Гісторыя Агратурызм Дзе варта пабываць

Дзе варта пабываць

-

- Рэклама -

Радзівілы вяртаюцца ў Нясвіж

 21 чэрвеня ў Залатой зале Палацавага ансамбля Радзівілаў у Нясвіжы адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў». Выданне прысвечанае зброеваму збору роду Радзівілаў, які захоўваўся ў Нясвіжскім палацы з XVI да пачатку ХХ стагоддзя. Новае выданне найбольш поўна апісвае калекцыю, што была адной з найбольш значных ва Усходняй Еўропе.Чытаць далей…

Кніга падрыхтаваная на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай, надрукаваная на найвышэйшым паліграфічным узроўні. У альбоме ўпершыню змешчаныя фотаздымкі ўнікальных артэфактаў з радзівілаўскай калекцыі, што цяпер знаходзяцца ў музеях ЗША і Еўропы.

Госцем прэзентацыі стане ўнучка апошняга нясвіжскага ардыната Леана Радзівіла Дзіяна Радзівіл-Караба і яе сям’я з Італіі.

Кантакты: намеснік дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Егарэйчанка.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Лекторый “За кубачкам гарбаты”

Гэтым летам Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (Мінскі раён) распачынае серыю інтэрактыўных лекцый пра чатыры віды народнай творчасці: тэкстыль (народны строй і побытавыя рэчы), кераміка, саломапляценне, драўляная скульптура і народны жывапіс.

Музей беларускага народнага мастацтва мае славу невялікага музея з хатняй атмасферай. Госці музея атрымаюць асалоду ад насычанай гарбаты з зёлак ды слухання займальнай лекцыі пра той ці іншы від народнай творчасці. Утульная атмасфера, водар гарбаты, магчымасць патрымаць у руках прахалодную гліну альбо прымерыць сапраўдную намітку – вось што такое Лекторый у Раўбічах «За кубачкам гарбаты».

Каб гарбата добра настаялася, трэба загадзя паведаміць аб вашым жаданні патрапіць на лекцыю па тэлефонах +37529 1353241 (Vel) ці 8017 5074468.

Лекцыі адбудуцца нават з невялікай групай удзельнікаў! Кошт квітка на чалавека: 4,5 руб.

 Дар’я ІЛЬІНІЧ

Папярэднi артыкулСвята сваімі рукамі
Наступны артыкулНясвіжская акадэмія
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам