Гісторыя Агратурызм Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

-

- Рэклама -

Паэзія філаматаў у творчасці Манюшкі

 У 1817 годзе група студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-аднадум­цаў, стварыла тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (аматараў ведаў – з грэчаскай). Духоўны выхавацель філаматаў прафесар Іаахім Лялевель, які выкла­даў у гэты час гісторыю ў Віленскім універсітэце, ва ўступнай лекцыі 19 студзеня 1822 года, закранаючы гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, падкрэсліў: «Нельга трактаваць гісторыю ніводнага кутка Еўропы без ведаў яе ўсеагульнай гісто­рыі, без звяртання да яе. Ужо на працягу многіх стагоддзяў лёсы краінаў і наро­даў вырашаюць не толькі дзейнасць і не столькі заслугі насельніцтва ці праві­целяў, але агульны рух і перамены культуры. Хто грэбуе гэтай агульнай дзей­насцю чалавечага роду, той скажона выкладзе гісторыю ўласнага народа, а сва­іх продкаў ці то ўшануе беспадстаўна, ці без жадання іх пакрыўдзіць». Не толькі дакументы даносяць нам згадкі пра выдатных дзеячаў грамадскага і мас­тац­кага рухаў першай чвэрці ХІХ стагоддзя ў Беларусі. Зберагліся яны і ў памяці народнай, і ў творах мастацтва. Міцкевічавы «Пан Тадэвуш» і «Дзяды», Манюшка­вы «Гімн філарэтаў» і кантата «Прывіды» – прыклады таму з творчасці нашых суайчыннікаў.Чытаць далей…

Невыпадкова, пераехаўшы ў 1840 годзе на жыхарства з Мінска ў Вільню, Станіслаў Манюшка ўладкаваўся на працу арганістам касцёла св. Яна. Бо гэты касцёл ёсць частка Віленскага ўніверсітэта – калыскі філаматаў. Цяпер на хорах касцёла ўсталяваны бюст кампазітара. Калі знаёмішся з выданнямі вакальных тво­раў Манюшкі, што выходзілі пры яго жыцці, і перш за ўсё з шасцю першымі выпускамі «Хатняга спеўніка» – сшыткамі, якія склаў ён сам, калі чытаеш артыкул у «Tygodniku Petersburgskim» ці перапіску кампазітара, усё больш і больш перакон­ваешся ў думцы, што менавіта С. Манюшка стаў прамым спадкаемцам і прадаўжальнікам справы філаматаў у Беларусі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

Колькі ў зборніках «Хатняга спеўніку» твораў на словы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Аляксандра Ходзькі, Антона Адынца, Тамаша Зана!

З Я. Чачотам Манюшка актыўна супрацоўнічаў, з Т. Занам быў зна­ёмы асабіста. Калі прыязджаў па справах у Мінск, то часцей за ўсё спыняўся ў доме, які тады мінчукамі называўся або «Домам масонаў», або «Домам Зям­ніц­кага». Цяпер у гэтым будынку месціцца Музей тэатральнай і музычнай культуры. Літаральна за 20 метраў ад яго гарадская сядзіба знакамітага мастака Валенція Ваньковіча, сваяка Станіслава. Суседам Манюшкі быў Зан, з якім яны вялі размовы, трэба думаць, не толькі пра мастацтва.

Манюшка добра ведаў творчасць Міцкевіча – гэта быў яго любімы паэт. «На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай… гаво­рыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гавор­ка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная. У перыяд незалежнасці Літвы вялі­кія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі» (Мицкевич А. Собр. соч. в 5 т. – Москва, 1954). Такую характа­рыстыку даў беларускай мове А. Міцкевіч у сваіх лекцыях па гісторыі славян­скіх літаратур, якія чытаў у парыжскім Калеж дэ Франс. Характарыстыку даў мове, якая на той момант з прычыны фактычнай забароны не выкарыстоўвалася як лі­та­ратурная ў такіх маштабах, як іншыя славянскія мовы. Міцкевіч гаварыў з поў­най адказнасцю за свае высновы – каб даваць такую характарыстыку, трэба было дасканала валодаць беларускай моваю. Магчыма, ён ведаў сучасныя яму мас­тац­кія творы на беларускай мове і сам пісаў, як цяпер ужо вядома, па-беларуску.

Вядома, як чула прыслухоўваліся паэты-філаматы да фальклорных пры­ка­зак, песень, баладаў, паданняў, казак, як моцна натхняла іх народная беларуская творчасць на асветніцкую місію! Манюшка ішоў побач з імі, разам з імі, далей за іх. Падзвіжніцтва філаматаў паспрыяла станаўленню Манюшкі-грамадзяніна. Ён горача імкнуўся звярнуць увагу музычнага, дый проста зацікаўленага грамадства не толькі да скарбаў народнай творчасці, а і да самаго стваральніка – народа. І гэтай высокай мэты дасягнуў наватар як у беларускім, так і ў польскім музычным жыцці 1840 – 1870-х гадоў.

 Віктар СКОРАБАГАТАЎ, Уладзімір МАРХЕЛЬ, Ганна КАРЖАНЕЎСКАЯ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам