Гісторыя Агратурызм Да 30-годдзя Беларускага фонду культуры

Да 30-годдзя Беларускага фонду культуры

-

- Рэклама -

Унікальнае выданне Беларускага фонду культуры

 Пад час перабудовы ў СССР пачалі звяртаць большую ўвагу на гісторыю і культуру. У сувязі з гэтым была створаная адпаведная арганізацыя Савецкі фонд культуры на чале з акадэмікам Дзмітрыем Ліхачовым. У кіраўніцтва фонду ўвайшла і жонка тагачаснага кіраўніка СССР Раіса Гарбачова, што адразу надало арганізацыі вялікую вагу і значнасць. Аддзяленні гэтай арганізацыі ўзніклі і ў саюзных рэспубліках, у тым ліку і ў БССР.

Вясной 1987 г. у БССР стварылі Беларускі фонд культуры на чале з вядомым пісьменнікам Іванам Чыгрынавым. У гэты час ён быў народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ХІ склікання і старшынёй пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах.Чытаць далей…

На ўстаноўчым сходзе па стварэнні новай грамадскай арганізацыі ён быў абраны старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры. На першым пленуме праўлення Беларускага аддзялення фонду культуры ў чэрвені 1989 г. І. Чыгрынаў выказаў пажаданне на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» стварыць новы часопіс. Толькі ў выніку сумесных намаганняў БФК, Міністэрства культуры і Таварыства аховы помнікаў, на яго думку, можна ажыццявіць праграму па захаванні і памнажэнні нацыянальнай культурнай спадчыны і выкарыстанні яе для духоўнага ўзбагачэння народа. На базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» ў верасні 1989 г. пачаў выходзіць новы часопіс «Спадчына» як друкаваны орган Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Яго аб’ём склаў 8,3 аўтарскага аркуша, а перыядычнасць – 4 разы на год. Галоўным рэдактарам часопіса стаў І. Чыгрынаў. У 1990 г. часопіс выйшаў 4 разы, а ў 1991 – 2003 гг. – 6 разоў на год. У лепшыя часы наклад часопіса дасягаў да 15 тысячаў асобнікаў. Выданне было прысвечанае беларускай гісторыі і культуры.

Пагартаем некаторыя першыя нумары часопіса «Спадчына». Так, на першай вокладцы часопіса за № 4 (1990 г.) мы бачым каляровую паштоўку «Гербы беларускіх ваяводстваў БНР» з калекцыі Вячкі Целеша (Латвія), надрукаваную ў Берліне ў 1918 г., а на апошняй – паштоўку «Беларускі нацыянальны штандар», надрукаваную ў Коўне ў 1918 г. У гэты час намеснікам І. Чыгрынава была Вольга Іпатава, а адказным сакратаром – Кастусь Тарасаў. У нумары друкаваліся працы Адама Станкевіча, Аркадзя Смоліча, Вацлава Ластоўскага, Аўгена Калубовіча, а таксама перакладзеныя на беларускую мову такія літаратурныя помнікі, як «Летапісная аповесць пра князя Тройдзеня», Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста, «Падарожжа ў святую зямлю» і іншыя. Першы нумар часопіса «Спадчына» за 1991 г. пачынаецца з друкавання матэрыялаў круглага стала па пытаннях захаванння і вяртання спадчыны, у якім бралі ўдзел старшыня камісіі «Вяртанне» пры БФК Адам Мальдзіс, Юры Хадыка, В. Іпатава, Арсень Ліс, Ганна Сурмач, Яўген Кулік, Лідзія Збраловіч. Пытанні, паднятыя на гэтым круглым стале, актуальныя і зараз, і было б добра вярнуцца да іх на старонках «Краязнаўчай газеты» – друкаванага органа сённяшняга Беларускага фонду культуры.

Другі нумар часопіса за 1991 г. пачынаецца з рэдактарскага артыкула «Не быць абыякавымі!» Прывядзём толькі некалькі цытатаў.

«Ад розных прычын цяпер у нас з’явіўся новы тып людзей, якія валодаюць ведамі ў розных галінах гаспадаркі, але яны глухія да прыгажосці, абыякавыя да культуры, жывой прыроды. Праўда, і абвінавачваць іх у гэтым асабліва не хацелася б, бо ў навучальных установах іх не далучалі да культурнай спадчыны, да духоўна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Несумненна, наспела неабходнасць павышаць узровень духоўнасці, культуры, свядомасці такіх “невукаў” з дыпломамі. …Патрэбна доўгачасовая, глыбока прадуманая праграма, здольная аб’яднаць намаганні ўсіх арганізацый культуры».

Зараз гэта надзвычай актуальна. Апошнія падзеі ў Курапатах – яскравае сведчанне актуальнасці гэтых радкоў народнага пісьменніка. Зараз, калі пачалося абмеркаванне новага Кодэкса аб адукацыі, трэба ўнесці ў яго адпаведныя папраўкі, каб колькасць гадзінаў на вывучэнне гісторыі Беларусі ў нашых ВНУ была павялічаная, а выкладанне прадметаў «Гісторыя Беларусі» і «Геаграфія Беларусі» ва ўсіх школах краіны было б толькі па-беларуску і яны б мелі значную практычную частку (экскурсіі і наведванне музеяў). У пацвярджэнне гэтага прывяду яшчэ адну цытату.

«Гістарызм, абвостранае пачуццё сувязі часоў – вось яшчэ адна характэрная рыса культуры. Не трэба забываць, што паглыбленае пачуццё гістарызму, непадробная і сур’ёзная цікавасць да мінулага – сведчанне развітай грамадзянскай самасвядомасці, прыналежнасці да духоўнай сталасці.

Гаворачы пра духоўнасць, нельга не нагадаць пра яе вытокі, якімі з’яўляецца народная творчасць. Справяядліва сказаць, што чалавек становіцца асобай толькі па меры таго, калі ад маралі асабістай ён ідзе да маралі грамадзянскай».

Але як дайсці да сапраўднага гістарызму ў нашым жыцці, калі мы страцілі беларускі дзяржаўны кінематограф, а ў нашых кінатэатрах паказваюць фільмы накшталт «Вікінга», дзе скажаецца нашая гісторыя і зневажаюцца нашыя героі? Меў рацыю І. Чыгрынаў, калі пісаў наступныя радкі: «Асаблівы клопат – захаванне архітэктурнай спадчыны. Замнога праблем – мастацкіх, будаўнічых, сацыяльных, ідэалагічных – накапілася ў справе аховы помнікаў. Гэтыя пытанні набываюць асаблівую актуальнасць у сувязі з тым, што больш за тысячу з тысячы двухсот дванаццаці помнікаў архітэктуры, пастаўленых на ўлік у рэспубліцы, знаходзяцца ў занядбалым стане».

У Беларусі практычна адсутнічае падрыхтоўка новых рэстаўрацыйных кадраў, і ніхто пра гэта не думае. Хто будзе прафесійна аднаўляць нашыя помнікі праз 10-15 гадоў, калі стануць пенсіянерамі ці адыдуць у лепшы свет сённяшнія спецыялісты?

У гэтым жа нумары друкуюцца матэрыялы чытанняў, што былі прысвечаны 580-м угодкам Грунвальдскай бітвы і якія адбыліся 26 снежня 1990 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Гэта выступы Паўла Лойкі, Міхася Ткачова, Генадзя Сагановіча, В. Іпатавай, Сяргея Тарасава, Уладзіміра Арлова і Васіля Мялешкі.

Прывяду толькі адзін прыклад. Ужо тады, у 1991 г., С. Тарасаў лічыў, «што адлік беларускай дзяржавы – з Рагвалода». У 2017 г. гэта сказаў і кіраўнік нашай дзяржавы. Выступ Тарасава, надрукаваны ў часопісе «Спадчына», так і просіцца на старонкі сучасных беларускіх падручнікаў па гісторыі.

У шостым снежаньскім нумары за 1991 г. І. Чыгрынаў надрукаваў свой аўтарскі пераклад на сучасную беларускую мову «Слова пра паход Ігараў».

У снежні 1991 г. Беларусь набыла незалежнасць, якая не звалілася з неба, а была парыхтаваная ў выніку чарговага беларускага адраджэння, якое знайшло сваё ўвасабленне і на старонках «Спадчыны».

 Алег ТРУСАЎ, старшыня Таварыства беларускай мовы

Папярэднi артыкулКокурс “Мяцеліца – 2017”
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам