Гісторыя Агратурызм Фэст, прысвечаны тысячагадовай гісторыі

Фэст, прысвечаны тысячагадовай гісторыі

-

- Рэклама -

На старажытнай зямлі радзімічаў

 26 і 27 жніўня Чавускі раён наведаў вялікі дэсант журналістаў цэнтральных і рэгіянальных СМІ. Удзельнікі прэс-тура пазнаёміліся (каб потым распавесці ў сваіх выданнях) з ініцыятывамі праекта «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуеццца Еўрапейскім Сюзам і рэалізуецца Праграмаю развіцця ААН.

Удзельнікі наведалі населеныя пункты, дзе рэалізуюцца ініцыятывы: Ча­ву­сы, вёскі Радамля, Загоранка, Нова-Ягораўку, крыніцы «Байкова». Цэнтральнаю ж падзеяй стала этнасвята ранняй сярэднявечнай культуры – фестываль «У госці да радзімічаў», што ўжо чацвёрты раз прайшоў у аграгарадку Радамля.Чытаць далей…

На адкрыцці фестывалю старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі адзначыў:

– Існуе гіпотэза, што на тэрыторыі сучаснай Радамлі некалі зарадзілася племя радзімічаў. Сведчаннем таму – старажытнае гарадзішча. Навукоўцы мяркуюць, што на гэтым месцы людзі пачалі жыць яшчэ ў ХІ стагоддзі. Ёсць таксама меркаванне, што Радамля была сталіцаю краю радзімічаў.

Каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Таццяна Аляксеева адзначыла, што Еўрасаюз падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы, бо менавіта ў рэгіёнах можна вырашыць пытанні, якія часта не бачныя збоку. Яна падкрэсліла:

– Ад вашай ініцыятывы, ад таго, наколькі актыўнымі вы будзеце, залежаць перамены ў вашым жыцці.

Radamla_03Са свайго боку каардынатар мясцовых ініцыятываў ПРААН Наталля Адамчык выказала ўдзячнасць Еўрасаюзу і мясцовым уладам за падтрымку.

– Чавускі раён, – зазначыла яна, – гэта рэгіён, дзе ініцыятывы падтрымліваюцца знізу і актыўна вітаецца партнёрства на ўсіх узроўнях.

Пад час фестывалю ў рамках ініцыятывы «Радамля – старажытны горад радзімічаў» працаваў музей пад адкрытым небам, ладзіўся майстар-клас па навучанні ганчарству пад кіраўніцтвам народнага майстра Дзям’яна Каптура. Дырэктар Асінаўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Дзяніс Нікіфараў разам з калегамі правёў майстар-клас па гатаванні страваў паводле ўзноўленых старадаўніх рэцэптах у рамках дзвюх ініцыятываў: «Асінаўская школа – цэнтр экалагічнага сельскага земляробства» і «Асінаўка – цэнтр сельскага развіцця».

Radamla_05 Radamla_04 Radamla_02 Radamla_06 Radamla_01Пад час прэс-тура журналісты пазнаёміліся з навучэнцамі і настаўнікамі ча­вускага цэнтра «STEM» (назва ўтвораная ад англійскіх словаў Science, Techno­logy, Engineering, Math). Ён створаны для павышэння творчага і інавацыйнага патэнцыялу школьнікаў. Наведалі журналісты і цяпліцу для вырошчвання саджан­цаў кветак, створаную вучнямі ў рамках адной з ініцыятываў. Пабылі таксама ў Цэнтры арт-тэрапіі, дзе займаюцца дзеці з асаблівасцямі псіха­фізіч­нага развіцця, а таксама падлеткі з так званых «групаў рызыкі».

У другі дзень журналісты прайшлі водны маршрут на байдарках і пешую экскурсію да крыніцаў «Байкова» (гэта ўнікальнае месца мае статус помніка прыроды).

Каардынатар ініцыятывы «Экалагічны турызм для развіцця патэнцыялу Чавускага раёна» Андрэй Пахоменка кажа:

– Выпрабаваць свае сілы сюды прыязджаюць людзі, якія не шукаюць экстрэмальных адчуванняў, а хутчэй для актыўнага адпачынку на прыродзе, у нераскручаных турыстычных мясцінах. Тут яны навучаюцца знаёміцца з «незаўважнай» прыродай. Мы імкнемся рабіць турызм на нашых тэрыторыях больш устойлівым, больш мяккім у адносінах да навакольнага асяроддзя. Цяпер ініцыятыва знаходзіцца ў актыўнай фазе, працягваецца разведка і разметка маршрутаў, адаптацыя матэрыялаў пад розныя групы турыстаў. Хочам распрацаваць маршрут для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Наступны сезон спадзяемся адкрыць у сакавіку наступнага года.

Сёння ў Чавускім раёне рэалізуюцца сем ініцыятываў у рамках праекта «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Коратка спынюся на сутнасці кожнай.

1. »Развіццё творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту, карэкцыя асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця дзяцей і падлеткаў, маладых інвалідаў, дзяцей “групы рызыкі” праз стварэнне Цэнтра арт-тэрапіі». Мэта – прыцягненне дашкольнікаў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маладых інвалідаў і дзяцей з прыёмных сем’яў да творчасці дзеля іх самавыяўлення, паляпшэння фізічнага і эмацыйнага стану.

2. »Асінаўская школа – цэнтр экалагічнага сельскага земляробства». Мэ­та – прасоўванне ідэяў і прынцыпаў экалагічнага земляробства сярод мясцо­вых жыхароў, навучанне іх асновам фермерства і прадпрымальніцтва на сяле.

3. »Асінаўская школа – цэнтр экалагічнага сельскага земляробства». Мэта – фармаванне ў мясцовага насельніцтва навыкаў граматнага абыходжання з адыходамі, энергазберажэння, арганічнага земляробства, уцягванне людзей у актыўную дзейнасць па вырашэнні экалагічных і культурных праблемаў свайго раёна.

4. »Этнашкола №2 г. Чавусы – перазагрузка». Мэта – павышэнне ўзроў­ню экалагічнай культуры школьнікаў, прыцягненне іх да прыродаахоўнай дзей­нас­ці, азелянення і добраўпарадкавання наваколля сваёй школы і горада ў цэлым.

5. «STEM-адукацыя для актывізацыі творчага і інавацыйнага патэн­цыя­лу дзяцей і моладзі Чавускага раёна». Мэта – фармаванне ў дзяцей і моладзі ведаў у сферы прыродазнаўча-навуковых і тэхнічных дысцыплінаў як найбольш перспектыўных у плане прафесійнай адукацыі для інавацыйнага развіцця эканомікі.

6. »Экалагічны турызм для развіцця патэнцыялу Чавускага раёна». Мэта – стварэнне ўмоваў для развіцця экалагічнага турызму, прыцягненне мясцовых жыхароў у сферу дзейнасці, павышэнне турыстычнай прыцягальнасці рэгіёна ў адпаведнасці з раённай стратэгіяй устойлівага развіцця.

7. «Радамля – старажытны горад радзімічаў». Мэта – раскрыццё гісторыка-культурнага і прыроднага патэнцыялу тэрыторыі Радамлі і навакольных вёсак, навучанне мясцовых жыхароў традыцыйным рамёствам для далейшага актыўнага ўдзелу ў развіцці аграэкатурызму.

 Вікторыя АЛЯШКЕВІЧ, агенцтва «EZERIN`COM»

Фота прадастаўленыя агенцтвам «EZERIN`COM»

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам