Гісторыя Агратурызм Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

-

- Рэклама -

З «Хатняга спеўніка»: Станіслаў Манюшка і Ян Чачот

 Якое месца займаюць сярод амаль трохсот рамансаў і песень Станіслава Манюшкі «Песні з-над Нёмна і Дзвіны»? Чаму менавіта на арыгінальныя тэксты Яна Чачота і на яго апрацоўкі-пераклады вуснапаэтычных твораў Манюшка напі­саў больш песень, чым на словы кожнага іншага мясцовага (і не толькі) аўтара, напрыклад, Адама Міцкевіча ці Уладзіслава Сыракомлі, паэзіяй якіх даражыў?

У 1840 годзе малады кампазітар вярнуўся з Германіі, дзе паспяхова скончыў навучанне ў рэктара Берлінскай пеўчай акадэміі К. Рунгенхагена.

Манюшка вярнуўся ў Беларусь з думкаю стварыць песні ў народным духу і з надзеяй, што тэкстаў для гэтага ці, так бы мовіць, песенных вершаў на радзіме ён знойдзе колькі трэба. Таму Чачотавы «Вясковыя песенькі…» з’явіліся вельмі дарэ­чы. Паэт і кампазітар нібы ішлі насустрач адзін аднаму: у прадмове да першага збор­ніка Чачот звяртаўся да «землякоў, знаёмых з музыкаю», каб яны «аздобілі якую-небудзь з тых песенек нотамі»; Манюшка імкнуўся да стварэння «цыкла ме­лодыяў, якія адлюстроўвалі б мясцовы характар люду і былі б выяўленнем забаваў, абрадаў і звычаяў народа».

Каб «пашыраць рэпертуар краёвых песень», Манюшка змясціў у «Tygodniku Petersburgskim» праспект свайго зборніка песень для аднаго голасу ў суправа­джэн­ні фартэпіяна, якому даў змястоўную і шматзначную назву – «Хатні спеўнік». «З таго часу, – пісаў ён у праспекце, – як у цывілізаванай Еўропе пачалі з вышэй­шага пункту гледжання ставіцца да музыкі і ацэньваць яе не толькі як мову, што перадае пэўную думку і пачуццё.., але яшчэ як выяву пэўнай мясцовасці, нацыя­нальнага характару народаў.., самыя выдатныя мастакі пачалі выяўляць і распра­цоў­ваць гэтае радовішча невычэрпнай гармоніі… Не прэтэндуючы на вышэйшы ў музыцы талент, але заахвочаны ласкавым, а можа, вельмі паблажлівым успры­ман­нем, якое мае першыя апублікаваныя музычныя спробы змаглі выклікаць, я асмельваюся, наколькі мне дазваляе мой талент, пашырыць рэпертуар краёвых песень…».

У першы «Хатні спеўнік», што выйшаў з друку ў канцы 1843 года, Манюшка ўвёў тры «вясковыя песенькі» Чачота – дзве («Ах, далёка…» і «Што там за кветка…») з першага зборніка фальклорных запісаў паэта «Piosnki wieśniacze z nad Niemna» (1837) і адну («Ой, бярозка міла…») са зборніка «Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny» (1839). Выхад з друку «Хатняга спеўніка» падштурхнуў вядомага пісьменні­ка Юзэфа Крашэўскага напісаць, што «нічога падобнага ў нас яшчэ не было», і выступіць з вітальнай рэцэнзіяй на «Спеўнік», а таксама паклаў пачатак ці, можа, ажывіў перапіску кампазітара з паэтам, поўную ўзаемазацікаўленых творчых пра­па­новаў. Плёнам іх супрацоўніцтва, сутворчасці сталі 22 «вясковыя песенькі» ў «Хатніх спеўніках».

З тысячы тэкстаў «вясковых песенек», узноўленых Чачотам па-польску, Ма­нюш­ка адабраў дваццаць адзін. Гэта – своеасаблівы дзённік (нататнік) кампазі­та­ра, яго музычны сшытак лірычных замалёвак беларускага вясковага жыцця. Тут па­дадзеныя розныя бакі гэтага жыцця: вяселле, жніво, вайна, сіроцтва і іншае.

Свойскасць, закладзеная Манюшкам у назву зборнікаў, дае ключ для выка­нання гэтых песень – шчырага, без пафасу. Залучаючы слухачоў не ў сведкі, а ў саўдзельнікі падзеяў, Манюшка, як і Чачот, дае магчымасць не толькі ўбачыць свой край і сябе, але і здзівіцца: «Як жа я не заўважаў гэтага раней?» Звычайнае, звыклае ператворанае натхнёным майстрам у надзвычайна цудоўнае.

З Чачотам Манюшку збліжаў адзін аб’ект любові – бела­рус­кі мелас. У часе працы над «Хатнім спеўнікам» кампазітар, як сведчаць сучас­нікі, выяўляў нястомную цікавасць да народных мелодыяў.

Ствараючы песні на польскамоўныя тэксты Чачота, Манюшка ішоў тым самым шляхам, што і Чачот, – пераводзіў іх з фальклорнага стану ў акадэмічны. Асваенне або, дакладней, выяўленне праз сябе народных мелодыяў свайго краю (найперш мінскай правінцыі, дзе нарадзіўся) Манюшка здзяйсняў на высокапрафесійным узроўні. Самае істотнае ў гэтых песнях, відаць, тое, што можна назваць паглыбленнем драматургіі вершаванага тэксту. Праз вылучэнне ці падкрэсліванне інтанацыйна важных момантаў яны станавіліся песнямі, якія нясуць у сабе генетычную памяць беларускай народнай асновы, жыццятворнай для нашых продкаў, але не спаўна яшчэ ўспрынятай намі…

Выдаючы свае «Вясковыя песенькі…», Чачот марыў пра час, калі яго тво­ры, узятыя ў беларускага народа, будуць пакладзеныя на музыку і ў абноўленым стане вернуцца да свайго першастваральніка. Сёння гэта ўжо – рэальнасць.

 Віктар СКАРАБАГАТАЎ, Уладзімір МАРХЕЛЬ, Ганна КАРЖАНЕЎСКАЯ

(Цалкам артыкул надрукаваны ў № 4 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулЛёсы людскія
Наступны артыкулСвітанак Маладой Дзяржавы
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам