Перажыць люты з «Лютым Фэстам»
Штогадовы фестываль цяжкой музыкі «Люты Фэст» адбудзецца 10 лютага ў мінскім клубе «Re:Public». Для аматараў фольк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз мэтала выступяць беларускія і ўкраінскія гурты «Plemя», «Адарвірог», «Omut», «Midgard», «Forodwaith» і «Re1ikt». Таксама наведнікаў чакае майстар-клас ад калектыву гістарычнага танца «1410», конкурсы ды іншыя цікавосткі.
«Люты Фэст» ладзіцца на розных музычных пляцоўках Мінска з 2016 года. Летась фестываль сабраў аншлаг у клубе «Бруге» і атрымаў шмат станоўчых водгукаў.
Паводле інфармацыі арганізатараў