуры ЦК КПБ А. Петрашкевічам, верталётчыкаў і першага сакратара Віцебскага  абкама КПБ С. Шабашова яшчэ адна асоба – зусім ужо старэнькая жанчына. Але з’явілася яна трохі са спазненнем: адчыніліся дзверы, яна неяк ззаду падышла да Пятра Міронавіча, які сядзеў за сталом, і абняла яго. Ён узрадавана падняўся, абняў яе, пацалаваў і назваў «мамкай». Пасадзіў каля сябе і пачаў частаваць. А потым распавёў.

У першыя ж дні вайны гэтая жанчына хавала яго ў сваёй хаце ад фашыстаў. У яе падвале камсамольцы арганізавалі і першы антыфашысцкі гурток. Слухалі і распаўсюджвалі зводкі «Савінфармбюро» з Масквы, хаваючы ў яе склепе радыёпрыёмнік. Яе ж называлі сваім анёлам-ахоўнікам.

Машэраў, частуючы сваю «мамку», пачаў дапытвацца, чаго ёй не хапае ў жыцці. «Усё ёсць, усё ёсць», – адказвала яна. Праўда, настойлівасць Пятра Міронавіча зрабіла сваё, і старая ціха вымавіла: «Не хапае, Пеценька, шыферу на дах той хаты, дзе вы хаваліся. Бо там жа ў мяне “музей”, а дах худы, хата пакрытая старой гонтаю». На гэтую просьбу П. Машэраў засмяяўся і адказаў: «Вось чаго-чаго, а шыферу ў мяне няма. Не кірую я шыферам. Шыфер Вы, мамка, прасіце ў старшыні райвыканкама. Толькі ён і можа Вам яго выпісаць, калі, канечне, ліміт на шыфер не скончыўся».

Усе засмяяліся, бо зразумелі, што старшыня райвыканкама ў дошку разаб’ецца, але «ліміт» на шыфер з-пад зямлі дастане.

Яшчэ раз паўтару тое, што сказала Наталля Пятроўна на tut.by: ён быў тым, каго людзі любілі.

Уладзімір ГІЛЕП, старшыня Беларускага фонду культуры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам