Гісторыя Агратурызм Да 85-годдзя з дня нараджэння

Да 85-годдзя з дня нараджэння

-

- Рэклама -

Пташнікаў

(Урывак з эсэ; цалкам – «Літаратурная Беларусь», 25 жніўня 2017 г.)

 Да 1990 г. я ведаў яго толькі па фотаздымках. Адкрыты лоб, прыгожыя вочы і нечакана тонкія вусны – рэдкасць для вясковага чалавека, прыкмета ганарыстасці, нават пагарды (чамусьці вуснам-губам увогуле надаецца вялікае значэнне ў нашай літаратуры; можна прыгадаць героя Коласа з «ласінымі губамі», героя Караткевіча з «адстаўленай сквароднікам ніжняй губой», вясельную прыпеўку ў Мележа – «выходзь, свякруха губата, прыехала нявестка багата!..»).

Вясной 1990 г., калі мяне яшчэ студэнтам узялі на працу ў «Полымя» і я яго ўпершыню пабачыў, яму было 58 гадоў, і вусны ўжо былі не такія, як на фота, а звычайныя. Байкавая кашуля ў сінія клеткі (сам ён казаў і пісаў толькі «рубашка»), запраўленая ў штаны пад вузкую, зусім вясковую папружку. Сандалі. Белая кепка. Высокага росту, мажны, нетаропкі, знешне крыху нагадвае Янку Брыля. Характарам яны таксама былі падобныя: насцярожанасць спачатку і раскрыццё аж да абдымкаў – потым. Абодвух іх я крыху пабойваўся, ведаючы гэты тып разумных, назіральных, з’едлівых вясковых дзядзькаў. Цяпер, калі сам у іхніх гадах, разумею, што яны так проста абараняліся. Ранімыя, малапрактычныя, сарамлівыя (дарэчы, апошняе ўласціва не толькі Брылю і Пташнікаву, а ўсім без выключэння беларускім пісьменнікам той пары, бо зноў-такі па вясковых мерках што за занятак для здаровага мужчыны – пісаць на паперы літары?).Чытаць далей…

***

Нават яму, які раскашаваў у беларускай мове, як рыба ў вадзе, часам рабілася ў ёй цесна. Неяк прыйшоў у кабінет, пастаяў і з прыкрасцю прамовіў: «Какой бедный белорусский язык!..». Усе, хто быў у кабінеце, каго раздраджнялі яго «драстуйце, відзеў, тапор, скромненька, адуванчык, стул», са зларадствам пераглянуліся – даўно было вырашана, што ён ні многа ні мала не любіць мову. А між тым гэта было сказана менавіта ад празмернай любові. Толькі пасрэдны пісьменнік можа быць цалкам задаволены лексіконам тлумачальнага слоўніка.

Не хапала рафінаванай літаратурнай мовы Мележу. Як ён сам прызнаваўся, «Людзі на балоце» ажылі, задыхалі толькі тады, калі ён пачаў пісаць дыялогі на палескай гаворцы.

Уладзімір Набокаў, гэты чарадзей-лінгвіст, параўноўваючы англійскую і родную рускую, адзываўся зусім не на карысць апошняй, казаў пра яе – «зялёная», называў «не зусім адукаваным, а часам і даволі безгустоўным юнаком».

***

У душы ён, канечне, хацеў славы, – але такой, якая прыйшла б без усялякіх намаганняў з яго боку, сама сабой ці з дапамогаю ўладаў. Адзін з самых любімых пісьменнікаў Пятра Машэрава, калі не самы любімы, ён да канца жыцця спадзяваўся на цуд: напрыклад, атрымаць званне «народнага», або – яшчэ вышэй – наіўна верыў у нейкую «літаратурную справядлівасць», скажам, у шведскую інстанцыю, якая нібыта тым і займаецца, што вышуквае ў глухіх кутках геніяльных, але сціплых творцаў і выцягвае іх на свет Божы.

Пасля 2002 г. яго кумірам стаў нікому раней невядомы Імрэ Кертэс.

«Паглядзіце на гэтага венгерца, – узбуджана казаў мне па тэлефоне. – Вайна, разруха, а ён піша сабе ў падвале (так Івану Мікалаевічу ўяўлялася). І вось, у адначассе, сусветнае прызнанне! І так не прападзе ніякі талент, ні пры якіх умовах!»

Па голасе адчувалася, што ён крышку і сябе падстаўляе на месца Кертэса.

З гадамі ён пісаў усё лепш. «Львы», «Пагоня», «Арчыбал», «Францужанкі»… І самая апошняя, у 70 гадоў, шэдэўр аўтабіяграфічнай прозы – «Ненапісаная аповесць». Але такіх рэчаў ужо не было каму чытаць, а калі і былі такія, іх словы ўжо нічога не значылі. Пік беларускага літаратурнага адраджэння мінуў, слова «талент» выпала з ужытку, літаратура пачала брацца ў двукоссі і замяняцца «літпраектам», запанавала, як эпідэмія, татальная малапісьменнасць і проста непісьменнасць, нягледзячы на штаты карэктараў і рэдактараў. Плюс вакол яго імені не было легенды. Калі не лічыць містыфікацый з інтэрв’ю і выступленнямі, усё ў яго ішло неяк занадта роўна, гладка, правільна. Ён не быў «прарокам», «апосталам нацыі» (а ў нас ад пісьменніка патрабуюць чамусьці толькі гэтага); тое, што ён самародак, непераўзыдзены мастак, ужо мала каго цікавіла…

 Андрэй ФЕДАРЭНКА

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулГаворым і чытаем па-беларуску
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам