Гісторыя Агратурызм Да 135-годдзя Янкі Купалы

Да 135-годдзя Янкі Купалы

-

- Рэклама -

Ушанавалі Песняра на радзіме

 7 ліпеня ў рамках традыцыйных Купалаўскіх дзён у парку імя Янкі Купалы ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі з нагоды 135-годдзя з дня яго нараджэння.

8 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» (Маладзечанскі раён) пройдзе рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», што ладзіцца сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Мінскім аблвыканкамам, Маладзечанскім райвыканкамам.Чытаць далей…

Вязынка – адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны – зноў сабрала сяброў, каб адсвяткаваць 135-годдзе нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Менавіта тут, у Вязынцы, знаходзіцца выток магутнай плыні Купалавай паэзіі. Яе мастацкі свет стаў неад’емнай часткай духоўнага скарбу беларускага народа. Тут пачатак жыццёвага шляху творцы, які стаў сімвалам беларускай нацыі і з ідэаламі якога звяраюць сваё жыццё ўсё новыя і новыя пакаленні.

Вершы, прысвечаныя Песняру, на яго радзіме прачытаюць многія паэты. Музычныя творы, натхнёныя мілагучнымі Купалавымі радкамі, выканаюць Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Марына Васілеўская, фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш», вакальны ансамбль «Заранак» Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна, мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна.

Свята ў Вязынцы стане выдатным сямейным адпачынкам, для гасцей будзе працаваць кірмаш рамёстваў і кніжны кірмаш.

9 ліпеня ў нашых чытачоў ёсць магчымасць патрапіць яшчэ на адно мерапрыемства. У Радашковічах пройдзе чарговы Купалаў фэст, прымеркаваны да 570-годдзя радашковіцкай парафіі Святой Тройцы, адной з найстарэйшых у Беларусі, і да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, які 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны ў Траецкім касцёле. Фэст ладзяць парафія Святой Тройцы і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Урачыстасць распачнецца святой Імшой, потым на выстаўцы «Завуся я толькі Янка Купала» можна будзе пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта, а пад час грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам» прагучаць вершы, што адлюстроўваюць традыцыi Касцёла ў творчасцi Песняра. Завершыцца фэст канцэртам, на якім выступяць фальклорны калектыў «Гасцiнец» з Ракава і лідар гурта «Палац» Алег Хаменка.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам