Гісторыя Агратурызм Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" прапануе

Фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” прапануе

-

- Рэклама -

Пад ветразем ад «Згукаў мінуўшчыны» да «Берагіні»

 У шырокай плыні «Берагіні», рэс­пуб­лікан­скага фестывалю фальк­лорнага мастац­тва, які на­лета ад­значыць сваё 20-год­дзе, з’явілася чарговая крынічка, за­кліканая за­цікавіць, за­ахвоціць і на­таліць мала­дзейшае пакаленне набыт­камі традыцыйнай музычнай культуры.

Летась у маі ў рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Трады­цыйная культура і моладзь», якая атрымала сталую пра­піску на Рэс­пуб­лікан­скай апорнай метадычнай пляцоўцы «Традыцыйная культура і моладзь» Цэнтра дадат­ковай адукацыі дзяцей і мола­дзі «Вет­разь», нара­дзіўся новы праект – конкурс на­роднага спеўнага і музычна-інструментальнага выканаль­ніц­тва «Згукі мінуў­шчыны».Чытаць далей…

Першы адборачны тур конкурсу прахо­дзіў з верасня, а сёлета 24 сту­дзеня вы­значалі лепшых сярод салістаў, спеўных ансамб­ляў і музычных інструментальных ансамбляў у трох катэгорыях удзель­нікаў: выхаванцы дзіцячых садкоў; навучэнцы агульнаадукацыйных установаў (школы, гімназіі), дадат­ковай адукацыі; навучэнцы музычных установаў.

Zhuki-minuuszcz_01 Zhuki-minuuszcz_02 Zhuki-minuuszcz_03 Zhuki-minuuszcz_04 Zhuki-minuuszcz_05 Zhuki-minuuszcz_06У актавай зале мінскай сярэдняй школы № 1 сваімі дасягненнямі ў за­сва­ен­ні традыцыйнай народнай культуры па­дзяліліся прад­стаў­ні­кі дзясятка фальк­лорных і аматар­скіх калектываў, сярод якіх разам са ста­лымі удзель­нікамі «Берагіні», такімі, як фальк­лорныя гурты «Мілавіца», «Бе­ра­гі­ня», ансамбль народных інструментаў «Музыкі», вы­ступілі і дэбютанты – вы­ха­ван­цы дзіцячых сад­коў № 241, № 431, дзіцячага сада – пачат­ковай школы № 468.

Выступы канкурсантаў ацэнь­валі экс­перты на чале з загад­чыкам кафедры этна­логіі і фальк­лору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, сябрам Рады ГА «Беларускі фонд культуры» Вяча­славам Калацэем.

Сталі найлепшымі ў намінацыі «Сольныя спевы»: Сафія Лішафай – фальк­лорны калектыў «Жэўжыкі» («Ветразь»), Любоў Рудкоўская – фальк­лорны калектыў «Мілавіца» («Ветразь»). У намінацыі «Ансамб­левыя спевы» – узорны ансамбль народнай песні «Вясёлка» (СШ № 1), фальк­лорны калектыў «Мілавіца» («Ветразь»). У намінацыі «Сольнае выканаль­ніц­тва» – Аляксандр Таберка (СШ № 1). У намінацыі «Ансамб­левае выканаль­ніц­тва» – музычна-інструментальная група «Валошкі» фальк­лорнага гурта «Берагіня» (Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаў­скага раёна). Яны і атрымалі дыпломы першай ступені. Былі ўручаныя таксама дыпломы другой і трэцяй ступені; астатнія ж атрымалі ганаровыя дыпломы ўдзель­ніка.

У перапынках, па-за межамі конкурс­най праграмы, калі члены журы сыхо­дзілі з актавай залы для вы­значэння пера­можцаў, для ўсіх прысутных ла­дзілася інтэр­актыўная спеўна-забаўляль­ная праграма. Народны ансамбль народнай музыкі, тан­ца і песні «Рэй» Беларускага дзяржаў­нага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (мастацкі кіраўнік Віктар Васіленя) і фальк­лорны калектыў «Мілавіца» ЦДАДіМ «Ветразь» (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко) са­бралі ўсіх ахвочых у вялікі карагод.

Метадычныя вынікі конкурсу былі пад­ведзеныя 31 сту­дзеня пад час круглага стала, у якім разам з членамі журы В. Калацэем, В. Васіленям, старшым навуковым су­працоў­нікам ад­дзела музычнага мастац­тва і этна­музыкалогіі Цэнтра да­сле­даванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Тамарай Варфала­меевай і старшым вы­кладчыкам кафедры этна­логіі і фальк­лору БДУКіМ Таццянай Пладуновай удзель­нічалі на­стаўнікі ўстановаў адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, кіраўнікі і спецыялісты ЦДАДіМ «Ветразь».

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкулДзе варта пабываць
Наступны артыкулПрэмія пісьменніка — краязнаўцу
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам