Гісторыя Да 105-годдзя выхаду зборніка "Вянок"

Да 105-годдзя выхаду зборніка “Вянок”

-

- Рэклама -

 “Падарунак з Украіны”

Гэтым разам мы завяршаем аповед пра арыгінальныя кнігі вершаў Максіма Багдановіча «Вянок», якія на сённяшні момант захоўваюцца ў музеі паэта ў Мінску. Чаму «на сённяшні момант»? Таму што мы спадзяемся на будучыя знаходкі і падарункі, як гэта было не раз.

У першыя дні снежня 2011 года на афіцыйную электронную пошту музея прый­шоў ліст – кароткі, стрыманы – такі, як любіць пісаць сёння моладзь у сацы­яльных сетках. «Вітаю Вас. З Нараджэннем Хрыстовым. Патрапіла ў рукі вось гэ­та кніга. Старонкі ўсе, вокладкі няма. Калі яна Вам цікавая і Ваш музей упаўнава­жаны папаўняць свае фонды гістарычнымі артэфактамі, звязанымі з Багдано­ві­чам, – пішыце. З павагай, Жэня». Да ліста былі прымацаваныя некалькі электрон­ных выяваў старонак з кнігі.

Аўтар ліста – Яўген Залеўскі, жыхар горада Роўна (Украіна), кніга патрапіла да яго выпадкова, па словах, належала сям’і ровенскіх настаўнікаў. Іншых фактаў з гісторыі кнігі новы ўладальнік паведаміць не мог. Дададзеныя да ліста электрон­ныя копіі тытульнага аркуша і старонак кнігі дазвалялі зрабіць выснову, што збор­нік арыгінальны, выдадзены ў 1913 годзе ў Вільні. Знешні выгляд гаварыў пра тое, што кніга была ў актыўным карыстанні: старонкі пажаўцелі ад часу, пацерліся, металічныя мацаванні па­кры­ліся іржой, маюцца сляды заломаў і надарванасці, вокладка адсутнічае.

Vianok-Ukr_01Тытульны аркуш і яшчэ адна старонка кнігі ўтрымліваюць штамп бібліятэкі, хутчэй за ўсё, прыватнай, «XII. Bibl. / Nr.___». На штампе, які размяшчаецца на ты­тульным аркушы, уладальнік сінімі чарніламі дапісаў нумар кнігі – «177». І крыху ніжэй чарніламі іншага колеру паставіў аўтограф, у якім выразна прачытваліся дзве першыя літары, – «Са…». Малаверагодна, што супрацоўнікам музея Максіма Багдановіча ці даследчыкам калі-небудзь удалося б расшыфраваць прозвішча гас­падара. Але ён «паклапаціўся» пра гэта сам, паставіўшы ніжэй бібліятэчнага штампа пячатку з уласным прозвішчам. Дзіўна, але на ёй, наадварот, дрэнна чытаюцца першыя літары.

Поўнасцю чытэльным аказаўся другі штамп, змешчаны ў кнізе, – «Sawicki», пры­чым менавіта ў такой транскрыпцыі. Таму з поўнай упэўненасцю можна заяў­ляць, што адзін з уладальнікаў – гэта «Савіцкі», і працягваць пошукі іншай інфар­ма­цыі пра яго. Пошукі супрацоўнікамі вядуцца, але вынікамі пакуль пахваліцца нельга. Паколькі пячатка напісаная лацінскімі літарамі, то можна меркаваць, што «гаспадар» кнігі жыў бліжэй да заходняй мяжы сучаснай Беларусі.

Наогул, «Савіцкі» – беларускае, польскае, рускае і ўкраінскае прозвішча, яно з’яўляецца даволі распаўсюджаным. Адна з версіяў, што мае поўнае права на іс­наванне, – уладальнікам кнігі мог быць жыхар Вільні, дзе «Вянок» М. Багдановіча ўбачыў свет. Напрыклад, ксёндз Савіцкі, які ўзгадваецца сярод членаў праўлення Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Арганізацыя была ство­раная ў 1915 годзе, старшынёй праўлення быў абраны Вацлаў Іваноўскі.

Намеснікамі старшыні былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі, абодва яны адыгралі важкую ролю ў справе выдання «Вянка» М. Багдановіча. В. Ластоўскі фак­тыч­на з’яўляўся рэдактарам кнігі, ліставаўся з аўтарам, шукаў малюнак на вокладку і ставіў прысвячэнне. А. Луцкевіч займаўся пошукам фінансаў для вы­дан­ня кнігі і стаў першым рэцэнзентам «Вянка». Версія аб прыналежнасці паэтыч­нага зборніка ксяндзу Савіцкаму абапіраецца на грунтоўную глебу, але не мае до­казаў. Таму супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча працягваюць пошукі і звяртаюцца па дапамогу да чытачоў «Краязнаўчай газеты».

А ў наступных матэрыялах, прымеркаваных да 105-годдзя «Вянка» М. Багдановіча, мы распавядзем пра кнігі, што захоўваюцца ў іншых установах Белару­сі і замежжа.

 Ірына МЫШКАВЕЦ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

 Тытульны аркуш кнігі «Вянок» М. Багдановіча (з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча)

Папярэднi артыкулБудзем памятаць мы…
Наступны артыкулКазіміраўскі абраз Божай Маці
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам