Гісторыя Агратурызм Фестываль памяці земляка

Фестываль памяці земляка

-

- Рэклама -

Яднае «Пісьмянкоў луг»

 20 мая ў Касцюковічах прайшоў IV рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

З ранку і да позняга вечара Касцюковіцкая зямля дыхала цудоўнай музыкай, паэзіяй і песняй. Шматлікіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю чакала багатая праграма. Пасля ўрачыстага адкрыцця, што адбылося на сцэне летняга амфітэатра, пачалі працаваць адразу сем тэматычных пляцовак.Чытаць далей…

Творчая дэлегацыя, у складзе якой былі ганаровыя госці фестывалю, паэты і празаікі, адправілася на гісторыка-культурны аб’ект «Пісьмянкоў луг», дзе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння нашага земляка паэта Алеся Пісьмянкова з цырымоніяй ускладання кветак да памятнага знака.

Адразу пасля адкрыцця на галоўнай сцэне пачалася святочная канцэртная праграма «Галасы Прыдняпроўя». Удзел бралі фальклорныя калектывы Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Горацкага і Касцюковіцкага раёнаў, калектыву мастацкай самадзейнасці з Гомельскага раёна і аўтэнтычнага гурта з Гардзееўскага раёна Бранскай вобласці (Расія).

Pis'm-luh_01 Pis'm-luh_02 Pis'm-luh_03 Pis'm-luh_04 Pis'm-luh_05 Pis'm-luh_07Для аматараў тэатральнага мастацтва цягам пяці гадзінаў у гарадскім скверы працавала пляцоўка «У далонях маёй Беларусі», дзе сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі найлепшых аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці. Увазе гледачоў былі прапанаваныя спектаклі па п’есах беларускіх драматургаў, аўтарскія пастаноўкі, жартоўныя інсцэніроўкі і г.д. Непадалёк разгарнуліся конкурсныя бібліятэчныя выстаўкі-прэзентацыі «Літаратурнае падарожжа па старонках пісьменства роднага краю». Супрацоўнікі бібліятэк знаёмілі з творчасцю пісьменнікаў свайго рэгіёна, творча прадстаўлялі багатую літаратурную спадчыну.

Удзельнікі конкурсаў дэкаратыўна-ўжытковага і выяўленчага мастацтва таксама ўразілі гасцей свята сваім майстэрствам. На выстаўках пад агульнай назвай «Краявіды народнай творчасці» праводзіліся майстар-класы па саломапляценні, разьбе па дрэве, выяўленчым мастацтве, вырабе гліняных свістулек і інш.

Гэтым часам у зале раённага Цэнтра культуры адбывалася адно з галоўных дзеянняў фестывалю – конкурс аўтарскай песні «На струнах сэрца». Свае музычныя творы канкурсанты прадставілі на суд прафесійнага журы, што ўзначальваў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў, член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У дзіцячай школе мастацтваў на паэтычных чытаннях «У родным слове цэлы свет» сабраліся майстры і аматары паэтычнага слова: сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэты з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, Гомеля і пасёлка Ершыцы Смаленскай вобласці (Расія), удзельнікі і дыпламанты конкурсу паэзіі, што праходзіў у рамках фестывалю.

На ўрачыстым закрыцці фестывалю, вечарыне паэзіі і музыкі «Масты творчасці над Бесяддзю» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў паэзіі, аўтарскай песні, дэкаратыўна-ўжытковага і выяўленчага мастацтва, бібліятэчных выставак-прэзентацыяў. Ганаровыя госці свята шчыра віншавалі прысутных са знакавай падзеяй у культурным жыцці рэгіёна, выказвалі сваё захапленне і ўражанне ад пабачанага. Шчаслівыя ўладальнікі дыпломаў пераможцаў праспявалі на «біс» свае песні, маладыя паэты прачыталі вершы.

Увечары жыхароў і гасцей горада чакаў яшчэ адзін музычны падарунак – канцэрт калектыву «Гуляй, бульбаш» з Мінска. Стомленыя за спякотны і багаты на падзеі дзень гледачы зноў ажывіліся пад запальныя песні і танцы сталічных артыстаў.

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Папярэднi артыкулЛюдзі побач
Наступны артыкулАднаўляецца спадчына… пакуль у макетах
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам