Гісторыя Агратурызм Фальклор: спынімся на тэорыі

Фальклор: спынімся на тэорыі

-

- Рэклама -

Калі тэорыя – аснова практычнай дзейнасці…

 Дарашэвіч, Э. Тэорыя фальклору: вучэбна-метадычны дапаможнік. – Мінск, 2016.

 Аўтар – найстарэйшы на сённяшні дзень прадстаўнік беларускай школы гісторыка-філасофскіх даследаванняў, доктар філасофскіх навук, прафесар Энгельс Дарашэвіч – працаваў над дапаможнікам у 2009 – 2015 гг., паралельна з выкладаннем аднайменнай вучэбнай дысцыпліны студэнтам-фалькларыстам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Добрую глебу для стварэння гэтай кнігі дала вельмі даўняе супрацоўніцтва Э. Дарашэвіча з «легендай» беларускай аўдыявізуальнай антрапалогіі этнамузыколагам Зінаідай Мажэйкай, якую лічаць прадстаўніцай сацыяльна-антрапалагічнай школы эстонскага даследчыка Ленарта Мэры (першага прэзідэнта постсавецкай Эстоніі) у сусветнай этнакінематаграфіі.Чытаць далей…

Важна адзначыць, што выкарыстаныя Э. Дарашэвічам у «Тэорыі…» распрацоўкі і высновы выводзяць чытача на сусветны кантэкст айчыннай традыцыйнай культуры як «тыпалагічнага ядра» нацыянальнай культуры наогул. У кнізе разглядаюцца розныя аспекты фальклору (яго віды, жанры і паэтыка, навуковыя асновы практычнай фалькларыстыкі, фальклор і этнаэкалогія, постфальклор, інтэнцыі прафесійнай дзейнасці фалькларыстаў і інш.) і можна прыйсці да высновы, што «Тэорыя…» як сінтэз фалькларыстыкі з культурнай антрапалогіяй з’яўляецца аптымальным даведачна-аналітычным выданнем для фалькларыста-практыка ХХІ стагоддзя. Яна спалучае тэарэтычныя фалькларыстычныя даследаванні і напрацоўкі ўжытковай культуралогіі ў мэтах захавання і адраджэння традыцыйнай культуры, што, паводле меркаванняў спецыялістаў, значна ўзбагачае беларусістыку. Аўтар жа дапаможніка слушна канстатуе, што менавіта ў напрамку антрапалагічных даследаванняў сам час і яго рэаліі павольна пераарыентоўваюць этналагічныя, мастацтвазнаўчыя і культуралагічныя дасягненні сучасных навукоўцаў; а новы (антрапалагічны) напрамак у гуманітарыстыцы здольны значна палепшыць, сістэматызаваць і ўпарадкаваць дакладнае навукова абгрунтаванае разуменне беларусамі паходжання і тыпалогіі ўласнай культуры.

 Валянцін ВЕРАС, Крысціна МЕЛЬНІКАВА, студэнты кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ

Папярэднi артыкулЗварот да краязнаўцаў
Наступны артыкул500-годдзе Беларускай Кнігі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам