Гісторыя Агратурызм Добрая справа

Добрая справа

-

- Рэклама -

«Святасць зямлі Беларускай»: пленэр і выстаўка

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» экспануецца выстаўка «Святасць зямлі Беларускай» па выніках II Міжнароднага мастацкага пленэру, што ў маі адбыўся ў Івянцы. Арганізатары падзеі – Беларускі саюз мастакоў, Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Івянецкі прыход у гонар святой Ефрасінні Полацкай, Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску.Чытаць далей…

S'vitas'c'_02На выстаўцы прадстаўленыя творы Глеба Отчыка, Ганны Конанавай, Ігара Гардзіёнка, Васіля Зянько і іншых. Да іх далучыліся мастакі з Расіі, Украіны, Чэхіі. Кожная карціна, створаная ў адным з самых маляўнічых куточкаў Міншчыны, уяўляе сапраўдную каштоўнасць: краявіды, вобразы святых, твары людзей напісаныя з цеплынёй, пяшчотай, шчырасцю і любоўю.

Арганізатары выстаўкі не толькі зрабілі вялікі ўнёсак у выяўленчае мастацтва, але і спрычыніліся да справы дабрачыннасці. Як адзначыў куратар праекта Кастусь Антановіч, «адну карціну кожны мастак перадае ў калекцыю івянецкага храма прападобнай Ефрасінні Полацкай, а дзве будуць выстаўленыя на дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на аздараўленне дзетак з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця».

S'vitas'c'_01На адкрыцці экспазіцыі кіраўнік Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў гонар святых Кірыла і Мяфодзія іерэй Святаслаў Рагальскі перадаў словы падзякі арганізатарам і ўдзельнікам выстаўкі ад Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла і выказаў спадзяванне, што падобныя падзеі будуць ладзіцца і надалей.

Павел САПОЦЬКА, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»

Фота Ангеліны ФІЛІПОВІЧ

Папярэднi артыкулВандроўнымі шляхамі
Наступны артыкулДзе варта пабываць
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам