Гісторыя Агратурызм Дзеці ідуць да Песняра

Дзеці ідуць да Песняра

-

- Рэклама -

І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы

Творчасць нашага генія Янкі Купалы ад першага і да апошняга радка належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры.

Творы класіка сталі своеасаблівым мостам, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай. Яны ўвабралі ў сябе лепшыя здабыткі жывога беларускага слова, мыслення, сталі паэтычным увасабленнем Беларусі. Купалава творчасць заслужыла сусветнае прызнанне – пра гэта сведчыць шырокі грамадскі рэзананс, выкліканы ў многіх краінах. Творы Песняра перакладзеныя амаль на 100 замежных моваў. Толькі верш «А хто там ідзе?» гучыць на 84-х мовах народаў свету.Чытаць далей…

Янка Купала і сёння народны Пясняр, Паэт для кожнага з беларусаў.

З нагоды 135-гадовага юбілею Песняра ва ўсіх бібліятэках Шчучынскага раёна запланаваныя і праводзяцца мерапрыемствы на працягу ўсяго года. Яны адлюстроўваюць «Старонкі жыцця і творчасці», знаёмяць са «Спадчынай» пісьменніка, якога называюць «Нацыянальным гонарам Беларусі».

На базе Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі прайшло літаратурна-музычнае падарожжа «Вялікі майстар беларускага слова». Супрацоўнікі бібліятэкі разам з юнымі шчучынцамі «прайшліся» жыццёвымі сцежкамі Песняра, ацанілі фотагалерэю, успомнілі выдатныя радкі бессмяротных твораў аўтара, зазірнулі у таямніцы беларускай душы. З роллю вядучай мерапрыемства цудоўна справілася Вольга Курса.

Szczyczyn_01Шмат цікавага даведаліся госці пра Купалу. Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідар беларускага нацыянальнага адраджэння – гэта ўсё Янка Купала. Многія дзеці не ведалі, што нарадзіўся наш зямляк амаль на свята Івана Купалы. Пісьменніка так уразіла народная легенда пра Купалле, што ён вырашыў узяць сабе аднайменны псеўданім. Даведаліся дзеці пад час сустрэчы і пра моцнае сяброўства Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Бліжэй з творчасцю паэта прысутных пазнаёміла госць свята – Ніна Сыч. Чулі б вы, як натхнёна чытала яна вершы «Мужык», «А хто там iдзе?», «Спадчына», урывак са знакамітай п’есы «Паўлінка» і іншыя творы нашага генія! Хораша дэкламавалі вершы Песняра і юныя шчучынцы.

На свята завітаў і госць з Гродна – ветэран Узброеных Сілаў, падпалкоўнік інжынерных войскаў, аўтар 20-і зборнікаў вершаў Уладзімір Пятроў. Ён не толькі пачытаў свае творы, але і падараваў некалькі зборнікаў бібліятэцы. Цудоўны верш прысвяціў У. Пятроў Янку Купалу.

Яркіх фарбаў сустрэчы дадалі песні пад гітару, што цудоўна выканалі Яна Маркевіч, Улад і Валянцін Касцевічы.

Аматары паэтычнага слова яшчэ доўга не разыходзіліся, разглядалі кніжную выставу, прысвечаную творчасці класіка і чыталі яго вершы.

Таццяна КРАСІНСКАЯ, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі

Папярэднi артыкулВершы паляпшаюць жыццё
Наступны артыкул«Купалаўка» ў Ляхавічах
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам