Гісторыя Агратурызм Дзень горада

Дзень горада

-

- Рэклама -

Тысячагоддзе дарагой Дзісны

 Як аб «зямным» раі пісаў аб нашым горадзе найстарэйшы ўдзельнік дзісненскага літаратурнага аб’яднання «Пунсовы Ветразь» Генадзь Дзямешка:

Мяне святыя клічуць з неба:

«Пакінь Дзісну, жыві ў раю!»

Я – у адказ: «Мне рай не трэба,

Люблю, як сын, Дзісну маю!»

Дзвіна пад берагам віруе,

Сады аздобіла вясна…

Нічога ў неба не прашу я 

Зямны ёсць рай – мая Дзісна!

А гэтым летам адбыўся цуд у нашым маленькім «раі» – урачыстасць, прысвечаная старажытнаму гораду.Чытаць далей…

З датай нараджэння, праўда, усё складана: не захавалася летапісаў, а можа, іх і не было, магчыма, горад вырас з адной стаянкі… А вось энцыклапедыі сцвярджаюць, што нашае селішча заснаванае полацкімі крывічамі ў X – XI стагоддзях. Сваю версію легенды прапанаваў У. Крукоўскі. Яна адсылае нас да «лета 6527 года» (1019 – ад нараджэння Хрыстовага), што стала аргументам неабходнасці пачаць святкаваць дзень нараджэння горада ўжо сёлета! Тым больш, менавіта сёлета 20 снежня споўнілася 450 гадоў надання Дзісне магдэрургскага права вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам!

І вось наш самы маленькі горад Беларусі адзначыў сваё тысяча­годдзе! Магчыма, не ўпершыню: кажуць, адзін з ранейшых кіраўнікоў Дзісны Вольга Мароз ужо спрабавала адсвяткаваць значную дату. Але ўсё тады прайшло бязгучна і неўзаметку, прынамсі, ні я, ні мае знаёмыя нічога аб тым на той момант нават не чулі. А сёлета горад дамогся ў мясцовай улады права на ўлас­нае свята, якое было пазначанае як «Дзень горада», нават – упершыню ў гісторыі – са святочным салютам! Увогуле ж, не важна, «Дзень нараджэння» ці «Дзень горада».

Тут да месца прыгадаць, што мы, неабыякавыя дзісненцы, згуртаваўшыся ў творчае аб’яднанне «Пунсовы Ветразь», ажно шэсць гадоў настойліва «грукалі» ва ўсе магчымыя адміністрацыйныя дзверы (гар-, рай-, аблвыканкамаў, Інстытута гіс­торыі НАН Беларусі, міністэрства інфармацыі…) з заклікам звярнуць увагу на праблемы нашай маленькай Дзісны, раз­гледзець магчымасць правядзення тут любога фэсту, уключна з Днём беларускага пісьменства. Мяркуем, дзякуючы нашай актыўнасці і стала магчымым свята, пра якое вяду цяпер гаворку.

Але любое паселішча – гэта і людзі, якія жывуць на сваёй зямлі. Мы можам і павінны шанаваць і берагчы сваю памяць, сваю гісторыю! І сёння мы хочам выказаць удзячнасць, у першую чаргу, вядома ж, кіраўнікам – Ігару Кузняцову і Яўгену Барану, а таксама Эдуарду Цярэшку, Наталлі Астроўскай, сям’і Астукевічаў і іншым актывістам, хто прыклаў намаганні для стварэння вялікага Свята Душы сваім землякам. Асобную падзяку хочацца выказаць рэдакцыі раённай газеты «Міёрскія навіны», калектыў якой на чале з галоўным рэдактарам Наталляй Станкевіч у некалькіх нумарах змясціў выдатныя матэрыялы аб Дзісне цяперашняй і гістарычнай, смела заявіў аб яе тысячагоддзі і магдэбургскім праве.

Ну а мы, дзісненцы, цяпер можам святкаваць сваё тысячагоддзе, паводле дадзеных гістарычнай навукі,.. усё XXI стагоддзе! З чым і віншуем усіх: «СА СТАГОДДЗЕМ ТЫСЯЧАГОДДЗЯ самага маленькага і, значыць, самага дарагога ўсім нам горада Беларусі!»

 Па даручэнні «Пунсовага Ветразя» Зміцер ВЕТРАЗЬ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам