Гісторыя Агратурызм Энцыклапедыя народных інструментаў

Энцыклапедыя народных інструментаў

-

- Рэклама -

Знаўцам і аматарам народнай музыкі

 Нядаўна ў свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты», падрыхтаваная сумесна з Беларускім фондам культуры і выдадзеная пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Багата ілюстраванае выданне (а ў кнізе звыш 180 фотаздымкаў) адкрывае дзіўны свет музычных інструментаў, распавядаючы пра гісторыю дуды, гармоніка, цымбалаў, шматлікіх духавых інструментаў, знаёміць з беларускімі майстрамі, якія іх стварылі, а таксама з вядомымі творчымі калектывамі і адметнымі музыкамі.

Час імкліва бяжыць, у вечнасць адыходзяць майстры, даследчыкі, страчваюцца традыцыі. Занатаваць і захаваць іх для гісторыі і новых пакаленняў – надзённая задача ўсіх, каму блізкая і дарагая народная музычная спадчына. Гэту вельмі важную місію плённа рэалізуе Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, выдаючы штогод каштоўныя кнігі. Варта нагадаць, што летась завершанае 6-томнае выданне энцыклапедыі «Культура Беларусі».Чытаць далей…

Кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты» ўключае падрабязны рэестр (апісанне і фотаздымкі) музычных інструментаў паводле кніг вядомага даследчыка народнай музычнай культуры І. Назінай, а таксама энцыклапедыі «Беларускі фальклор», каля 30 артыкулаў вучоных, музейных работнікаў, кіраўнікоў вядомых і адметных творчых калектываў. Як справдліва адзначае ва ўступным артыкуле кнігі доктар мастацтвазнаўства, прафесар Н. Яканюк: «Беларускія музычныя інструменты – артэфакты мастацкай фальклорнай творчасці. Разам з майстрамі, намаганнямі якіх інструменты нараджаюцца, музыкантамі, якія на іх іграюць, музыкай, якая ствараецца творчай фантазіяй выканаўцаў і народам, эстэтычныя запатрабаванні якога заахвочваюцца, яны фарміруюць унікальны свет народна-інструментальнай культуры».

Упершыню даецца апісанне і характарыстыка музейных збораў Нацыянальнага гістарычнага музея, Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Музея народных музычных інструментаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прыватных калекцыяў вядомых даследчыкаў і майстроў народных музычных інструментаў Уладзіміра Грома, Алеся Лося, Мар’яна Скрамблевіча, Дзмітрыя Ровенскага, музыкантаў і мастацкіх кіраўнікоў музычных гуртоў «Ліцвіны» Уладзіміра Бярберава, «Стары Ольса» Дзмітрыя Сасноўскага, этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука, кампазітара і гарманіста Міхаіла Слізкага. У разделе «Па рабоце майстра знаць» дадзеная галерэя знакамітых беларускіх майтроў па вырабе музычных інструментаў. Фотаздымкі звыш 200 музычных інструментаў розных канструкцыяў і мадыфікацыяў, строяў і гукарадоў выдатна ілюструюць эвалюцыю іх развіцця на тэрыторыі Беларусі.

Важкім дадаткам да кнігі з’яўляецца кампакт-кружэлка з запісамі вядомых і адметных музычных калектываў і асобных выканаўцаў, якія шырока выкарыстоўваюць народныя інструменты ў сваёй музычнай практыцы – Заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь ансамбляў «Крупіцкія музыкі», «Паазер’е», «Палешукі», «Пастараль», «Дударыкі», музычных гуртоў «Ліцвіны», «Стары Ольса», «Троіца», «Брэвіс», «Тутэйшая шляхта», капэлы беларускіх народных духавых інструментаў «Гуды», Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, Любові Галубіцкай, Сяргея Ярука, Анатоля Новікава, Барыса Харэвіча, Аляксея Бурнасенка.

Кніга будзе выдатным вучэбным дапаможнікам для студэнтаў і вы­клад­чы­каў музычных навучальных установаў, пачынаючы ад дзіцячых музычных шко­лаў, шырокаму колу аматараў народнага мастацтва. Выдадзеная на бела­рускай і англійскай мовах, у выдатным мастацкім афармленні А. Сітайла, кніга таксама можа стаць прыгожым прэзентацыйным выданнем і для замежных гасцей…

 Тадэуш СТРУЖЭЦКІ, аўтар праекта і складальнік кнігі, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам