Гісторыя Агратурызм Да 30-годдзя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»

Да 30-годдзя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»

-

- Рэклама -

Ён заўсёды з намі…

 У 1987 годзе было створанае Беларускае аддзяленне Савецкага фонду культуры (з 1992 года – Беларускі фонд культуры). Старшынёю яго на грамадскіх асновах быў абраны пісьменнік Іван Чыгрынаў.

Іван Гаўрылавіч на той час не меў сталай работы, жыў, як гаворыцца, на вольных хлябах і з энтузіязмам узяўся за працу. Галоўнай задачай ён дэклараваў наступнае: неабходнасць вярнуць на радзіму страчаныя ў час ваеннага ліхалецця нацыянальныя каштоўнасці, што былі вывезеныя як на Захад, так і на Усход.

Фонд распрацаваў розныя праграмы культурнага жыцця, якія трэба было выконваць з удзелам усёй творчай інтэлігенцыі краіны. Тады ж быў заснаваны і часопіс «Спадчына», галоўным рэдактарам якога стаў Іван Гаўрылавіч.Чытаць далей…

Апроч штатных работнікаў фонду для выканання запланаванага запрашаліся выдомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва – А. Мальдзіс, А. Грыцкевіч, Р. Гарэцкі, А. Марачкін і іншыя.

У выкананні шматлікіх мерапрыемстваў непасрэдны ўдзел прымаў і сам старшыня. Напрыклад, Іван Гаўрылавіч вельмі дапамог у стварэнні Пухавіцкага краязнаўчага музея. Дагэтуль музей раёна быў у занядбаным стане і знаходзіўся ў вёсцы Дукора. Кіраўніком новага музея быў прызначаны таленавіты краязнаўца, гісторык па адукацыі Аляксандр Прановіч. Іван Гаўрылавіч быў знаёмы з ім па сумеснай грамадскай працы. А. Прановіч звярнуўся ў фонд па параду, і старшыня асабіста шмат зрабіў для ўдасканалення працы музея: звязаў са сталічнымі мастакамі, навукоўцамі, музеямі, дапамог у набыцці рарытэтаў музейнага значэння.

Удзячны Аляксандр Аляксандравіч пасля смерці Чыгрынава даў грамадскасці слова кожны год да дня народзінаў пісьменніка праводзіць памятныя мерапрыемствы. Мінуў 21 год з таго часу, і штогод у снежні А. Прановіч ладзіць памятныя сустрэчы ў школах, бібліятэках раёна, у Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы. Запрашаць выступоўцаў з Мінска дапамагаю і я. У розныя часы там выступалі празаікі і паэты А. Пісьмянкоў, Н. Гальпяровіч, А. Вярцінскі, Д. Бугаёў, А. Бутэвіч, С. Законнікаў, Г. Далідовіч, Л. Дранько-Майсюк, Л. Левановіч, У. Скарынкін. Прымалі ўдзел і народныя артысты М. Захарэвіч і В. Белахвосцік. Прыязджала на сустрэчу і сястра Івана Гаўрылавіча Ларыса і нашая дачка Алена.

Трэба сказаць, што Уладзімір Гілеп, які стаў старшынёй Беларускага фонду культуры пасля Чыгрынава, не адін раз удзельнічаў у гэтых мерапрыемствах не толькі ў Пухавіцкім раёне, але і ў Магілёве. Там да Чыгрынаўскіх чытанняў далучаліся пісьменнікі-землякі У. Дуктаў, В. Арцёмаў, В. Карпечанка. У Магілёве мерапрыемствы праходзілі ў абласной бібліятэцы, у школе № 6, якая знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар Чыгрынава.

На радзіме Івана Гаўрылавіча ў Касцюковічах яго імя носіць раённая бібліятэка, яшчэ пры жыцці ён быў абраны ганаровым грамадзянінам горада.

…У кабінеце старшыні фонду вісіць партрэт І. Чыгрынава. Са здымка ён удумліва пазірае на сённяшніх сяброў фонду, як бы працягвае ўдзельнічаць у стваральнай працы гэтай патрэбнай нашай краіне арганізацыі, якой у красавіку 2017 года споўніцца 30 гадоў.

 Людміла ЧЫГРЫНАВА, жонка народнага пісьменніка Беларусі І.Г. Чыгрынава

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулНовы беларускі слоўнік
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам