Гісторыя Агратурызм Фотаздымак як дакумент

Фотаздымак як дакумент

-

- Рэклама -

Знайсці «ключы памяці»

 Сёння, у час інфармацыйных тэхналогіяў, калі кожную секунду ў свеце робяцца сотні тысячаў фотаздымкаў, важна валодаць уменнем бачыць, што і як на іх адлюстраванае, наколькі дакладна кожны канкрэтны фотаздымак перадае рэальнасць, робячы яе гісторыяй. Гэтай актуальнай тэме і была прысвечаная чарговая сустрэча ў Клубе вуснага гісторыка, якая 21 лютага па добрай традыцыі прайшла ў Гістарычнай майстэрні, што дзейнічае ў Мінску.

Адметнасцю сустрэчы стала знаёмства гасцей і запрошаных экспертаў з вы­стаўкай «Розныя войны», экскурсію па якой правяла дырэктар Гістарычнай май­стэрні Ірына Кашталян. Яна надала ўвагу не толькі асноўнай праблематыцы праекта – аналізу рознай падачы ў падручніках па гісторыі тэмы Другой сусвет­най вайны і ў прыватнасці Халакосту, але і ролі фатаграфіі ў адлюстраванні ваенных падзеяў.Чытаць далей…

Лагічным працягам экскурсіі стаў прагляд відэароліка з успамінамі відавочцаў дзвюх гістарычных падзеяў: смерці Сталіна і павешання нямецкіх ваенных злачынцаў у Мінску. Словы відавочцаў пацвярджаліся на экране дакументальнымі (часам шакуючымі) фотаздымкамі сярэдзіны ХХ стагоддзя.

FotaKA_02У працяг сустрэчы эксперт Леся Пчолка (каардынатар праекта «Веха») рас­павяла пра гісторыю фатаграфіі наогул і ў Беларусі ў прыватнасці. На яе думку, культурны код, адлюстраваны на фотаздымку, вызначае набор вобразаў, што звя­заныя з якім-небудзь комплексам стэрэатыпаў у свядомасці чалавека, а сам фотаздымак нясе ў сабе культурна-побытавыя асаблівасці, гэтаксама, як і матэ­рыяльную і духоўную культуру продкаў. У якасці прыкладу быў прадстаўлены зды­мак з пахавання 1931 года ў Капыльскім раёне. На ім традыцыйны для таго часу дыван, на фоне якога любілі фатаграфавацца ў заходніх абласцях Беларусі, а таксама характэрная пастаноўка «ўдзельнікаў фотасесіі» – вакол труны з памер­лым. Паводле словаў Лесі Пчолкі, важнай асаблівасцю беларускай верна­ку­ляр­най (аматарскай, паўсядзённай) фатаграфіі ХХ стагоддзя з’яўляецца тое, што яна праз прызму прыватнай гісторыі дэміфалагізуе савецкае мінулае.

Пра фатаграфію з сямейных архіваў другой паловы ХХ стагоддзя распавёў аўтар гэтых радкоў (каардынатар конкурсу для моладзі «Па-за кадрам. Ад гісто­рыі сям’і да гісторыі супольнасці»). На яго думку, пры аналізе фотаздымка важна не толькі яго дэталёва разгледзець, але яшчэ і пагутарыць з уладальнікам альбо відавочцам. Сведкі – сучаснікі тых падзеяў – маюць магчымасць перадаць нам улас­нае бачанне гісторыі. Іх успаміны дазваляюць паглядзець на гістарычныя падзеі вачыма канкрэтнага чалавека ў кантэксце ягонага жыцця, побыту і ўлічыць яго стаўленне да тых ці іншых пераменаў у грамадстве, супольнасці. У звязцы з вуснымі ўспамінамі фотаздымкі з’яўляюцца свайго кшталту «ключом памяці». Ваш карэспандэнт таксама прапанаваў свой алгарытм працы з фотаздымкам на аснове вуснага апытання відавочцаў і запрасіў гасцей сустрэчы да ўдзелу ў гістарычным конкурсе (пра які ўжо была інфармацыя на старонках «Краязнаўчай газеты»), дасылаць свае працы на які можна да 5 мая.

FotaKA_01Гісторык Аляксандр Далгоўскі прапанаваў перайсці ад тэарэтычных развагаў да практыкі і прааналізаваць некалькі фотаздымкаў часу Другой сусветнай вайны, вызначыўшы іх даціроўку. Прысутным неабходна было не толькі ўбачыць, што выяўленае на фота, але і праявіць здольнасць бачыць, як гэта выяўлена, чаму менавіта так, і што не адлюстраванае. Словам, глядзець на фотаздымак як на вельмі каштоўную гістарычную крыніцу.

 Кастусь АНТАНОВІЧ, фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам