Гісторыя Агратурызм Духоўныя нашчадкі Максіма

Духоўныя нашчадкі Максіма

-

- Рэклама -

Беларускі пасад Ніны Дзябольскай

 Ніна Дзябольская нарадзілася 25 чэрвеня 1937 года. Яна – пляменніца Дзіядора Дзябольскага, які быў шчырым сябрам і паплечнікам Максіма Багдановіча. Закончыла ў Маскве інстытут замежных моваў, займела і мастацкую адукацыю. Працавала перакладчыкам, выкладчыкам. Жыццёвы лёс яе многімі промнямі звязаны з Яраслаўлем. Даследчыца зацікавілася творчасцю М. Багдановіча, які вучыўся ў Яраслаўлі, пачала перакладаць творы нашага класіка на французскую мову.

Ніна Сяргееўна даўно і плённа працуе на карысць нашай літаратуры, розгаласу яе ў шырокім свеце. У 2011 г. выдала зборнік паэзіі на беларускай і французскай мовах «У краіне паэтаў. Au paus des poetas», дзе змешчаныя перакладзеныя ёю творы 30 беларускіх аўтараў. У 2013 г. выйшаў зборнік «Паэты рускія, беларускія і польскія», дзе змешчаныя перакладзеныя Н. Дзябольскай на французскую мову вершы М. Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Ніны Мацяш, Уладзіміра Някляева, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц, Веры Буланды, Эдуарда Акуліна, Міхася Скоблы, Валерыі Куставай і аўтара гэтых радкоў.Чытаць далей…

На прэзентацыі зборніка «У краіне паэтаў» прагучалі экспромты-прысвячэнні суаўтарам гэтай кнігі, тэксты потым я змясціў у маім зборніку «Нас – многа! Гадоў увершаваныя радкі» (2012 г.).

Dziabolsk_01А знакамітай і нястомнай у творчасці-дзейнасці для ўзвышэння і распаўсюду іскрынак беларускай паэзіі – Н. Дзябольскай быць у натхненні МНОГІЯ ЛЕТЫ, каб было зайздросна іншым!

Прапаную некалькі вершаў з кнігі Ніны Сяргееўны «Стихотворения» (Мінск, 2013, рэдактар масквіч Іван Бурсаў) у маім перакладзе і свой верш, прысвечаны выдатнай асобе, якая паядноўвае некалькі краінаў.

Сяргей ПАНІЗЬНІК

На здымку Міколы ТРУСА: Н. Дзябольская выступае ў Беларускім Дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, 6 мая 2014 г.

 

ГА «Беларускі фонд культуры» і рэдакцыя «Краязнаўчай газеты» шчыра віншуюць Ніну Сяргееўну з юбілеем. Зычым моцы, поспехаў, здароўя і новых творчых здзяйсненняў.

 

Ніна ДЗЯБОЛЬСКАЯ

 На мацерыку

 

Ліхацтва скалаў, водгалас раўнін,

шаленства непакорных вадаспадаў,

туманаў пераходны сплін

і лапатня прыдуманых каскадаў.

 

Лясоў задума, стэпаў варажба,

навала навальніц, паспешлівасць маланак,

з далоняў поля баразён бажба,

журба святой крыніцы між палянак.

 

* * *

За кожным новым курганом

узгор»е бачыцца другое.

Жыццё – нібыта той паром –

сплывае, надта ж дарагое.

А нам на ўзвышак, зноў у шлях,

каб дыхала грудзей напруга.

Не супыняйся на палях!

Твая ахова – засень друга.

 

 

Сяргей ПАНІЗЬНІК

 Вопыт і вынік

Пад 80-ы крок творчага жыцця паэта, перакладчыка, мастака Дзябольскай Ніны Сяргееўны

 

Масква – сябровачка Парыжу:

Дзябольская Максіму-Стрыжу

узлёт ускрыліла…

Палёт

над Францыяй – каторы год![1]

А ў Яраслаўлі ўжо народ

мацуе дах Музея, спод, –

бо юбілейны ўспыхне сход[2].

Дзябольскай выбухне зварот:

– Тут

Багдановіч творчы плод

пакінуў Вечнасці ў даход!

* * *

Масква і ў Менск вядзе паход.

«Француз» Максім гукнуў на ўзвышшы:

– О! Беларусь займела нішы,

каб нам «бонжурыцца» ў Парыжы,

гучаць з Еўропай у акорд.

Усклікнуў і Берлін: – Mein Gott!

Не ляжа

маё Слова

крыжам.

* * *

Узрадаваўся і Дзіядор[3]:

– Мой сябар даляцеў да зор!

* * *

Праз межы мчыцца Мовы вобад,

бо  в ы н і к  даў

Дзябольскай  в о п ы т!

 



[1] Першыя надрукаваныя пераклады былі ў 2011 г. («Из опыта перевода на французский язык стихотворений Максима Богдановича». «Культура, Нацыя», № 16, снежань 2016 г.

[2] У Яраслаўлі 9 снежня будуць адзначаць 25-годдзе заснавання ўстановы «Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча».

[3] Дзіядор Дзмітрыевіч Дзябольскі – родны дзядзька Ніны Сяргееўны.

Папярэднi артыкулЗ гісторыі Жукоўшчынскага парку
Наступны артыкулКрыніцазнаўства
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам