Гісторыя Агратурызм Для будучых турыстычных маршрутаў

Для будучых турыстычных маршрутаў

-

- Рэклама -

Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны

 Яшчэ ў 2013 годзе ў Гродне выйшла з друку кніга матэрыялаў і даследаванняў «Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны», прысвечаная памяці народнага паэта Беларусі Максіма Танка, стогадовы юбілей якога адзначаўся ў 2012-м (адпаведна, сёлета 105-годдзе з дня нараджэння творцы).

Лёс славутага паэта быў цесна звязаны з Гродзеншчынай. У 1930-я гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад Польшчай, Максім Танк быў у цэнтры беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і літаратурнага жыцця краю над Нёманам. Цесную сувязь з Гродзеншчынай і яе людзьмі Максім Танк падтрымліваў да самай смерці.Чытаць далей…

Таму кніга «Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны» распачынаецца артыкуламі пра Максіма Танка, а таксама пра пісьменнікаў гэтага краю. Цікава чытаюцца артыкулы пра Элізу Ажэшка, Максіма Багдановіча, Лейбу Найдуса, Аляксея Карпюка. Запомніўся факт, які згадаў у сваім артыкуле І. Сухоцкі. На ўласным 70-годдзі А. Карпюк, пасля ўсіх віншаванняў і зычлівых прамоваў, тады сказаў: «Ля крыжа сядзеў жабрак. Усе веруючыя праходзілі, кланяліся і маліліся. Жабрак думаў, што людзі аддаюць такую павагу яму. Аказалася, людзі кланяліся не яму, а крыжу. Так і на мяне не трэба маліцца. Я не Бог, я звычайны пісьменнік, пішу аб тым, што бачу і чую. Змагаюся, каб Беларусь была суверэннай, вольнай краінай».

Другі раздзел кнігі «Лінгвістычнае краязнаўства» складаецца з індывідуальных слоўнічкаў, у якіх змешчаныя лексіка, фразеалогія, тапанімія, антрапанімія з розных куткоў Гродзеншчыны. Напрыклад, вось некалькі мікратапонімаў, сабраных у Карэліцкім раёне: Кляпча – поле каля вёскі Руднікі, Сціжаўка, Чалілуг – урочышчы каля вёскі Селішча. А вось як гучаць мікратапонімы вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна: Ганасаўшчына – зямля, купленая ў канцы ХХ стагоддзя ў пана Гануса, Плянт – палетак насупраць вёскі Ляткі, Зарэка – палетак паміж Верацейкай і Пачуйкамі. Цікава чытаюцца і аграонімы, аронімы, запісаныя ў вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна: Чарзеля – поле па дарозе з вёскі Капцёўка, Строкі – хутар і зямля пры ім, названая паводле мянушкі былога гаспадара, Жвіроўня – узвышша, дзе бралі жвір.

Разнастайныя мікратапонімы запісала А. Лапкоўская ў Шчучынскім раёне. Найбольш дасведчанымі па захаванні мікратапонімаў аказаліся жыхары, якія нарадзіліся ў 1930 – 1940-х гадах. Спынімся на некаторых шчучынскіх мікратапонімах: Каптуны – хутар, што размешчаны каля вёскі Стадаляны, Масяўня – поле, што размешчанае на правы бок ад дарогі Астрына – Васілішкі, Паратушчыха – выган каля вёскі Ліпічанка, Мачула – частка ракі Даніроўка, дзе мачылі каноплі, Цімпічы – неафіцыйная назва левай часткі вёскі Трудавая.

Вёска Нагорнікі Дзятлаўскага раёна невялікая. Некалі там у XIX стагоддзі знаходзіўся маёнтак з прыгожай назвай Страла. Ён належаў беларускаму польскамоўнаму паэту Юліяну Корсаку, які перакладаў на польскую мову Гарацыя, Дантэ, Байрана, Гётэ, Шылера. А на беларускую мову Ю. Корсака перакладаў Уладзімір Мархель.

Мікратапонімы вёскі Нагорнікі, магчыма, добра ведаў і паэт Ю. Корсак: Грумарава – балота каля лесу Боркі, Жорнаўка – балота каля вёскі Нагорнікі, Ківулішкі – балоцістая мясціна на ўсход ад вёскі Нагорнікі, Сірбітут – лес каля вёскі Мельнікі, недалёка ад Нагорнікаў…

Доктар філалагічных навук, прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Павел Сцяцко, які родам з Зэльвеншчыны, змясціў у кнізе свае даследаванні прозвішчаў гэтага краю, а таксама напісаў пра адапелятыўныя прозвішчы жыхароў. Адапелятыўныя прозвішчы Зэльвеншчыны, на думку аўтара, складаюць самую вялікую і разнастайную групу ўнутрысямейных найменняў асобы. Яны паходзяць ад былых дахрысціянскіх імёнаў – ад празванняў асобаў (мянушкі, клічкі) па самых розных прыметах: вонкавы выгляд (Белы, Кульгавы), род дзейнасці, заняткаў (Каваль, Кравец), паходжанне, месца пражывання (Татарын, Швед, Ліпскі), падабенства да прадметаў, жывых істотаў, раслінаў (Качарга, Лапата, Заяц, Бурак), сувязь з пэўнымі паняццямі (Вайна, Зіма, Мароз) і г.д.

На жаль, мікратапаніміка ў апошні час прыкметна страчваецца па прычыне разбурэння традыцыйнай беларускай вёскі. Таму сабраныя ў кнізе навукоўцамі яны для нас сёння – вялікі скарб.

 Сяргей ЧЫГРЫН

(Цалкам артыкул чытайце ў № 33 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам