Гісторыя Агратурызм Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

-

- Рэклама -

Станіслаў Манюшка і Уладзіслаў Сыракомля

 Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі, –

     Не забудуцца дум тваіх словы,

Як і слоў беларускіх, жывучы між намі,

     Не забыўся ты, Лірнік вясковы.

Янка Купала, 1912 г., «Лірнік вясковы». Памяці Уладзіслава Сыракомлі

 18 снежня 1849 года Уладзіслаў Сыракомля ўпісаў у альбом Станіслава Манюшкі верш, у якім былі такія радкі:

 Не толькі тут веліч твая многа значыць,

     Тут лёс усталёўвае планы,

Бог даў табе творчасць, агонь даў спявачы,

     Пяеш ты – на тое прысланы.

Цябе шчыра любім і плёну ўсе зычым:

     Літве прысвяціў ты натхненне

І стаў як Арфей з інструментам музычным,

     Змякчаючы скалы, каменне.

 (Пераклад У. Мархеля)

 Гэтыя словы ганаравання – ад усведамлення вышэйшасці прызначэння Ма­нюшкі – застаюцца пакуль самым раннім сведчаннем асабістага знаёмства паэта і кампазітара.Чытаць далей…

Зразумела, яно магло адбыцца яшчэ раней і ў іншых варунках, але пра гэта нічога невядома. Ёсць толькі сведчанне памочніка-сакратара Уладзіслава Сыракомлі Вінцэся Каратынскага, што яго апякун і літаратурны настаўнік пазнаёміўся з кам­па­зітарам у салоне гісторыка-этнографа і выдаўца Адама Ганоры Кіркора. Абодва яны, і Манюшка, і Сыракомля, былі навідавоку і цікавіліся творчасцю адзін аднаго. Сыракомля, прынамсі, у адказ на заўвагу ў «Tygodniku Petersburskim» пра абмежа­ваную для творчасці Манюшкі прастору ў Вільні зрабіў 6 лютага 1845 года ў сваім дзённіку запіс: «… давайце лепш жа­даць таго, каб у нас мастака разумелі так добра, як і ў іншым месцы, каб і ў нас знайшлося дастаткова справы для яго таленту і вуха і ніколі не магло насту­піць тое, што мы ўсіх нашых геніяў хацелі б высылаць за мяжу. Нам бы заах­воч­ваць іх дома, рабіць усё магчымае для развіцця талентаў, хай жывуць, твораць дзеля славы нашай зямлі і не маюць падставаў скардзіцца, што не ў іншым мес­цы нарадзіліся». У тым жа 1845 годзе ўвесну Сыракомля двойчы ездзіў у Вільню і кожны раз наведваў тэатр – у нядзелю 24 сакавіка і ў нядзелю 28 красавіка. Сыракомля быў зна­ёмы з Манюшкавай музыкай да розных спектакляў, што ставіліся на віленскай сцэне, слухаў у снежні 1848 года яго кантату «Мільда» і іншыя творы. Пра адзін з канцэртаў, дзе дырыжыраваў кампазітар, паэт у лісце да Адама Плуга (11 студзе­ня 1849 года) пісаў: «Увечары, выпіўшы з Падбярэзскім гарбаты, мы накіраваліся на канцэрт. Ён ужо пачаўся. Манюшка стаяў пры пюпітры на ўзвышэнні (з ды­ры­жорскай палачкаю), а далей гурт музыкаў і спевакоў. Што табе сказаць пра канцэрт? Тое, што маё сэрца не так калацілася, як поўнілася спадзевам. Я ад­чу­ваў веліч прадмета, гатовы быў сэрцам літвіна расплакацца на кожную сар­дэч­ную нацыянальную ноту…»

Сыракомля арандаваў тады на Стоўбцаўшчыне прынёманскі фальварак За­луча і ў Вільні, дзе жыў Манюшка, бываў толькі наездамі. Праўда, гэта не пера­шко­дзіла ім сысціся так блізка, што Сыракомля неўзабаве стаў хросным бацькам Манюшкавага сына Яна Бабтысты. У чэрвені 1854 года паэт прысвяціў свайму хрэсніку вершаванае вітанне з імянінамі:

 Хай твае скроні ўсвецяць праменні,

Як твайго бацькі, славай іскрыста,

Толькі больш грошай май у кішэні,

     Яне Бабтыста!

 (Пераклад У. Мархеля)

 У 1852 годзе, калі ўзнікла задума напісать кантату «Год у песні», паэт, атры­маўшы гасцінны прытулак у доме Манюшкавага цесця, амаль цэлае лета знахо­дзіўся ў сталіцы колішняга Вялікага Княства.

За гэты час былі напісаныя і пакладзеныя на музыку асобныя фрагменты кан­таты – «Ранішняя песня», «Песня войта», «Каласок», «Перапёлка» і «Вечаровая пес­ня». На тым паэт і кампазітар спыніліся, новых нумароў для працягу кантаты не стваралі. Аднак у аснову пяці фрагментаў кантаты была закладзеная такая ча­са­ва-мастацкая сувязь, што лучыць іх у песенны цыкл на тэму жніва.

 Віктар СКОРАБАГАТАЎ, Уладзімір МАРХЕЛЬ, Ганна КАРЖАНЕЎСКАЯ

(Цалкам артыкул чытайце ў №№ 5-6 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам